Кошт кошыка валют — 960,74 рубля
Кошт кошыка валют — 960,74 рубля
Па вынiках учарашнiх таргоў на Беларускай валютна-фондавай бiржы кошт кошыка валют склаў 960,74 рубля, што практычна адпавядае яго ўзроўню на момант увядзення 2 студзеня, паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка ўпраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. Нагадаем, што на канец студзеня кошт валютнага кошыка складаў каля 912 рублёў. Гэта значыць, што з моманту яго ўвядзення 2 студзеня, калi пачатковы кошт складаў 960 рублёў, беларускi рубель на той час умацаваўся да кошыка на 5 %. Тады ж старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповiч заявiў журналiстам аб тым, што курс рубля па вынiках першага квартала вернецца ў нулявы калiдор хiстання. Што насамрэч i адбылося. З моманту ўвядзення прывязкi курса нацыянальнай валюты да кошыка знiжэнне беларускага рубля да долара склала 8,7 %, да еўра — 0,6, да расiйскага рубля наш умацаваўся на 8,3 %. У далейшым, падкрэслiваюць у Нацбанку, кошт кошыка валют будзе падтрымлiвацца галоўным банкам у межах 5-працэнтнага калiдора дапушчальных адхiленняў. Пры гэтым змяненнi двухбаковых курсаў беларускага рубля ў адносiнах да валют, што ўваходзяць у склад кошыка, будуць вызначацца ў асноўным узаемнымi хiстаннямi гэтых валют на сусветных рынках. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках учарашнiх таргоў на Беларускай валютна-фондавай бiржы кошт кошыка валют склаў 960,74 рубля, што практычна адпавядае яго ўзроўню на момант у |
|