21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Літве працуе 21 беларускі дыпламат, а ў Чэхіі – толькі 5

26.08.2009 15:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 марта 2009 Политика
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Нашую краіну ў Літве, дзе жыве ўсяго 3,5 мільёны чалавек, прадстаўляюць ажно два дзесяткі дыпламатаў. А ў Кітаі з насельніцтвам больш як мільярд у беларускай амбасадзе працуе усяго 12 чалавек. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці залежыць колькасць дыпламатаў ад узроўня стасункаў.

Дыпламатычным адносінам Беларусі і Кітаю ўжо 17 год. Азіяцкая краіна з’яўляецца нашым верным сябрам і стратэгічным партнёрам. А супрацоўнікаў у беларускай амбасадзе ў Пекіне малавата - усяго 12. Добра, каб было больш, расказаў у гутарцы з Еўрарадыё прэс-сакратар амбасады Сяргей Вяргейчык:

“Ну, Кітай - гэта вельмі прыярытэтнае месца. Таму будзем намагацца пашырацца”.

Такая ж колькасць дыпламатаў працуе і ў амбасадзе ў Бельгіі. Там таксама наракаюць, што гэтага мала. Будуць наладжвацца адносіны з Еўропай - будзе пашырацца і штат амбасады, паведамілі прадстаўнікі дыпмісіі беларускім журналістам на сустрэчы ў Бруселі.

Як вядома, у ЗША нашую краіну сёння прадстаўляюць усяго 4 дыпламаты - і гэткае скарачэнне прадстаўніцтва было скандалам.

У беларускай амбасадзе ў Германіі Еўрарадыё расказалі, што ў двух прадстаўніцтвах (у Берліне і Боне) працуе 11 і 4 дыпламаты адпаведна.

У пасольстве ў Латвіі налічылі 11 дыпламатаў.

Дазваніўшыся ў амбасаду ў Ізраілі, мы даведаліся, што там працуе толькі 6 дыпламатаў, а ў Чэхіі, дзе хутка вырашаць лёс удзелу Беларусі ва Ўсходнім партнёрстве, - і таго менш - усяго 5 чалавек.

Амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч адмовіўся называць нам дакладную лічбу.

ЕРБ: Мы былі ў Бельгіі. І там у амбасадзе нам сказалі, што 12 дыпламатаў - гэта мала. І вось мы параўноўваем, колькі ў якіх пасольствах дыпламатаў…

Міхневіч: Ну, у нас менш. Мы гэтыя лічбы не называем. Я не вельмі разумею, навошта вам гэта - колькі дыпламатаў у нас працуе. Мала працуе! Гэтая інфармацыя не тое што закрытая, але яна і не адкрытая адначасова.

На сайце амбасады Еўрарадыё само налічыла 8 супрацоўнікаў.

У пасольстве ў Кіеве спаслаліся на сакрэтнасць інфармацыі. Аднак Еўрарадыё зноў жа ўдалося рассакрэціць колькасць дыпламатаў з дапамогай сайта беларускай амбасады ва Украіне. Там іх 16.

Лідэрам, натуральна, з’яўляецца Расія. Толькі ў Маскве на сайце пазначана больш за 60 дыпламатаў. Акрамя таго, аддзяленні беларускай амбасады ёсць яшчэ ў 10 расійскіх гарадах.

Аднак колькасць прадстаўнікоў дыпмісіі не заўсёды залежыць ад прыярытэтнасці краіны і двухбаковых адносінаў, лічыць былы намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саннікаў.

Андрэй Саннікаў: “Гэта залежыць ад тых сродкаў, якія дзяржава гатовая выдаць на гэтую дзейнасць. Таму што мы пачыналі амаль што з нуля. І менавіта гэта было асноўным фактарам. Але ж калі мы параўнаем з той жа Украінай, якая пачынала так, як і Беларусь. Відавочна, што гэта ўжо ёсць дзяржаўная палітыка - таму што колькасць дыпламатаў там залежыць ад важнасці накірунку, важнасці той ці іншай дзяржавы ці месца знаходжання дыпламатычнай прысутнасці”.

На думку эксперта, некаторыя дыпламатычныя абавязкі ўскладаюцца на Адміністрацыю прэзідэнта ды чыноўнікаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 марта 2009 Политика Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Нашую краіну ў Літве, дзе жыве ўсяго 3,5 мільёны чалавек, прадстаўляюць ажно два дзесяткі дыпламатаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика