21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Французская вясна расквітнее ў сэрцы Беларусі

26.08.2009 15:25 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 февраля 2009 Культура
Адэля ДУБАВЕЦ, Белорусские новости Штогод 20 сакавіка ў ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень франкафоніі — свята тых, хто размаўляе і думае па-французску. У Беларусі франкафонія святкуецца тыднямі — яны праходзяць з 1996 года. Адначасова з расталым снегам Мінск навадняюць французскія культурныя дзеячы, а на самі імпрэзы апроч "франкафонаў" (тых, хто валодае мовай Бадлера і Пруста) збіраюцца і "франкафілы" — аматары ўсяго, што звязана з радзімай моды і стылю.

З 2002 года дзе-нідзе ў Беларусі паціху пачалі адзначаць шырока распаўсюджанае ў свеце свята маладога французскага віна Beaujolais nouveau. У 2005 годзе Беларусь аб’ехаў медыя-аўтобус, начынены экземплярамі рэдкай і папулярнай французскай літаратуры. Тады ж, чатыры гады таму, французскі фолк-рок у сэрца Беларусі прывозіў гурт Louise Attaque. Ці мог раней сталічны меламан нават прысніць, што на сцэне клуба "Рэактар" выступіць адзін з самых вядомых парыжскіх гуртоў і зробіць гэта за "бюджэтныя" квіткі коштам ў 10 тысяч рублёў? Аднак меламана прымусілі абудзіцца ад зімовага сну і прыняць шчодры падарунак вясновай Францыі. Сярод падобных культурных прэзентаў — штогадовы фестываль аматарскіх франкафонных тэатраў, на які з’язджаюцца трупы з усёй Беларусі, традыцыйны фестываль французскага кіно, а таксама французска-беларускія літаратурныя сустрэчы.

У мінулым годзе ўвесь сакавік быў названы месяцам франкафоніі ў Беларусі. Яго літаратурная праграма ўключала ў сябе франкафонныя чытанні, канферэнцыі і прэзентацыі пісьменнікаў Анры Башо і Юліі Крысцевай.

Сёлета 16 сакавіка ў сталічным Доме дружбы збярэцца цэлае сузор’е маладой і старэйшай генерацыі беларускіх літаратараў. Мэты праекту "Францыя ў сэрцы Беларусі" — не проста захапленне французскай культурай, а спроба пабудаваць французска-беларускі літаратурны дыялог, стварыць адзіную прастору, зліць у адно дзве наймілагучнейшыя мовы свету.

На вечарыне будуць прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў, якія прысвечаны або ў якіх ускосна ўзгадваецца Францыя, яе гарады і жыхары, пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на французскую мову. Свае творы ў арыгінале будуць чытаць: пісьменніца, крытык, аўтарка зборнікаў паэзіі і прозы, літаратурная аглядальніца газеты "Советская Белоруссия" Людміла Рублеўская; перакладчык, літаратурны крытык, дацэнт МДЛУ Леанід Казыра; аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, прозы і эсэ Леанід Дранько-Майсюк; дзеўка-паэт, аўтарка трох кніг, рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Валерыя Кустава (якая канец лютага прысвяціла беларуска-польскаму і беларуска-нямецкаму літаратурнаму абмену); паэтка, аўтарка двух зборнікаў вершаў, рэдактар аддзела паэзіі часопіса "Маладосць" Віка Трэнас; паэтка, кіраўнік паэтычнага тэатра АРТ.С Аксана Спрынчан; перакладчык, літаратар, перформер, мастацтвазнаўца, аўтар зборнікаў культуралагічных эсэ Юрась Барысевіч; паэт, старшыня ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч; філолаг і выкладчыца Дар’я Брыч; паэткі Алёна Беланожка і Юлія Новік.

Музычную частку напоўняць барды Яраш Малішэўскі і Вадзім Клімовіч, Кацярына Сакоўская, удзельніцы школы гістарычнага танца "Залаты двор" Яна і Хрысціна Шэляговіч. Гледачы пабачаць сумесны тэатральны праект асацыяцыі Demain le Printemps (Францыя) і МГА Teatro (Беларусь).

Таксама ўдзел у вечары "Францыя ў сэрцы Беларусі" возьмуць беларускі выдавец Зміцер Колас і французскі выдавец Іў Пруд’ом. Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы пасольства Францыі ў Беларусі.

Вясна набліжаецца, але да таго, як свята франкафоніі занясе ў Беларусь атлантычны вецер блакітнага ўзбярэжжа, яшчэ міне не адзін марозны дзень. Культурныя кантакты, на шчасце, не чакаюць адмысловай нагоды і робяць нагоду самі, разносячы ідэі беларуска-французскага супрацоўніцтва па ўсёй краіне. Літаральна на днях, як паведаміў "Першы канал", у Магілёўскім універсітэце імя Куляшова адкрыўся цэнтр інфармацыйных рэсурсаў французскай мовы і культуры, пакуль што падзея гэта беспрэцэдэнтная.

Францыя кіруецца стралой у сэрца Беларусі, ці ёсць у гэтым сэрцы сама Беларусь — нікому невядома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 февраля 2009 Культура Адэля ДУБАВЕЦ, Белорусские новости Штогод 20 сакавіка ў ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень франкафоніі — свята тых, хто размаўляе і думае па-французску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика