Старшыня Таварыства беларускай мовы TUT. Задавайце пытанні!
18 февраля 2009 Общество
TUT.BY Алег Трусаў. Старшыня Таварыства беларускай мовы. Кандыдат гістрачных навук, дацэнт21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Як вядома, для беларусаў моўнае пытанне надзвычай балючае. Мала хто з нас ужывае беларускую мову ў побыце, карыстаецца ёй штодзённа. Ці нармальна гэта? А калі не, то ці трэба з гэтым штосьці рабіць? І што такое ўвогулле родная мова? Які лёс чакае беларускую мову? На гэтыя ды іншыя пытанні напярэдадні Дня роднай мовы, у пятніцу, 20 лютага, будзе адказваць старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў. Дарэчы, Алег Анатолевіч з’яўляецца сябрам грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, якую ўзначальвае Уладзімір Макей. Акрамя таго, некалькі тыдняў таму Алег Трусаў сустракаўся са старшынём Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім, падчас сустрэчы абмяркоўвалася пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў тэле - і радыёэфіры. Пытанні Алегу Трусаву пакідайце TUT. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 февраля 2009 Общество TUT.BY Алег Трусаў. |
|