Каля 40 тысяч мінчукоў здымаюцца ў масоўках у расійскіх і беларускіх фільмах
2 марта 2009 Культура
Еўрапейскае радыё для Беларусі Кінастудыя “Беларусьфільм” на просьбу Еўрарадыё падлічыла колькасць сваіх “народных акцёраў”, якія здымаюцца ў масоўках у вядомых расійскіх ды беларускіх фільмах. Аказалася, што толькі на электронныя носьбіты базы занесена больш за 19200 чалавек. Прыкладна столькі ж анкет існуюць у папяровым выглядзе. Яшчэ дзясяткі тысяч “масовачнікаў” выбылі з працэсу па розных прычынах. Такім чынам у Мінску кінакар’еру актыўна будуюць каля 40 тысяч чалавек. Многія з “масовачнікаў” выбіліся у сапраўдныя паўнавартасныя акцёры і атрымалі галоўныя ролі ў розных праектах. Напрыклад, ахоўнік са сталічнай спажывецкай крамы Іван Варцянскі: “Я выконваў галоўную ролю ў расійскай рэкламе “Найз-гелю”. Пяцьдзесят долараў зарабіў. За адзін з беларускіх кліпаў 30 тысяч атрымаў. З эпізодаў апошні раз здымаўся ў стужцы “Іван ды Мар’я”, граў дырэктара сельскага клуба. Атрымаў 40 долараў”. Неўзабаве на Еўрарадыё з'явіцца рэпартаж Данілы Стрыжака пра мінскіх “масовачнікаў”: хто здымаецца ў кіно і рэкламе на задніх планах, і як беларускія грузчыкі ды пенсіянеры пакараюць расійскі кінематограф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 марта 2009 Культура Еўрапейскае радыё для Беларусі Кінастудыя “Беларусьфільм” на просьбу Еўрарадыё падлічыла колькасць сваіх “народных акцёраў”, якія здымаюцца ў масоўках у вядомых расійскіх ды беларускіх фільмах. |
|