21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

15-годдзе 15 сакавіка

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15-годдзе 15 сакавіка

Роўна столькi спаўняецца заўтра Канстытуцыi незалежнай Беларусi

15 гадоў таму Парламент нашай краiны прыняў Канстытуцыю незалежнай Беларусi. Упершыню на ўзроўнi найвышэйшага палiтыка-прававога акта была замацавана воля беларускага народа да пабудовы дэмакратычнай прававой сацыяльнай дзяржавы. Грамадзяне Беларусi атрымалi дзейсныя канстытуцыйныя гарантыi непахiснасцi сваiх палiтычных, сацыяльна-эканамiчных i культурных правоў. Iх пералiк не толькi адпавядае сучасным мiжнародна-прававым стандартам, але ў многiм iх паглыбляе. У першую чаргу гэта датычыцца шырокага кола сацыяльных правоў асобы.

У сям’ю паўнапраўных членаў мiжнароднай супольнасцi Беларусь уступiла з пэўнымi здабыткамi ў галiне канстытуцыйнага развiцця. Яшчэ ў статутах Вялiкага княства Лiтоўскага, якiя безумоўна можна разглядаць у якасцi юрыдычных дакументаў канстытуцыйнага характару, змяшчалiся нормы, што замацоўвалi неад’емныя правы чалавека i найважнейшыя прававыя прынцыпы: вяршэнства пiсанага права, роўнасць усiх перад законам, законнасць дзейнасцi дзяржаўных органаў i службовых асобаў, правы кожнага чалавека на ахову жыцця i гонару, недатыкальнасць асобы, свабоднае валоданне маёмасцю, судовую абарону.

Варта нагадаць яшчэ адзiн сёлетнi юбiлей — 90-годдзе Канстытуцыi Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi Беларусь. Канстытуцыя 1919 года не толькi абвясцiла беларускую нацыянальную дзяржаўнасць, скасавала сацыяльныя прывiлеi, але i ўсталявала дзейсную сiстэму органаў кiравання, замацавала асобныя палiтычныя i сацыяльныя правы — такiя, як свабода саюзаў, сходаў, мiтынгаў, свабоднае распаўсюджванне друкаванай прадукцыi, права на бясплатную адукацыю. Гэта быў першы Асноўны Закон, якi юрыдычна замацаваў сучасную назву нашай краiны — Беларусь — i стаў актам палiтычнага самавызначэння беларускага народа.

Канстытуцыйнае будаўнiцтва — дынамiчная з’ява. Яно павiнна не толькi адпавядаць узроўню развiцця сацыяльных адносiнаў, але i ў чымсьцi iх апярэджваць, быць накiраваным на перспектыву. Таму сучасны Асноўны Закон, працягваючы дэмакратычныя традыцыi беларускага канстытуцыяналiзму, замацоўвае пэўнае кола канстытуцыйных гарантый правоў асобы i праз свае праграмныя палажэннi вызначае вектар развiцця грамадства на пабудову дэмакратычнай прававой сацыяльнай дзяржавы.

Няўхiльнае выкананне ўсiмi грамадзянамi, дзяржаўнымi органамi i службовымi асобамi нормаў Канстытуцыi стварае неабходныя перадумовы iснавання ў краiне належнай канстытуцыйнай законнасцi. Забеспячэнне канстытуцыйнай законнасцi ў нашай дзяржаве з’яўляецца галоўнай задачай дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда — спецыялiзаванага органа канстытуцыйнага кантролю. Канстытуцыйны Суд Беларусi з’яўляецца равеснiкам нашай Канстытуцыi, ён таксама створаны ў 1994 годзе на падставе яе нормаў. З моманту свайго заснавання Канстытуцыйны Суд прыняў больш за 500 рашэнняў, якiя датычацца розных аспектаў функцыянавання прававой сiстэмы Рэспублiкi Беларусь.

Прававыя пазiцыi Канстытуцыйнага Суда, якiя фармулююцца ў яго рашэннях, з’яўляюцца асновай для ўдасканалення заканадаўства i практыкi яго прымянення. У вынiку дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда сфера канстытуцыйных правоў i свабод атрымала дадатковы iмпульс для далейшага развiцця.

Значным крокам у пошуку дадатковых мераў забеспячэння канстытуцыйнай законнасцi ў Беларусi з’явiлася прыняцце Дэкрэта Прэзiдэнта "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь". Паводле яго Канстытуцыйны Суд атрымаў паўнамоцтвы на ажыццяўленне абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi ўсiх законаў, прынятых Палатай прадстаўнiкоў i ўхваленых Саветам Рэспублiкi, да iх падпiсання Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

З увядзеннем абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi законаў у нашай дзяржаве ўсталёўваюцца дадатковыя юрыдычныя механiзмы, якiя папярэджваюць прыняцце заканадаўчых нормаў, што пярэчаць Канстытуцыi. Гэта садзейнiчае павышэнню эфектыўнасцi нарматворчасцi, удасканаленню якасцi законаў, аптымiзацыi прававога рэгулявання ў цэлым. З прыняццем Дэкрэта ў краiне ствараюцца ўмовы для больш поўнай рэалiзацыi канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, забеспячэння канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян.

Сёння, у складаны час сусветнага эканамiчнага крызiсу, дзяржаўныя органы прыкладаюць усе намаганнi для таго, каб канстытуцыйныя правы былi надзейна абаронены. І толькi сумеснай працай пры няўхiльным выкананнi сваiх канстытуцыйных абавязкаў мы зможам забяспечыць належны ўзровень сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, што з’яўляецца неабходнай умовай захавання канстытуцыйных каштоўнасцяў беларускага грамадства.

Суддзi i супрацоўнiкi Канстытуцыйнага Суда вiншуюць грамадзян нашай краiны з Днём Канстытуцыi, жадаюць усiм асабiстага шчасця i дабрабыту, плённай працы на карысць Радзiмы.Сяргей Чыгрынаў,

суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роўна столькi спаўняецца заўтра Канстытуцыi незалежнай Беларусi 15 гадоў таму Парламент нашай краiны прыняў Канстытуцыю незалежнай Беларусi. Упершын
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика