21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яўген Калмыкоў: Я адгаворваў Міхалка пісаць альбом “Капітал”

26.08.2009 15:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 марта 2009 Калейдоскоп
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Прадзюсер сёлетніх “рок-каралёў” гурта “Ляпіс Трубяцкой” Яўген Калмыкоў расказаў Еўрарадыё пра былыя залежнасці Міхалка, чаму песню “Ау” замяніла “Belarus Freedom!” і як на музыках адбіўся фінансавы крызіс.

— Распачаты канцэртам у Мінску тур па Беларусі ў гісторыі “Ляпісаў” другі. Але паміж імі вялікі тэрмін. У чым прычына? Былі нейкія складанасці з арганізацыяй?

— Першы тур быў, калі выйшаў альбом “Ты кінула”. Пасля гэтага тура мы вельмі доўга баяліся такой тэмы, як тур па Беларусі. Бо з тым першым турам была звязана шмат асацыяцый. Перш за ўсё — тур быў “п’яны”. Памятны канцэрт у Жлобіне, падчас якога Міхалок увогуле не разумеў, дзе ён знаходзіцца. І на тры вясёлых літары паслаў дырэктара ДК, які ўмудрыўся на 3 ці на 5 песні выйсці на сцэну і пачаць паралельна нешта казаць у мікрафон. На што Міхалок сказаў: “Да пайшоў ты…!” Потым былі разборкі ў міліцыі. Часткова гэта паўплывала, што не было тураў. Часткова — былі нейкія крыўды, які нараджаліся на чыста суб’ектыўнай глебе. Да ўсяго, у нас імпульсамі нараджаліся паездкі па Расіі і Ўкраіне. Нібы вароты адчыняюцца і мы ездзім!

— Акурат у гэты перыяд тут існавалі так званыя “чорныя спісы” забароненых гуртоў. “Думаючы пра Беларусь”, вы гэты нюанс улічвалі?

— Безумоўна. І ў нас было некалькі адменаў. У прыватнасці, у нас павінен быў быць канцэрт у “Рэактары” “Сашы і Сірожы”, да якога мы рыхтаваліся і зрабілі добрую рэкламу. І ці то ў дзень канцэрта, ці то за дзень да яго нам сказалі, што канцэрта не будзе. І для мяне, і для Міхалка абодва музычныя праекты родныя, таму мы аналогію правялі. Вырашылі, што і "ляпісам", хутчэй за ўсё, не будуць дазваляць. Тым больш, што тады была “актыўная” Украіна.

— Калі пасля “Ты кінула” і “Залатыя яйцы” ты пачуў першыя песні з будучага альбому “Капіталу”, не было перасцярогі, што гэты альбом не “прадасца”?

— Канечне, былі! Я Міхалка адгаворваў. У “ляпісаў” быў і дакладны імідж, які склаўся. Ужо загадзя было вядома, што калі выйдзе новы альбом, то ў ім будуць 2-3 фарматныя песні, якія будзе спяваць “савок”. Гэта тое, што было ў нас і ў першым, і ў другім, і ў трэцім выпадку. І ламаць тое, чым мы жывем…

— Але ж такі не забаяліся выйсці да слухача з новым альбомам!

— Рэч у тым, што яшчэ да выхаду альбома мы запусцілі песню “Капітал”, і яна “бабахнула”. Мы раптам адкрылі для сябе зусім іншую публіку. Нам ужо стала непрыемна ад таго, што мы сталі карпаратыўным гуртом. А дзе моладзь на канцэртах?! А з новым матэрыялам моладзь у нас з’явілася. Пэўны канфлікт нейкі час існаваў паміж старой публікай і новай. Зараз гэтага няма. Хтосьці вырашыў для сябе, што любіць старых “ляпісаў” і не ходзіць на канцэрты. Затое з’явіліся людзі, якія ўвогуле не ведаюць “ляпісаў” “дакапітальнага” перыяду. І гэта моладзь. Думаючая, актыўная моладзь. І я разам з гуртом усе гэтыя перыяды перажыў. Момант, калі кінулі бухаць. Кінулі бухаць — пачалі думаць.

— Цяжка было кінуць бухаць?

— Міхалок — максімаліст. Ён бухаў так, што я пачаў думаць пра тое, колькі гэты чалавек здольны вытрымаць. Год, два, тры — калі працягне і далей піць па “чорнаму”? І так было, пакуль ён да дна не дайшоў, да кропельніц. І рэзкай адмова ад “бухла” не была. Што такое пітушчы чалавек? Зразумела, што ён не можа ўвесь час піць. Крыху завязаў, месяц пратрымаўся — ізноўку развязаў. І гэта была багна ў некалькі гадоў. Калі ты знаходзішся ў палоне думак: “П’ю я ці не п’ю?” І пакуль ён канчаткова не паставіў крыж на гэтым пытанні, яно яго не адпускала.

— Замест звыклай трасянкі ў апошніх альбомах з’явіліся прыгожыя песні на добрай беларускай мове, востра сацыяльныя тэксты. Што здарылася?

— Гэта працяг адказу на папярэдняе пытанне: кінуў бухаць — пачаў думаць. “Хто я, што я, навошта я, дзе мае карані, хто мае бацькі?” Ды і зразумець гэта можна — карані ў Міхалка беларускія, але бацька ваенны. Нарадзіўся Сяргей у Нямеччыне, вырас і адвучыўся ў Нарыльску. Там ён выхоўваўся ў той культуры. Прыехаў сюды — а тут акурат той час, калі з’явіліся “Крама”, N. R. M. Яны зусім іншую культуру неслі. Ні Варашкевіч, ні Вольскі нікуды ж не з’язджалі. Яны жылі тут, гэтымі праблемамі, гэтай культурай. А ён, па вялікім рахунку, прышлы. У яго ж разгулялася самалюбства і ён "блазарыў" на гэтую тэму. Потым пачаў размаўляць на слэнгу — і з’явілася трасянка. А потым пачаў думаць — і з’явіліся беларускія песні.

— Міхалок любіць паміж песнямі кінуць сатырычную тэзу наконт беларускіх уладаў, напрыклад. Не бывае перасцярогі, што проста тут зараз і павяжуць?

— Розныя думкі, як прусакі, ў галаве бегаюць. Праносіць пакуль, але перажываю.

— Але казаць не перастае. Спрабуе камусьці нешта даказаць?

— Хачу патлумачыць пазіцыю ўсяго нашага калектыву. Усё, пра што спрабуе казаць аўтар “Ляпісаў” — гэта пра ўнутраную свабоду. І ў песнях, і на канцэртах праслізгваюць пэўныя акцэнты ў бок улады, але ён увесь час падкрэслівае тое, што ўсе праблемы беларусаў, у большасці, знаходзяцца ўнутры кожнага з нас, а не звонку. Усе думкі: “Як да чалавека дастукацца? Можа, ўласным прыкладам?” Зразумела, што ні ў кожнага такі багаты вопыт і не кожны можа расказаць альтэрнатыўную гісторыю — розныя людзі, розныя лёсы. Але калі галаву хаваць у пясок, то ўсе мы проста ператвараемся ў жывёл. У гэтым галоўная праблема. Яна больш экзістэнцыяльная, чым сацыяльная. Не выпадкова мы маем, тое, што маем. І вось пра гэта хочацца казаць.

— Выступаючы дзе-небудзь побач з Уральскімі гарамі, вы сябе называе беларускім гуртом, ці там вы проста “прадстаўнікі расійскага шоў-бізнесу”?

— Тыя, хто прыходзіць на нашыя канцэрты, дакладна ведаюць, адкуль мы. Самае прыемнае, калі мы выконваем там “Рамонкі” альбо “Зорачкі” — і прыпевы ўжо дакладна маскалі спяваюць на беларускай мове. І гэта азначае, што ёсць прыгожы гуманітарны сэнс у нашым існаванні.

— Памятаю, калісьці ў Полацку быў сумесны канцэрт “Ляпісаў “ і “Крамы”. Зараз не думаеце выступіць сумесна з якім-небудзь беларускім гуртом?

— Гэта праблемы ўнутранай творчай кухні. Па-першае, ёсць пэўны музычны стыль, у якім грае гурт — ска-панк. Ёсць гурты, якія граюць панк, ёсць — якія граюць ска, і тыя, якія граюць у такім жа стылі, як і мы. А ёсць яшчэ старыя сябры-музыкі са сваімі гуртамі. Акрамя “Крамы”, з якой гралі калісьці, ёсць Лявон Вольскі, з якім гралі ў “Крамбамбулі”. І маладыя тэлефануюць з просьбай выступіць на "разагрэве". А ў выніку мы ні з кім не выступаем. Бо мне няёмка, да прыкладу, пагадзіцца выступіць разам з гуртом “Нака” і не пагадзіцца выступіць з гуртом “Йо-Йо”, якія таксама людзі добрыя.

— Ці адбіўся на вашых прыбытках фінансавы крызіс?

— У снежні разлічвалі, што адыграем на Новы год канцэрт — не адыгралі. Карпаратывы ў гэты час таксама праляцелі. Хаця ўжо года паўтары мы марым, каб зусім без іх абыходзіцца. А вось на канцэртах па квітках у вялікіх залах гэта не адбілася. У нас іх наадварот стала больш. Па вялікім рахунку, на нас гэты крызіс ніяк не паўплываў. Хаця ён ударыў па людзях. Я нядаўна быў у Гомелі. У маёй сяброўкі там невялічкі салон-цырульня дома. Яна паскардзілася, што жанчыны перасталі хадзіць стрыгчыся. Гэта сур’ёзна. Гэта сведчыць пра тое, што крызіс дабраўся да чалавека. Але нам грэх скардзіцца. А не будзе ў людзей грошай, каб плаціць за канцэрт — значыць будуць канцэрты, дзе мы будзем атрымліваць зусім крыху. Ну, і выдатна! Нічога страшнага.

— Амаль тры гады ты працаваў у расійскім кіна-бізнесе, але раптам завязаў. Чаму?

— Я зрабіў 16 карцін у якасці музычнага прадзюсара. Прычым гэта фільмы, якія ішлі ў кінатэатрах. Не ўлічваючы мноства рознай дробязі для тэлебачання. Але, шчыра кажучы, наеўся гэтым. Чаму? Таму што ёсць жаданне сваё кіно рабіць. Гэта значна цікавей, чым абслугоўваць расійскія фільмы.

— І як поспехі?

— У нас ёсць творчае аб’яднанне “Дзеці сонца” і гэта нас добра грэе. Гэта кліп “Капітал”, у якога 8 міжнародных узнагарод. Гэта кліп “Огоньки”. І тое, што рабілі раней — кліпы “Ау”, “Розочка”, яны таксама атрымлівалі міжнародныя прызы. Зараз зрабілі на 30 хвілін пластылінавы мультфільм. Гэта грэе і ў гэтым купаемся. Праўда, свой фільм яшчэ не зрабілі, але зробім.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 марта 2009 Калейдоскоп Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Прадзюсер сёлетніх “рок-каралёў” гурта “Ляпіс Трубяцкой” Яўген Калмыкоў расказаў Еўрарадыё пра былыя залежнасці Міхалка, чаму песню “Ау” замяніла “Belarus Freedom!” і як на музыках адбіўся фінансавы крызіс.— Распачаты канцэртам у Мінску тур па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика