Зiмовыя кветкi з-пад мазольнай далонi
Зiмовыя кветкi з-пад мазольнай далонi
"У кожнага чалавека бываюць моманты, калi ён знаходзiцца без справы, тады лепей за ўсё ўзяцца за iголку i ствараць прыгожае,— раiць жыхар гарадскога пасёлка Шаркаўшчына Валерый Кавалёнак i дадае: — гэта лёгка, цiкава i карысна. Па-першае, гэтак, як вышыеш, нiколi не намалюеш. Па-другое, вышыванкi могуць аздобiць любы iнтэр’ер. Па-трэцяе, гэта — выдатны адпачынак. Па-чацвёртае...". Гаспадар гатовы працягваць пералiк бясспрэчных пераваг немужчынскага занятку. Па сценах яго дома вiсiць мноства вышываных крыжыкам малюнкаў, праз гадзiну-другую i твор, што ў руках, таксама зойме сваё месца ў хатнiм iнтэр’еры. А Валерый зоймецца прывычнымi для яго справамi. Ён, фатограф Дома быту, любiць сталярнiчаць i робiць выдатную мэблю. Вырошчвае кветкi ў садочку пад вокнамi i з захапленнем гадуе цеплалюбiвыя хатнiя. Не лянуецца збiраць журавiны ўвосень i не супраць пасядзець ля Дзiсны з вудаю. Наогул, жывучы ў прыватным доме i трымаючы свойскую жывёлу, на вольны час багаты не будзеш. Але чым проста сядзець перад тэлевiзарам, можна ўзяцца за незавершаны твор цi пачаць новы. Адзiн шывок, другi, трэцi... Глядзiш, на бялюткiм палатне пачынаюць распускацца кветкi. А якiх колераў! У мазольных руках Валерыя вышыванкi набываюць ажно да паўсотнi розных адценняў. Першая спроба шыць крыжыкам у Валерыя Кавалёнка адбылася ў пятым класе ў вясковым школьным iнтэрнаце. Выхавальнiца прыахвочвала дзяцей — i дзяўчынак i хлопчыкаў. І ў бацькоўскай хаце матулiны вышыванкi ў рамах вiселi — мода такая была. У суседняй вёсцы Германавiчы, дарэчы, мужчына вышываў не горш за жанчын. Вышыў Валерый тады пару квадрацiкаў i закiнуў. I больш нiколi не ўзгадваў. Але чатыры гады таму гэткiмi ж зiмовымi вечарамi, нiбы вулкан з душы, рука сама пацягнулася да iголкi. "У жыццi трэба ўсё паспрабаваць, — кажа Кавалёнак. — Але я хацеў даказаць сабе, што i гэта мне пад сiлу". Анатоль Кляшчук, галоўнае фота сайта аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У кожнага чалавека бываюць моманты, калi ён знаходзiцца без справы, тады лепей за ўсё ўзяцца за iголку i ствараць прыгожае,— раiць жыхар гарадск
|
|