Спаборнічалi аматары крыжаванак
Спаборнічалi аматары крыжаванак
У Мiнску ў Палацы дзяцей i моладзi прайшоў Трэцi адкрыты мiжнародны чэмпiянат па рашэннi крыжаванак. Удзельнiкi чэмпiянату, а iх 40 чалавек, — людзi самага рознага ўзросту i прафесiй. Самаму маладому, Сяргею Мядзюту з Наваполацка, 17 гадоў, а мiнчанцы Кацярыне Аляксееўне Паляковай — 75. Усе ўдзельнiкi атрымалi адно, але суперцяжкае заданне — за 45 хвiлiн разгадаць крыжаванку з 200 слоў! Лепш за ўсiх з заданнем справiўся сталiчны iнжынер Уладзiмiр Зайцаў. У яго крыжаванцы засталiся неразгаданымi толькi 4 словы. Другiм стаў жыхар вёскi Баркалабава Быхаўскага раёна Аляксандр Сакалоў. Вясковы настаўнiк выкладае гiсторыю i не першы раз займае прызавыя месцы ў спаборнiцтвах аматараў крыжаванак Беларусi i Расii. І на трэцiм месцы — рабочы з Баранавiчаў Вiталь Кунцэвiч. Пераможцы, а таксама многiя iншыя ўдзельнiкi чэмпiянату, атрымалi прызы i фiрмовыя падарункi выдавецтва "Росчырк". А салодкiм завяршэннем iнтэлектуальнага спаборнiцтва стаў мега-торт з феерверкам, выкананы ў форме разгаданай крыжаванкi. Ул. iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў Палацы дзяцей i моладзi прайшоў Трэцi адкрыты мiжнародны чэмпiянат па рашэннi крыжаванак. Удзельнiкi чэмпiянату, а iх 40 чалавек, — людзi |
|