21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Скандал у эфіры Радыё TUT.BY: выбар Жаночага імя Беларусі аддазены інтэрнэт-карыстальнікам

26.08.2009 15:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 марта 2009 Культура
Радио TUT.BY

2 сакавіка вызначанае “Жаночае імя Беларусі”. У студыі Радыё TUT.BY сустрэліся аўтарка ідэі шоў Юлія Ляшкевіч, PR-спецыяліст кампаніі КІА Аляксандра Семяніхіна і кіраўнічка аддзела маркетынга кампаніі “Ивкон” Вольга Саўчанка.

Як гэта было, слухайце тут

Кожнай з іх былі прапанаваныя пяць канвертаў з пяццю імёнамі-лідэрамі галасавання за “Жаночае імя Беларусі”: Дамініка, Даздраперма, Трактарына, Рагнеда і Кася. Але партнёры адмовіліся вызначаць Жаночае імя Беларусі, у гонар якога ў прамым эфіры Радыё TUT.BY будзе напісаная песня-прысвячэнне, шляхам выцягвання канвертаў да першага двайнога супадзення імя.

“Калі б розніца ў колькасці галасоў была б у адзін-два галасы, можна было б падумаць пра вызначэнне імя шляхам выцягвання канвертаў, але і ў такім выпадку было б не варта. Розніца паміж Дамінікай і Даздрапермай амаль у 300 галасоў, людзі зрабілі свій выбар, які мы і вы - арганізатары шоў - павінныя паважаць, таму прапаную пагадзіцца з выбарам інтэрнэт-карыстальнікаў і прызнаць Жаночым імем Беларусі імя Дамініка”, - у часе сваркі ў прамым эфіры адзначыла аўтарка ідэі шоў Юлія Ляшкевіч. Яе ідэю падтрымалі і Аляксандра Семяніхіна, і Вольга Саўчанка.

Прысутны ў студыі музыка Зміцер Вайцюшкевіч разам з Юляй Ляшкевіч таксама заявілі, што ў выпадку, калі б перамагло прапанаванае імі ж на форуме імя Даздраперма, яны б абвесцілі двухдзённы мараторый на стварэнне песні-прысвячэння да таго часу, пакуль у студыі Радыё TUT.BY не з’явілася ўладальніца гэткага ўнікальнага імені. Калі б такая дзяўчына не з’явілася, вынікі галасавання былі б ануляваныя і перамогу аддалі б імені, якое па выніках галасавання заняло другое месца.

Нагадаем, што творчая частка першага беларускага радыё-рэаліці шоў “Жаночае імя Беларусі” пачнецца 3-га сакавіка а 15-й гадзіне ў прамым эфіры Радыё TUT.BY і працянецца да пятніцы, 6-га сакавіка. Да музыкі Зміцера Вайцюшкевіча і паэта Ўладзіміра Някляева, якія ў прамым эфіры будуць ствараць песню-прысвячэнне імені Дамініка, будуць прыходзіць госці-натхняльніцы. Прапановы музаў прымаюцца і ад слухачоў.

 

 

 

 

 

 

Даведка аб нашых партнерах

Кампанія “Ивкон” абгрунтавана лiчыцца вiртуозам у свеце салодкiх мрояў. Традыцыі, правераныя часам, і сучасныя тэхналогіі падарылі людзям дзясяткі арыгінальных шакаладна-карамельных адчуванняў, папулярныя ў Беларусі і па-за яе межамі. У беларускую гісторыю “Ивкон” увайшоў знакамітым цукерачным брэндам “Коровка”.

 

Марка KIA па выніках 2008 года займае 4-е месца па колькасці продажаў на рынку новых аўтамабіляў у Беларусі і працягвае актыўна пашыраць сваю прысутнасць на ім. Продажы аўтамабіляў паўднёвакарэйскай кампаніі KIA Motors пачаліся ў Беларусі у сакавіку 2006 года. ЗП “Аўтапалас-М”, якое ўваходзіць у склад Міжнароднага аўтамабільнага холдынгу "Атлант-М", ад жніўня 2007 года з’яўляецца эксклюзіўным прадстаўніком KIA Motors Corporation у Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 марта 2009 Культура Радио TUT.BY 2 сакавіка вызначанае “Жаночае імя Беларусі”. У студыі Радыё TUT.BY сустрэліся аўтарка ідэі шоў Юлія Ляшкевіч, PR-спецыяліст кампаніі КІА Аляксандра Семяніхіна і кіраўнічка аддзела маркетынга кампаніі “Ивкон” Вольга Саўчанка.Як гэта было, слухайце тут Кожнай з іх былі прапанаваныя пяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика