21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь не адыдзе ад шматвектарнай мiралюбiвай знешняй палiтыкi

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь не адыдзе ад шматвектарнай мiралюбiвай знешняй палiтыкi

Беларусь не адыдзе ад шматвектарнай мiралюбiвай знешняй палiтыкi, будзе ўсебакова ўмацоўваць ваенную арганiзацыю дзяржавы, Узброеныя Сiлы з тым, каб паспяхова процiстаяць новым выклiкам i пагрозам. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 23 лютага на прыёме з нагоды Дня абаронцаў Айчыны i Узброеных Сiлаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта свята ўвасабляе вечную каштоўнасць мужнасцi, вернага служэння Радзiме i воiнскага братэрства.

"Самаадданасць i гераiзм, праяўленыя ў суровыя гады ваенных бiтваў, абумовiлi глыбокую павагу i давер беларускага народа да людзей у пагонах", — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi. — Мы аддаём данiну глыбокай павагi пакаленням пераможцаў, якiя вызвалiлi краiну ад фашызму i ўнеслi велiзарны ўклад у Вялiкую Перамогу. Воiнскi абавязак заўсёды прадугледжваў гатоўнасць да самаахвяравання ў iмя незалежнасцi i працвiтання Радзiмы, асаблiвую адказнасць за яе лёс".

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што быць дастойнымi наследнiкамi слаўных традыцый у сучасных умовах — значыць надзейна забяспечваць стабiльнасць i бяспеку краiны.

Паводле слоў Прэзiдэнта, "прынятыя ў Беларусi прынцыпы дзяржаўнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця, забеспячэння нацыянальнай бяспекi яшчэ раз даказалi сваю эфектыўнасць i пацвердзiлi, што запас трываласцi дзяржавы высокi".

Разам з тым трэба ўлiчваць той факт, што абстаноўка вакол нашай краiны не дае падставы для самазаспакоенасцi.

Узнiкшы сусветны фiнансава-эканамiчны крызiс абвастрае глабальныя супярэчнасцi i падштурхоўвае пэўныя сiлы да экстрэмальных шляхоў вырашэння праблем.

"Дэстабiлiзуючы ўплыў аказваюць пашырэнне геаграфiчнай i функцыянальнай "сфераў адказнасцi" НАТА, размяшчэнне ўздоўж нашых гранiц ваенна-стратэгiчных аб’ектаў, нарошчванне новых вiткоў гонкi ўзбраенняў, пагроза мiжнароднага тэрарызму", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, у наяўнасцi дэвальвацыя iснуючай мiжнароднай дагаворнай базы ў галiне кантролю над узбраеннямi, знiжэнне эфектыўнасцi механiзмаў мiжнароднай бяспекi.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што неабходна развiваць ваеннае i ваенна-тэхнiчнае супрацоўнiцтва з прыярытэтам умацавання адносiнаў з нашым галоўным стратэгiчным саюзнiкам — Расiйскай Федэрацыяй.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што якасны ўзровень Узброеных Сiлаў павiнен адпавядаць самым высокiм патрабаванням, каб у любых умовах ваенна-палiтычнай i стратэгiчнай абстаноўкi гарантаваць мiр, бяспеку i стабiльнае развiццё краiны.

У гэтых умовах аб’ектыўна павышаецца адказнасць усiх кiраўнiкоў органаў дзяржаўнага i ваеннага кiравання, кожнага генерала i афiцэра за забеспячэнне мiрных умоў для стваральнай працы беларускага народа.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што перад Узброенымi Сiламi, iншымi войскамi i воiнскiмi фармiраваннямi стаяць выключна адказныя задачы.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы адзначыў, што ў пачатку лютага дадзены новы iмпульс развiццю ваеннага супрацоўнiцтва з Расiйскай Федэрацыяй, iншымi дружалюбнымi дзяржавамi.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што Беларусь застаецца вернай курсу на будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы з Расiяй. Таму найважнейшая задача — далейшае развiццё рэгiянальнай групоўкi войскаў Беларусi i Расii, павышэнне яе магчымасцяў па абароне Саюзнай дзяржавы.

Беларусь актыўна супрацоўнiчае з iншымi краiнамi СНД, а таксама Азii i Лацiнскай Амерыкi. Беларусь выступае за цеснае ўзаемадзеянне на аснове раўнапраўя з Еўрасаюзам, АБСЕ, НАТА, i ў гэтым працэсе ёсць пазiтыўныя вынiкi.

"Мы нiколi не пацерпiм нiякiх "двайных стандартаў", мы супраць дыктату i спробаў размовы з намi з пазiцыi сiлы", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў 5 афiцэрам генеральскiя пагоны. Чарговае воiнскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнiкам Вiталю Кiрэеву, Сяргею Канапацкаму, Аляксандру Райко, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы — палкоўнiку Валянцiну Карпiцкаму, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра мiлiцыi — палкоўнiку Леанiду Фармагею. Класны чын дзяржаўнага саветнiка юстыцыi трэцяга класа прысвоены Вiктару Конану.

У гэты ж дзень Прэзiдэнт усклаў вянок да манумента Перамогi ў Мiнску.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь не адыдзе ад шматвектарнай мiралюбiвай знешняй палiтыкi, будзе ўсебакова ўмацоўваць ваенную арганiзацыю дзяржавы, Узброеныя Сiлы з тым, каб п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика