21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікi Беларусь

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікi Беларусь

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Ізоткi У.П., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Шуклiна В.З. на падставе часткi восьмай артыкула 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў разгледзеў пытаннi прававога рэгулявання выплаты выхадной дапамогi пры скасаваннi працоўнага дагавора.

Прааналiзаваўшы адпаведныя палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — ПК), Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiпеня 1999 г. № 29 "Аб дадатковых мерах па ўдасканальванню працоўных адносiн, умацаванню працоўнай i выканальнiцкай дысцыплiны" (далей — Дэкрэт № 29), пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 жнiўня 1999 г. № 1180 "Аб зацвярджэннi Прыкладнай формы кантракта наймальнiка з работнiкам" (з наступнымi змяненнямi i дапаўненнямi) i ад 25 верасня 1999 г. № 1476 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку i ўмовах заключэння кантрактаў наймальнiкаў з работнiкамi" (з наступнымi змяненнямi i дапаўненнямi), пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 4 "Аб практыцы разгляду судамi працоўных спрэчак, звязаных з кантрактнай формай найму работнiкаў", Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.

1. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з мэтамi сацыяльнай прававой дзяржавы (частка першая артыкула 1), гарантуючы правы i свабоды грамадзян Беларусi, замацаваныя ў Канстытуцыi, законах i прадугледжаныя мiжнароднымi абавязацельствамi дзяржавы (частка трэцяя артыкула 21), устанаўлiвае, што абмежаванне правоў i свабод асобы дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб (частка першая артыкула 23).

Артыкуламi 41, 47 Канстытуцыi прадугледжваюцца правы грамадзян на працу, на сацыяльнае забеспячэнне, на абарону сваiх эканамiчных i сацыяльных iнтарэсаў. Указаныя правы дапаўняюцца i гарантуюцца адпаведнымi нормамi ПК.

У прыватнасцi, у адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 48 ПК на наймальнiка ўскладаецца абавязак выплацiць работнiку выхадную дапамогу ў памеры не менш як двухтыднёвы сярэднi заработак пры скасаваннi працоўнага дагавора ў сувязi з парушэннем наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора.

Згодна з часткай першай артыкула 41 ПК работнiк мае права патрабаваць скасавання тэрмiновага працоўнага дагавора датэрмiнова ў выпадку яго хваробы або iнвалiднасцi, якiя перашкаджаюць выкананню работы па працоўнаму дагавору, парушэння наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора i па iншых уважлiвых прычынах. Пры гэтым у частцы трэцяй артыкула 41 ПК прадугледжана, што ў выпадку скасавання тэрмiновага працоўнага дагавора пры наяўнасцi такой уважлiвай прычыны, як парушэнне наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора, наймальнiк выплачвае звольненаму работнiку выхадную дапамогу ў памеры двухтыднёвага сярэдняга заработку.

Такiм чынам, права работнiка на выхадную дапамогу ў выпадку скасавання тэрмiновага працоўнага дагавора ў сувязi з парушэннем наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора замацавана заканадаўцам у ПК.

Змест норм часткi трэцяй артыкула 41 i часткi трэцяй артыкула 48 ПК сведчыць аб iх iмператыўным характары, што гарантуе права работнiка на выхадную дапамогу ў памеры, устаноўленым ПК.

2. У адпаведнасцi з часткай другой артыкула 17 ПК кантракт з’яўляецца разнавiднасцю тэрмiновага працоўнага дагавора, якi заключаецца ў парадку i на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам аб працы.

Згодна з заўвагай да пункта 1 Дэкрэта № 29 кантракты — працоўныя дагаворы, якiя заключаюцца ў пiсьмовай форме на вызначаны ў iх тэрмiн i змяшчаюць асаблiвасцi ў параўнаннi з агульнымi нормамi заканадаўства аб працы. У Палажэннi аб парадку i ўмовах заключэння кантрактаў наймальнiкаў з работнiкамi, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 верасня 1999 г. № 1476, вызначэнне паняцця "кантракт" удакладнена i дапоўнена. У адпаведнасцi з пунктам 2 дадзенага Палажэння кантракт — гэта працоўны дагавор, якi заключаецца ў пiсьмовай форме на вызначаны ў iм тэрмiн, змяшчае асаблiвасцi ў параўнаннi з агульнымi нормамi заканадаўства аб працы i прадугледжвае канкрэтную мiнiмальную кампенсацыю за пагаршэнне прававога становiшча работнiка.

Такiм чынам, кантракт разам з агульнымi рысамi тэрмiновага працоўнага дагавора мае асаблiвасцi, якiя характарызуюць яго як разнавiднасць гэтага дагавора. Да такiх устаноўленых заканадаўствам асаблiвасцей кантракта адносяцца, у прыватнасцi, парадак i ўмовы яго заключэння, а таксама мiнiмальная кампенсацыя за пагаршэнне прававога становiшча работнiка.

У цяперашнi час мiнiмальная кампенсацыя за пагаршэнне прававога становiшча работнiка ўстаноўлена ў размеры трох сярэднямесячных заработных плат прымяняльна толькi да выпадку датэрмiновага скасавання кантракта з-за невыканання або неналежнага выканання яго ўмоў па вiне наймальнiка (частка першая пункта 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 жнiўня 1999 г. № 1180). У адпаведнасцi з падпунктам 7.8 пункта 7 Прыкладнай формы кантракта наймальнiка з работнiкам, зацверджанай указанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, невыкананне або неналежнае выкананне ўмоў кантракта выражаецца ў тым лiку ў парушэннi наймальнiкам заканадаўства аб працы i калектыўнага дагавора. Згодна з часткай другой пункта 2 гэтай жа пастановы работнiкам, якiя дасягнулi пенсiённага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў) i маюць права на поўную пенсiю, а таксама работнiкам, якiя не дасягнулi ўказанага ўзросту, але атрымлiваюць пенсiю (акрамя працоўнай пенсii па iнвалiднасцi, з выпадку страты кармiцеля i сацыяльнай пенсii), мiнiмальная кампенсацыя не выплачваецца.

У працоўным заканадаўстве, якое ўстанаўлiвае асаблiвасцi кантракта, пытаннi выплаты выхадной дапамогi пры яго скасаваннi не рэгламентуюцца. З гэтага вынiкае, што дадзеныя пытаннi не звязаны з асаблiвасцямi кантракта i што ў такiх выпадках павiнны прымяняцца агульныя нормы ПК, якiя рэгулююць выплату выхадной дапамогi пры спыненнi працоўнага дагавора па адпаведных падставах, у тым лiку норма часткi трэцяй артыкула 41 ПК.

Такiм чынам, пры скасаваннi кантракта з-за невыканання або неналежнага выканання наймальнiкам яго ўмоў (парушэнне наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора) у адпаведнасцi з ПК павiнна выплачвацца выхадная дапамога ў памеры двухтыднёвага сярэдняга заработку, а ў адпаведнасцi з вышэйназванай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 жнiўня 1999 г. № 1180 — мiнiмальная кампенсацыя за пагаршэнне прававога становiшча работнiка ў памеры трох сярэднямесячных заработных плат. Абедзве выплаты маюць адну i тую ж мэту — змякчэнне для работнiка наступстваў у сувязi са стратай iм работы, звязаны з адной i той жа прычынай скасавання тэрмiновага працоўнага дагавора, але адрознiваюцца па назве i памеры грашовых сродкаў. На практыцы гэта прыводзiць да цяжкасцей у выбары прававых норм, якiя падлягаюць прымяненню.

3. Згодна з абзацам другiм часткi першай артыкула 51 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў Пленум Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь (далей — Пленум Вярхоўнага Суда) разглядае матэрыялы абагульнення судовай практыкi, судовай статыстыкi i дае ў парадку судовага тлумачэння агульным судам растлумачэннi па пытаннях прымянення заканадаўства.

Абмеркаваўшы практыку разгляду судамi спраў аб кантрактнай форме найму работнiкаў, Пленум Вярхоўнага Суда ў частцы трэцяй пункта 21 пастановы ад 26 чэрвеня 2008 г. № 4 "Аб практыцы разгляду судамi працоўных спрэчак, звязаных з кантрактнай формай найму работнiкаў" растлумачыў, што "выплата выхадной дапамогi ў памеры двухтыднёвага сярэдняга заработку (частка трэцяя артыкула 41 ПК) за парушэнне наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора пры скасаваннi кантракта не прадугледжана".

Улiчваючы судовую практыку, якая склалася, i арыентуючы суды на аднастайнае правапрымяненне, Пленум Вярхоўнага Суда фактычна выключыў прымяненне нормы часткi трэцяй артыкула 41 ПК пры скасаваннi кантракта.

Канстытуцыйны Суд адзначае, што, растлумачваючы пытаннi прымянення часткi трэцяй артыкула 41 ПК, Пленум Вярхоўнага Суда выйшаў за межы сваёй кампетэнцыi. Пастановай ад 26 чэрвеня 2008 г. № 4 Пленум Вярхоўнага Суда выключыў магчымасць атрымання выхадной дапамогi не толькi работнiкамi, якiя маюць права на мiнiмальную кампенсацыю за пагаршэнне прававога становiшча, але i работнiкамi, якiя дасягнулi пенсiённага ўзросту i маюць права на поўную пенсiю, а таксама работнiкамi, якiя не дасягнулi ўказанага ўзросту, але атрымлiваюць пенсiю (акрамя працоўнай пенсii па iнвалiднасцi, з выпадку страты кармiцеля i сацыяльнай пенсii), якiм мiнiмальная кампенсацыя пры скасаваннi кантракта не выплачваецца.

Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, розныя падыходы да прававога рэгулявання выплаты выхадной дапамогi i мiнiмальнай кампенсацыi за пагаршэнне прававога становiшча работнiка пры скасаваннi кантракта з-за невыканання або неналежнага выканання яго ўмоў па вiне наймальнiка прыводзяць да неадназначнага разумення i прымянення адпаведных прававых норм. Узнiкшая прававая нявызначанасць можа быць пераадолена шляхам унясення адпаведных змяненняў i дапаўненняў у частку трэцюю артыкула 41 i частку трэцюю артыкула 48 ПК, паколькi выпадкi, калi выхадная дапамога не выплачваецца, павiнны вызначацца толькi на ўзроўнi закона.

На падставе выкладзенага, кiруючыся часткай другой артыкула 59, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 22 i 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, Канстытуцыйны Суд

ВЫРАШЫЎ:

1. У мэтах рэалiзацыi прынцыпу прававой дакладнасцi пры выплаце мiнiмальнай кампенсацыi за пагаршэнне прававога становiшча работнiка або выхадной дапамогi ў выпадку скасавання кантракта з-за невыканання або неналежнага выканання яго ўмоў па вiне наймальнiка прызнаць неабходным унясенне змяненняў i дапаўненняў у частку трэцюю артыкула 41 i частку трэцюю артыкула 48 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.

2. Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь падрыхтаваць праект закона аб унясеннi адпаведных змяненняў i дапаўненняў у частку трэцюю артыкула 41 i частку трэцюю артыкула 48 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i ўнесцi яго ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч

5 сакавiка 2009 г., г. Мiнск, № Р-316/2009.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб рававым рэгуляваннi выплаты выхадной дапамогi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика