21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кітайцы пакрыўдзiлi гламурнага футбалiста

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кітайцы пакрыўдзiлi гламурнага футбалiста

У сапраўдны сэкс-скандал трапiў зорны футбалiст Дэвiд Бэкхэм, якi, сам таго не ведаючы, стаў тварам рэкламнай кампанii таблетак, якiя павышаюць мужчынскую патэнцыю. Глыбока абурыла англiйскага паўабаронцу паказаная на кiтайскiм тэлебачаннi рэклама, якая разам з яго выявай незаконна выкарыстала выявы i iншых зорных сэкс-сiмвалаў — Шона Конэры i Кiяну Рыўза.

У сваiм рэкламным ролiку вытворцы кiтайскага аналагу знакамiтай вiягры выкарысталi кадры са старога iнтэрв’ю Дэвiда Бэкхэма, дзе футбалiст нiбыта кажа: "Хочаш ведаць, як мне ўдаецца заставацца моцным i цягавiтым на футбольным полi? Капсулы **** выдатна мне дапамагаюць". Далей iдуць кадры, дзе Дэвiд сядзiць на заднiм сядзеннi машыны з жонкай Вiкторыяй i голасам кiтайскага дыктара прамаўляе: "Гэта таксама тая сакрэтная зброя, дзякуючы якой мне ўдаецца не расчароўваць Вiкторыю".

Па словах прадстаўнiкоў Бэкхэма, футбалiст, даведаўшыся аб рэкламе, раз’юшыўся. Тым не менш, пакуль невядома, цi будзе Дэвiд падаваць iск супраць кампанii, якая выпускае гэтыя таблеткi. Таблеткi, якiя змагаюцца з iмпатэнцыяй, закранулi рэпутацыю i 78-гадовага Шона Конэры. Зрэшты, экс-Бонду пашанцавала яшчэ менш. На кадрах з яго ўдзелам, узятых з фiльма "Індыяна Джонс i апошнi крыжовы паход" 1989 года, акцёр кажа, што ў свае "семдзесят", па словах жонкi Барбары, мае форму дваццацiпяцiгадовага. Кiяну Рыўз у сваёй хвалебнай прамове, прысвечанай таблеткам, спасылаецца на камплiменты шматлiкiх сябровак. Абодва акцёры, як паведамляецца, пададуць у суд на стваральнiкаў ролiка.

Кiтайскiя законы аб аўтарскiх правах настолькi складаныя, што пакiдаюць мноства шчылiн для рэкламшчыкаў. Як распавёў мясцовым СМI менеджар па продажах кампанii, якая выпусцiла таблеткi, перад тым, як з’явiцца на кiтайскiх тэлеканалах, рэклама атрымала згоду ўладаў. I гэта не дзiўна: у Паднябеснай ужо не першы год паспяхова прадаюцца прэзерватывы з выявай таго ж Бэкхэма на ўпакоўцы.

Не духмяная, але выратавальная дыета

За шэсць месяцаў харвацкi мужчына скiнуў амаль 73 кiлаграмы дзякуючы часночна-цыбулевай дыеце.

Калi вага Мамiра Змiрыча перавысiла 165 кiлаграмаў, дактары папярэдзiлi яго, што калi ён не скiне вагу, то памрэ. Пасля некалькiх беспаспяховых спробаў захоўваць дыету ён перайшоў толькi на часнок i цыбулю з сухарамi i маркоўным сокам. Цяпер вага 42-гадовага мужчыны дасягнула 94 кiлаграмаў. I хоць зараз дактары занепакоеныя такой рэзкай стратай вагi, сябар Мамiра сцвярджае, што ён выглядае выдатна. Вось толькi пах пакiдае жадаць лепшага.

Паступайце ў Пiўны ўнiверсiтэт!

Новы Сярэднееўрапейскi Пiўны ўнiверсiтэт упершыню быў абвешчаны на Пiўным балi ў горадзе Аламоўц.

Унiверсiтэт быў створаны праз дваццаць гадоў пасля ўзнiкнення жартоўнага пiўнога факультэта. "Так, наш унiверсiтэт адкрыты, а мяне да значнага юбiлею павысiлi", — паведамiў былы дэкан i новы рэктар Расцiслаў Галiцкi. Дзеля юбiлею сябры ператварылi факультэт у цэлы ўнiверсiтэт. "Зараз мы павiнны вызначыць колькасць факультэтаў i прызначыць дэканаў, але, напэўна, гэта адбудзецца толькi ўлетку на менш масавых акцыях", — дадаў Галiцкi. Пiўны баль быў арганiзаваны Саюзам дзiўных сяброў, якi складаецца са службоўцаў, урачоў, прадпрымальнiкаў i мастакоў.

Голыя выхадкi

На мiнулым тыднi ў бразiльскай сталiцы Бразiлiа прайшоў ужо трэцi па лiку Бразiльскi дзень нiжняй бялiзны.

Група мадэляў, распрануўшыся ў спецыяльнай кабiнцы, усталяванай у гандлёвым цэнтры, выйшлi на цэнтральныя вулiцы горада, апранутыя толькi ў нiжнюю бялiзну самых розных выглядаў i брэндаў. Некаторыя ўдзельнiкi шэсця прасiлi мiнакоў падпiсаць петыцыю да ўрада, каб ён прызнаў Дзень нiжняй бялiзны афiцыйным святам. Дзень нiжняй бялiзны быў прыдуманы 6 гадоў таму ў Нью-Ёрку.

Майкл Джэксан выставiў на аўкцыён шкарпэткi i вароты

Маёнтак спевака, якi ён у свой час назваў Nеvеrlаnd, заўсёды быў зачыненым для публiкi i захоўваў нямала дзiўных скарбаў.

Але для знакамiтага поп-спевака надышлi не самыя лепшыя часы: ён практычна банкрут з даўгамi больш за сотню мiльёнаў долараў, яго маёнтак закладзены, i былую зорку, можа стацца, неўзабаве выселяць з яго за няплату. Акрамя таго, у Джэксана не хапае грошай нават на тое, каб аплачваць гiганцкiя выдаткi на ўтрыманне дома i маёнтка. Мабыць таму спявак вырашыў развiтацца з большасцю сваiх любiмых рарытэтаў: у красавiку з аўкцыёну будзе распрададзена каля 2000 рэчаў, якiя Джэксан збiраў гадамi, у тым лiку аўтамабiль, мэбля i рэдкiя хатнiя рэчы.

Для аўкцыёну нават выпусцiлi спецыяльны каталог. Стартавы кошт, напрыклад, шкарпэтак з нагi самога Джэксана, якiя абсыпаныя блiскучымi стразамi, першапачаткова складае $600—800. Раскошную каралеўскую мантыю з ярка-пунсовага аксамiту з каўняром з гарнастая, ацанiлi ў $500. Калi летась у Джэксана закончыўся тэрмiн закладной на маёнтак, банкiры пагражалi выселiць спевака i прадаць яго дом за даўгi. Тады ў Майкла атрымалася з iмi дамовiцца i атрымаць чарговы крэдыт. Меркавалася, што ён выпусцiць новы альбом i паедзе ў грандыёзнае сусветнае турнэ, каб зарабiць грошай. Аднак стан здароўя спевака далёка не лепшы: у апошнiя тыднi ён зачасцiў у адну з клiнiк у Беверлi-Хiлз, дзе праходзiць курс iнтэнсiўнага лячэння. Па iнфармацыi, атрыманай з клiнiкi, Джэксан вельмi сур’ёзна хворы: падчас чарговай няўдалай пластычнай аперацыi яму занеслi небяспечную iнфекцыю.

Часовая мiльярдэрша

Жыхарка Швецыi адчула шок, знайшоўшы на сваiм банкаўскiм рахунку 1,13 мiльярда долараў, памылкова пераведзеныя ёй банкам Nоrdеа.

У панядзелак у iнтэрнэт-банку Карнелiя Ёхансан убачыла неверагодную суму на сваiм рахунку. "Баланс перавышаў суму ў 10 мiльярдаў (швецкiх) крон. У каментарыi банка гаварылася, што грошы былi пераведзеныя ў сувязi са зробленым раней няслушным спiсаннем сродкаў з крэдытнай карты", — заявiў сябар Карнелii ў iнтэрв’ю мясцовым СМI. У аўторак ранiцай грошы яшчэ знаходзiлiся на рахунку, але праз некалькi гадзiн яны знiклi гэтак жа загадкава, як i з’явiлiся. Прэс-служба банка Nоrdеа, найбуйнейшага банка на тэрыторыi Скандынаўскага паўвострава, растлумачыла здарэнне "наступствам банкаўскай памылкi".

Падрыхтаваў Iван Купарвас.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сапраўдны сэкс-скандал трапiў зорны футбалiст Дэвiд Бэкхэм, якi, сам таго не ведаючы, стаў тварам рэкламнай кампанii таблетак, якiя павышаюць мужчын
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика