Малодшы Касціцын стаў "бульдогам"
18 февраля 2009 Спорт
Наша Ніва "Манрэаль Канадыенс" адправіў форварда Сяргея Касціцына ў клуб АХЛ "Гамільтан Бульдогз". Яму на замену выкліканы форвард Грэгары Сцюарт, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Сяргей Касціцын правёў сёлета 52 гульні за "Канадыенс", набраў 23 балы (8 шайбаў, 15 галявых пасаў), 64 хвіліны штрафу. Што да "Гамільтана", то гэты клуб базуецца ў аднайменным горадзе ў правінцыі Антарыё. Некалі ў Гамільтане нават дзейнічала суполка Згуртавання беларусаў Канады. *** У чэмпіянаце АХЛ бярэ ўдзел 29 камандаў. Каманды, як і НХЛ, разбітыя на дзве канферэнцыі і чатыры дывізіёны. "Гамільтан Бульдогс" гуляе ў Паўночным дывізіёне Заходняй канферэнцыі. Пасля 55 гульняў каманда займае ў дывізіёне 3‑е месца (4‑е ў Зах. канферэнцыі). Сяргей гуляў у мінулым годзе за "бульдогаў". Правёў 22 гульні, закінуў 6 шайбаў, зрабіў 16 асістэнцкіх галявых пасаў, зарабіў 18 хвілін штрафу, каэфіцыент карыснасці +2. Дарэчы ў гэтым жа дывізіёне выступае клуб "Гранд‑Рэпідс", за які гуляе беларус Сяргей Коласаў. За "Хартфард Вул Пэк" (Атлантычны дывізіён) гуляе Ўладзімір Дзянісаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 февраля 2009 Спорт Наша Ніва "Манрэаль Канадыенс" адправіў форварда Сяргея Касціцына ў клуб АХЛ "Гамільтан Бульдогз".Яму на замену выкліканы форвард Грэгары Сцюарт, паведамляе афіцыйны сайт клуба.Сяргей Касціцын правёў сёлета 52 гульні за "Канадыенс", набраў 23 балы (8 шайбаў, 15 галявых пасаў), 64 хвіліны...
|
|