У пятніцу і на выхадныя - да 20 градусаў марозу
19 февраля 2009 Общество
Еўрапейскае радыё для Беларусі У ноч на пятніцу, а таксама па начах у выхадныя месцамі ў Беларусі чакаецца да 15-20 градусаў марозу. Пры гэтым снегапады пачнуць сціхаць. Па словах галоўнага сіноптыка Гідраметэацэнтра Вольгі Фядотавай, у пятніцу на большай частцы краіны яшчэ пройдзе снег, месцамі будуць туманы ды імжа. Тэмпература будзе даволі нізкай — уначы 6 12 марозу, пры праясненнях — да - 15 -20. А ўдзень 20-га лютага 5 8 ніжэй за 0, на паўднёвым усходзе 0 -1. Вольга Фядотава: “У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску верагоднасць ападкаў зменшыцца. Часцей будзе праглядаць сонца. Аднак у шэрагу раёнаў (у тым ліку і ў Мінску) пройдзе невялікі снег. Тэмпература паветра захаваецца. У начны час марозна — ад 6 да 13 градусаў марозу, месцамі да 15 20. Удзень тэмпературны фон істотна не зменіцца — - 1 -8”. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сцюдзёнае надвор'е без істотных ападкаў захаваецца прыблізна да сярэдзіны наступнага тыдня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 февраля 2009 Общество Еўрапейскае радыё для Беларусі У ноч на пятніцу, а таксама па начах у выхадныя месцамі ў Беларусі чакаецца да 15-20 градусаў марозу. |
|