21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад банкаўскай сiстэмы ўзмацнiць работу па крэдытаваннi рэальнага се

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад банкаўскай сiстэмы ўзмацнiць работу па крэдытаваннi рэальнага сектара эканомiкi

 Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 20 лютага 2009 года прыняў з планавай справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пятра Пракаповiча. Кiраўнiку дзяржавы было даложана аб выкананнi Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь у студзенi 2009 года i аб рабоце банкаўскай сiстэмы па iх выкананнi па вынiках першага квартала.

Прэзiдэнт быў праiнфармаваны аб тым, што ў студзенi беларускай банкаўскай сiстэме ўдалося выканаць задачы, якiя стаяць перад ёй, у поўным аб’ёме. Гэта датычыцца курсавой, крэдытнай, працэнтнай палiтыкi i работы плацежнай сiстэмы.

Курс беларускага рубля да карзiны валют з пачатку года ўмацаваўся на 3,9 працэнта i на 18 лютага склаў Br923. Гэта змяненне знаходзiцца ў межах 5-працэнтнага калiдора ваганняў, якi дапускаецца на 2009 год. З 2009 года Нацбанк пачаў ажыццяўляць прывязку беларускага рубля да карзiны з трох валют — долара ЗША, еўра, расiйскага рубля. Унутры гэтай карзiны валюты змяняюцца адносна беларускага рубля ў залежнасцi ад таго, як змяняецца сiтуацыя на сусветных фiнансавых рынках. Так, з пачатку года долар умацаваўся да еўра амаль на 10 працэнтаў, да расiйскага рубля — больш як на 21 працэнт. Адпаведна, беларускi рубель да долара з пачатку года некалькi дэвальваваў, да еўра i расiйскага рубля — умацаваўся.

У Нацыянальным банку Беларусi лiчаць, што такая сiтуацыя на сусветных рынках часовая, гэта значыць з часам долар можа пачаць аслабляцца i да еўра, i да расiйскага рубля. Паводле прагнозаў экспертаў, адносна расiйскага рубля гэта можа адбыцца ў другiм паўгоддзi, еўра — у любы момант.

"Думаю, што сiтуацыя ў гэтым годзе будзе прыкладна такая, як у мiнулым годзе, калi долар адносна еўра спачатку ўмацоўваўся, потым слабеў, потым зноў умацоўваўся. Сёння стабiльнасць нацыянальных валют развiтых краiн непрадказальная", — сказаў Пётр Пракаповiч.

Пры гэтым ён запэўнiў кiраўнiка дзяржавы, што Нацыянальны банк у 2009 годзе ў любой сiтуацыi забяспечыць курс беларускага рубля да карзiны валют у межах +/-5 працэнтаў. У гэтых мэтах Нацбанк прымае дадатковыя меры па ўмацаванні рубля. У першую чаргу, гэта нарошчванне золатавалютных рэзерваў. Паводле даных на 18 лютага, яны цалкам адноўлены ў тым аб’ёме, якi быў на 1 студзеня 2009 года.

Кiраўнiку дзяржавы таксама было даложана аб вынiках крэдытавання рэальнага сектара эканомiкi i насельнiцтва краiны. На 1 лютага 2009 года аб’ём выдадзеных банкамi крэдытаў у параўнаннi з пачаткам года вырас на 6,5 працэнта, у параўнаннi з 1 лютага 2008 года — у 1,63 раза. Аб’ём iльготных крэдытаў на будаўнiцтва жылля адносна лютага мiнулага года павялiчыўся ў 1,7 раза, або больш як на Br82 млрд, спажывецкiх крэдытаў — таксама ў 1,7 раза.

Разам з тым ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу iснуючых аб’ёмаў крэдытавання рэальнага сектара эканомiкi недастаткова. Таму Нацыянальны банк Беларусi будзе прымаць меры па забеспячэннi больш хуткiх тэмпаў росту крэдытавання прадпрыемстваў. Асновай для гэтага павiнен стаць рост рэсурснай базы банкаў. У цэлым за студзень яна вырасла на 7,5 працэнта. Пры гэтым сродкi нерэзiдэнтаў у рэсурснай базе за студзень павялiчылiся на 18 працэнтаў, што сведчыць аб высокiм даверы да беларускай банкаўскай сiстэмы за мяжой. Усяго ад нерэзiдэнтаў у студзенi прыцягнута больш за Br1 трлн, сродкаў насельнiцтва Беларусi — таксама больш за Br1 трлн Сродкi Урада ў рэсурснай базе банкаў выраслi больш як на 6 працэнтаў, сродкi суб’ектаў гаспадарання скарацiлiся на 6 працэнтаў.

Стаўка рэфiнансавання цяпер складае 14 працэнтаў гадавых, што на 4 працэнтныя пункты вышэй, чым у студзенi 2008 года. Гэта звязана з тым, што ў гэтым годзе ў параўнаннi з мiнулым вышэйшы ўзровень iнфляцыi. У першым квартале Нацбанк не будзе змяняць стаўку рэфiнансавання. Рашэнне па пытаннi далейшай працэнтнай палiтыкi будзе прымацца Нацыянальным банкам па вынiках работы эканомiкi ў першым квартале.

Сярэднiя працэнтныя стаўкi па рублёвых дэпазiтах цяпер складаюць амаль 17 працэнтаў гадавых, па нававыдадзеных крэдытах у нацыянальнай валюце — каля 20 працэнтаў гадавых. Паводле ацэнкi Нацбанка, iх узровень вельмi высокi. "Мы паставiлi задачу перад банкамi, каб вышэй за гэты ўзровень працэнтныя стаўкi не павышалiся, i пачынаем паступовую работу па iх панiжэннi", — сказаў Пётр Пракаповiч. Асобныя банкi ўжо знiзiлi стаўкi па выдаваемых крэдытах. Гэта работа будзе прадаўжацца, у тым лiку па тых пазыках, якiя робяць банкi краiны ў Нацыянальным банку.

Таксама будуць прыняты меры па знiжэннi банкамi працэнтных ставак па дэпазiтах у замежнай валюце, паколькi цяпер яны вельмi высокiя i не маюць пад сабой нiякай эканамiчнай асновы. Нацыянальным банкам падрыхтаваны ўжо рэкамендацыi банкам па рабоце ў гэтым напрамку. У Нацбанку лiчаць, што цяпер больш выгадна пазычаць рэсурсы за межамi краiны па менш высокiх працэнтных стаўках.

Прэзiдэнт запатрабаваў ад банкаўскай сiстэмы ўзмацнiць работу па крэдытаваннi рэальнага сектара эканомiкi, перайсцi да больш узважанай працэнтнай палiтыкi, а таксама абавязковага выканання ўсiх прагнозных паказчыкаў грашова-крэдытнай палiтыкi ў першым квартале 2009 года. У блiжэйшыя паўгода банкаўская сiстэма краiны па асноўных паказчыках павiнна выйсцi на той узровень, якi быў 1-2 гады таму.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 20 лютага 2009 года прыняў з планавай справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пятра Прака
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика