Валютчык нам не таварыш
Валютчык нам не таварыш
Нягледзячы на шматлiкiя заклiкi карыстацца паслугамi банкаў i iх абменных пунктаў, у якiх няма недахопу нi ў вялiкiх, нi ў малых гарадах, даверлiвыя беларусы ўсё адно iдуць да "валютчыкаў". Апошнiх пазнаць не складана. Яны, як правiла, цiхенька стаяць пры ўваходзе на прадуктовыя i рэчавыя рынкi i чакаюць чарговую "ахвяру". Жыхару Гомеля, якi раскладваў па кiшэнях беларускiя i расiйскiя рублi, долары, еўра, i, быццам перасовачны абменны пункт, абслугоўваў "клiентаў" у людных месцах горада, няпыльны бiзнэс прыносiў неблагiя грошы. Але толькi да таго часу, пакуль яго не затрымалi супрацоўнiкi мiлiцыi. Аналагiчнымi валютна-абменнымi аперацыямi займалася i гамяльчанка. Незаконна атрыманы ёй прыбытак склаў 56 мiльёнаў рублёў. — Па абедзвюх справах зараз вядзецца расследаванне, — паведамiла старшы памочнiк пракурора Гомельскай вобласцi Надзея Самусева, — а мужчына i жанчына, якiя падазраюцца ў незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, знаходзяцца пад арыштам. Не сакрэт, што затрымлiваюцца "валютчыкi", як правiла, на месцы здзяйснення злачынства. Таму, паважаныя чытачы, абыходзьце "нелегальныя абменнiкi" бокам. Кожны чалавек, якi вырашыць скарыстацца нелегальнымi паслугамi, рызыкуе назаўсёды страцiць свае грошы. Бо, згодна з заканадаўствам, усе сродкi, атрыманыя па незаконных здзелках па абмене валют па-за банкаўскiмi ўстановамi, падлягаюць канфiскацыi ў даход дзяржавы. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на шматлiкiя заклiкi карыстацца паслугамi банкаў i iх абменных пунктаў, у якiх няма недахопу нi ў вялiкiх, нi ў малых гарадах, даверлiвыя б
|
|