"Детидетей" запісалі свой беларускі гіт
4 марта 2009 Культура
Гурт "Детидетей" у першы дзень вясны скончылi працу над сваёй песьняй "Гiмн моладзi" i прэзэнтуюць яе ў новым туры на cайце www.music.fromby.net. Гэта першы беларускамоўны твор з рэпэртуару каманды Ганны Хiтрык, запiсаны ў студыi. Падчас жывога выкананьня гэтай песьнi, прыхiльнiкi гурта перадаюць з рук у рукi сьцяг каманды. "Для мяне гэтая песьня такая ж блiзкая, як i ўсе астатнiя, а для нашых прыхiльнiкаў яна пэўна асаблiвая", — кажа Ганна Хiтрык. Дарэчы, некалькi прадстаўнiкоў фэн-клюбу каманды ўзялi ўдзел у запiсу "Гiмна моладзi". На сольных канцэртах каманды "Гiмн моладзi" гучыць, як правiла пры канцы выступу. Ганна Хiтрык выконвае яе заўжды i на зборных канцэртах, калi трэба засьпяваць адну-дзьве песьнi. Але зазначае: "Для мяне гэтая песьня такая ж блiзкая, як i ўсе астатнiя, а для нашых прыхiльнiкаў яна пэўна асаблiвая". I сапраўды — падчас жывога выкананьня гэтай песьнi, прыхiльнiкi гурта перадаюць з рук у рукi сьцяг "Дзецяй". "Гiмн моладзi" пэўна ўвойдзе ў трэцi альбом каманды. У лютым гурт перамог на конкурсе "Залатая акустыка" i атрымаў у якасьцi прызу 100 гадзiнаў запiсу ў студыi. 5 сакавiка "Детидетей" даюць сольны канцэрт у менскiм "Рэактары". На сцэне вялiкага клубу "Детидетей" выступаюць упершыню. Дагэтуль канцэрты ладзiлiся пераважна ў канцэртных залах i ў маленькiх клубах, дый сольнымi канцэртамi гурт радаваў сваiх прыхiльнiкаў не часта. Таму вечар будзе эксперыментальным не толькi для фанатаў гурту, але i для самiх яго ўдзельнiкаў. "Гэта будзе першы вясновы канцэрт, таму мы вельмi хочам павесялiць усiх тых, хто прыйдзе", — кажа салiстка гурту Ганна Хiтрык. Але што дакладна падрыхтавалi музыкi, застанецца таямнiцай да самага канцэрту: "Iнакш гэта не будзе сюрпрызам. Мы будзем дарыць падарункi прысутным, але якiя — не скажам". Эксперыментаваць "Детямдетей" не ўпершыню. Пра гэта кажуць не толькi iх выступы, кожны раз арыгiнальныя i непрадказальныя, але i выпуск паштоўкi з выявай музыкаў. Паштоўка выйшла напярэдаднi свята 14 лютага i ўжо атрымала шмат пазiтыўных водгукаў. "Мы б вельмi хацелi, каб людзi пабачылi гэтую паштоўку i пазнаёмiлiся з нашай творчасцю. А калi б яны i палюбiлi яе — гэта было б зусiм цудоўна!" — кажа Ганна. Канцэрт будзе ладзiцца пры падтрымцы кампанii "Будзьма!" Кошт квiткоў ад 20 000 да 30 000.Даведкi 6490888 Гурт у iнтэрнэце — detidetey.com Выкарыстана iнфармацыя сайту Тузiн Гiтоў i www.budzma.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 марта 2009 Культура Гурт "Детидетей" у першы дзень вясны скончылi працу над сваёй песьняй "Гiмн моладзi" i прэзэнтуюць яе ў новым туры на cайце www.music.fromby.net.
|
|