Беларусь плануе ў разліках з асноўнымi гандлёвымi партнёрамi перайсцi на выкарыстанне рэзервовых рэг
Беларусь плануе ў разліках з асноўнымi гандлёвымi партнёрамi перайсцi на выкарыстанне рэзервовых рэгiянальных валют
Беларусь плануе ў разлiках з усiмi асноўнымi гандлёвымi партнёрамi перайсцi на выкарыстанне рэзервовых рэгiянальных валют, што ў перспектыве дасць магчымасць знiзiць залежнасць краiны ад адной валюты, у прыватнасцi долара. Аб гэтым iшла размова 16 сакавiка на сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Пятром Пракаповiчам. У Нацбанку лiчаць, што адной з прычын, па якой сусветная эканомiка аказалася ў крызiсе, стала дамiнаванне адной рэзервовай валюты — долара ЗША. "Мы зрабiлi вывад, што павiнны максiмальна стымуляваць развiццё двухбаковых i шматбаковых адносiнаў за кошт разлiкаў у нацыянальных валютах, за кошт стымулявання прымянення рэзервовых рэгiянальных валют iншых краiн, каб тым самым мiнiмiзаваць страты ад гегемонii адной валюты", — сказаў старшыня праўлення Нацбанка. У гэтым напрамку паспяхова ўжо зроблены першыя захады. Так, Беларусь заключыла пагадненне з Кiтаем аб фiнансавай здзелцы, па якой атрымала магчымасць доступу да кiтайскiх рэсурсаў у аб’ёме амаль $3 млрд на выключна выгадных для сябе ўмовах. Гэта з’яўляецца асновай для актывiзацыi гандлёва-эканамiчных адносiнаў памiж дзвюма краiнамi, а таксама дасць магчымасць у блiжэйшы час нарасцiць двухбаковы тавараабарот не менш як у 5 разоў. "Гэта той стымул, якi на 10—15 гадоў наперад дае фiнансавае забеспячэнне для развiцця нашай эканомiкi", — адзначыў Пётр Пракаповiч. Паводле яго слоў, блiзкi да завяршэння перагаворны працэс з Расiйскай Федэрацыяй па выкарыстаннi ва ўзаемаразлiках у якасцi рэзервовай валюты расiйскага рубля. Аналагiчныя перагаворы вядуцца з Украiнай. Меры, што прымаюцца, — гэта адзiн са спосабаў мiнiмiзацыi наступстваў сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб вынiках работы банкаўскай сiстэмы краiны з пачатку 2009 года. Нягледзячы на складаныя знешнiя ўмовы, банкаўскай сiстэме ўдалося захаваць стабiльнасць i забяспечыць выкананне ўсiх паказчыкаў, закладзеных у Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi на 2009 год. Курс беларускага рубля з пачатку года да карзiны валют практычна не змянiўся i складае Br959,9 (на 2 студзеня — Br960). Нацыянальны банк Беларусi забяспечыць на працягу 2009 года ваганне курсу беларускага рубля да карзiны валют у межах плюс-мiнус 5 працэнтаў, запэўнiў Пётр Пракаповiч. Банкаўская сiстэма поўнасцю выконвае задачы па крэдытаваннi рэальнага сектара эканомiкi. Так, у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2008 года, яно ўзрасло амаль у 1,7 раза. Павялiчылася крэдытаванне будаўнiцтва жылля як за кошт iльготных крэдытаў (у 1,6 раза), так i на агульных умовах (больш як у 1,7 раза). Пётр Пракаповiч запэўнiў, што Нацбанк i ў далейшым будзе прымаць неабходныя меры для максiмальнага задавальнення патрэбнасцяў у крэдытаваннi рэальнага сектара эканомiкi. Ён таксама дадаў, што будуць зроблены дадатковыя захады, каб у другiм квартале i ў цэлым па 2009 году тэмп крэдытавання жылля быў вышэйшы, чым у папярэднiм годзе. Прэзiдэнту даложана аб рабоце Нацбанка па нарошчваннi золатавалютных рэзерваў. У складаных сусветных эканамiчных умовах золатавалютныя рэзервы з пачатку года ўдалося нарасцiць амаль на $500 млн. Эфектыўна працуе плацежная сiстэма краiны (за студзень-люты колькасць плацяжоў павялiчылася больш як у 1,7 раза ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года). Устойлiвая работа па крэдытаваннi эканомiкi, стабiльнасць нацыянальнай валюты i плацежнай сiстэмы даюць упэўненасць у тым, што Беларусь выйдзе з сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу з мiнiмальнымi стратамi i ў максiмальна сцiслыя тэрмiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь плануе ў разліках з асноўнымi гандлёвымi партнёрамi перайсцi на выкарыстанне рэзервовых рэг Беларусь плануе ў разлiках з усiмi асноўнымi гандлёвымi партнёрамi перайсцi на выкарыстанне рэзервовых рэгiянальных валют, што ў перспектыве дасць маг |
|