Нацбанк абвяргае чуткі пра чарговую дэвальвацыю рубля
6 марта 2009 Экономика и бизнес
Сямён Печанко, Наша Ніва У праграме "Аб’ектыў" тэлеканалу "Белсат" эканаміст Яраслаў Раманчук разважаў пра наступствы эканамічнага крызісу. На пытанне тэлеканалу якія з праяваў крызісу найбольш небяспечныя менавіта для насельніцтва, эканаміст адказаў наступнае: "Напрыклад, я ўжо атрымаў такую інфармацыю, што ўжо з 9 сакавіка дэвальвацыя будзе яшчэ на 20%. Таму такім чынам людзі, якія спадзяюцца зарабіць на сваіх укладах, яны таксама атрымаюць яшчэ мінус $ 600 млн. у плечы. Таксама скароцяцца заробкі". Мы звярнуліся да Яраслава Раманчука па падрабязнасці. "Я размаўляў з супрацоўнікамі банкаўскай сферы, з бізнесоўцамі. Гаворка вядзецца пра магчымы рост курсу даляра да 3100-3300 беларускіх рублёў. Самы змрочны прагноз — да 4000 рублёў, але ў гэта слаба верыцца". Начальнік упраўлення інфармацыя Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў на словы Раманчука зазначыў: "Гэта прыватнае меркаванне спадара Раманчука, якое Нацбанк не падзяляе". "А чаму не 2 красавіка? Вось жа Пётр Пракаповіч заявіў, што ўсё добра будзе да 1 красавіка, а пра 2-е не сказаў" — смяецца эканаміст Аляксандр Чубрык. А калі сур’ёзна, кажа ён, то ў чарговым прагнозе прасочваецца заўважная паралель з апошняй дэвальвацыяй, якая адбылася акурат у разгар святкавання Новага году, то бок з такім самым поспехам можна прагназаваць абвал рубля і пасля Вялікадня. Эканаміст дадае, што асабіста нічога не чуў пра магчымасць правядзення чарговай дэвальвацыі. Нагадаем, што на 2 студзеня Нацыянальны банк Беларусі ўсталяваў афіцыйны курс даляра ЗША на ўзроўні 2 650 рублёў (павысіўся на на +20,45%, быў 2 200 руб), еўра - 3 703 рублі (быў 3 077,14), расійскага рубля - 90 рублёў 16 капеек (быў на 1 студзеня 76,89). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 марта 2009 Экономика и бизнес Сямён Печанко, Наша Ніва У праграме "Аб’ектыў" тэлеканалу "Белсат" эканаміст Яраслаў Раманчук разважаў пра наступствы эканамічнага крызісу.
|
|