Адменена дэклараванне фізiчнымi асобамi крынiц грашовых сродкаў пры ажыццяўленнi буйных здзелак
Адменена дэклараванне фізiчнымi асобамi крынiц грашовых сродкаў пры ажыццяўленнi буйных здзелак
Прэзiдэнт Беларусi 19 лютага падпiсаў Указ № 105 "Аб некаторых пытаннях, звязаных з дэклараваннем фiзiчнымi асобамi даходаў, маёмасцi i крынiц грашовых сродкаў". У гэтых мэтах адменены абавязак фiзiчных асобаў прадстаўляць дэкларацыi аб крынiцах грашовых сродкаў да ажыццяўлення (рэгiстрацыi або натарыяльнага засведчання) здзелкi на суму, якая перавышае 2 тыс. базавых велiчынь, а пры правядзеннi здзелкi з акцыямi, долямi (укладамi) у статутных фондах гаспадарчых таварыстваў, паямi ў вытворчых i спажывецкiх кааператывах, аб’ектамi, што не завершаны будаўнiцтвам, iх часткамi (долямi), прадпрыемствамi як маёмаснымi комплексамi — на суму, якая перавышае 15 тыс. базавых велiчынь. Права на выпатрабаванне дэкларацыi аб даходах i маёмасцi ў фiзiчных асобаў (за выключэннем асобаў, абавязаных штогод ажыццяўляць дэклараванне даходаў i маёмасцi) прадастаўлена толькi падатковым органам. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 19 лютага падпiсаў Указ № 105 "Аб некаторых пытаннях, звязаных з дэклараваннем фiзiчнымi асобамi даходаў, маёмасцi i крынiц гр |
|