21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ажыятажны попыт на рамонтныя паслугi распачнецца недзе праз месяц

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ажыятажны попыт на рамонтныя паслугi распачнецца недзе праз месяц

Калi хто запланаваў на найблiжэйшы час рамонт ва ўласным жыллi, зараз найлепшы момант канчаткова вызначыцца з фронтам неабходных работ i, асаблiва не марнуючы такiя каштоўныя тыднi (прычым, у прамым сэнсе слоў), уласна распачынаць iх. Як паказала наша рэдакцыйнае мiнi-даследаванне рынку будаўнiчых i рамонтных работ, цяпер дзейнiчаюць антыкрызiсныя расцэнкi на такiя паслугi, якiя, паводле слоў самiх прадстаўнiкоў гэтага бiзнэсу, будуць дзейнiчаць яшчэ найблiжэйшы месяц. Зараз пра цэны i iншае — больш падрабязна.

 

Мы выбiраем, нас выбiраюць...

 

Мы выбiраем, нас выбiраюць...

 

Калi хто запланаваў на найблiжэйшы час рамонт ва ўласным жыллi, зараз найлепшы момант канчаткова вызначыцца з фронтам неабходных работ i, асаблiва не марнуючы такiя каштоўныя тыднi (прычым, у прамым сэнсе слоў), уласна распачынаць iх. Як паказала наша рэдакцыйнае мiнi-даследаванне рынку будаўнiчых i рамонтных работ, цяпер дзейнiчаюць антыкрызiсныя расцэнкi на такiя паслугi, якiя, паводле слоў самiх прадстаўнiкоў гэтага бiзнэсу, будуць дзейнiчаць яшчэ найблiжэйшы месяц. Зараз пра цэны i iншае — больш падрабязна.

 

Мы выбiраем, нас выбiраюць...

Калi хто запланаваў на найблiжэйшы час рамонт ва ўласным жыллi, зараз найлепшы момант канчаткова вызначыцца з фронтам неабходных работ i, асаблiва не марнуючы такiя каштоўныя тыднi (прычым, у прамым сэнсе слоў), уласна распачынаць iх. Як паказала наша рэдакцыйнае мiнi-даследаванне рынку будаўнiчых i рамонтных работ, цяпер дзейнiчаюць антыкрызiсныя расцэнкi на такiя паслугi, якiя, паводле слоў самiх прадстаўнiкоў гэтага бiзнэсу, будуць дзейнiчаць яшчэ найблiжэйшы месяц. Зараз пра цэны i iншае — больш падрабязна.

 

Мы выбiраем, нас выбiраюць...

Далёка не кожны гаспадар валодае ўсiм спектрам патрэбных пры рамонце працоўных навыкаў, да таго ж, не кожны мае часам спецыфiчны рабочы iнструмент i рыштунак. У гэтым выпадку нiчога iншага на застаецца, як наймаць патрэбных работнiкаў. І тут можа быць некалькi варыянтаў. У залежнасцi ад канкрэтнага аб’ёму работ, што трэба будзе выканаць у вашым жыллi, а таксама матэрыялаў, якiя плануецца выкарыстаць, i будзе складацца канчатковы кошт рамонту.

На рынку прысутнiчаюць, па-першае, салiдныя фiрмы, якiя могуць выканаць практычна любыя вiды будаўнiчых i рамонтных работ. Як правiла, iх выкананне па жаданнi клiента можа суправаджацца дызайнерскiмi распрацоўкамi. Адпаведна, i цэны на паслугi ў такiх фiрмах будуць самымi высокiмi.

Па-другое, можна звярнуцца да больш "дэмакратычных" iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, прыватных прадпрыемстваў, таварыстваў з абмежаванай адказнасцю i г.д. Да гэтага ж цэнавага сегмента я аднёс бы i структуры кшталту ЖЭСаў. Не ўсе яны гатовы выканаць поўны комплекс патрэбных работ, таму, калi вы аддасце перавагу такiм работнiкам, рыхтуйцеся, што для ўвасаблення задуманага, не выключана, вам давядзецца наймаць па чарзе некалькi такiх "брыгад".

Нарэшце, iндывiдуалы-прыватнiкi. Iх рэкламных абвестак у газетах зараз вы ўжо практычна не сустрэнеце. Як правiла, гэта або "знаёмыя знаёмых", або майстры, якiя калiсьцi добра зарэкамендавалi сябе, i зараз iх каардынаты перадаюцца з рук у рукi. Сярод iх не вельмi многа "шматстаночнiкаў", як правiла, большасць спецыялiзуецца на пэўным вiдзе работ: укладка плiткi, электрыка i г.д. Калi гэта сапраўды прафесiйныя работнiкi, кошт на iх паслугi будзе нязначна адрознiвацца ад IП, ПП i iнш. Калi ж хто займаецца гэтым у якасцi падпрацоўкi, цэны могуць iстотна адрознiвацца ад сярэдняга кошту па горадзе. Пра якасць работ тут можна сказаць так: як пашанцуе.

...як гэта часта не супадае

Узровень цэнаў на паслугi ў згаданых салiдных фiрмах на гэты момант, шчыра кажучы, высветлiць не атрымалася. Канчатковы каштарыс мне прапаноўвалi скласцi толькi пасля асабiстага наведвання офiса, абмеркавання ўсiх дэталяў i нюансаў будучага рамонту. А паколькi па легендзе я хацеў зрабiць яго — на выбар — у аднапакаёвай маласямейцы або двухпакаёвай "хрушчоўцы", iнтарэс да мяне як патэнцыйнага клiента хутка страчвалi. Дзеля такой дробязi нiхто асаблiва не хацеў адцягваць работнiкаў ад сур’ёзных аб’ектаў: катэджаў, кватэр вялiкай плошчы з нятанным, трэба думаць, рамонтам.

Шчыра кажучы, найбольш здзiвiлi шматлiкiя IП, ТАА, ПУП. Замест колiшняга раўнадушша (а куды ты, клiент, падзенешся цяпер) — узор зацiкаўленасцi. Большасць з iх падрабязна расказвалi пра крызiс i знiжкi на паслугi ў сувязi з iм, пра прафесiйны iнструмент, магчымасць дастаўкi матэрыялаў бясплатна. Яны самi гаварылi, што будзе складзены афiцыйны пiсьмовы дагавор, дадзена гарантыя на выкананыя работы!

Здзiўляюся, бо колькi гадоў таму ўсё гэта даводзiлася "выбiваць". Нiякiх чэргаў у iх я не заўважыў — да рамонту ў "маiх кватэрах" большасць была гатова прыступiць лiтаральна на працягу двух-трох найблiжэйшых дзён. Цэны на паслугi ў суразмоўцаў лiтаральна "адскоквалi ад зубоў" — толькi спытай.

А вось ЖЭСы, якiя мы аднеслi да гэтага ж сегмента рынку, на мой суб’ектыўны погляд, так i засталiся грувасткiмi структурамi (маю ўласны вопыт, каб параўноўваць). Так, яны зараз могуць прапанаваць даволi шырокi спектр рамонтных паслуг для грамадзян i цэны па шэрагу пазiцый у iх параўнальныя з тымi ж "iпэшнiкамi" цi прыватнiкамi, але, прабачце, нейкай "iскрынкi" не заўважыў. "Выклiкайце майстра, ён складзе каштарыс, зробiце 100-працэнтную перадаплату, i вам усё зробяць". Дарэчы, у ЖЭСе, куды я тэлефанаваў, дзве брыгады праз некалькi дзён павiнны былi закончыць папярэднiя заказы, так што "рамонт" я мог распачынаць цi не лiтаральна на гэтым тыднi.

Нарэшце, прыватнiкi. Зразумела, працуюць без анiякiх дагавораў. У штукара цана за канкрэтную паслугу можа быць вышэйшай за сярэднюю па горадзе, але i якасць будзе адпаведнай. Да сумнiўных асобаў раiм не звяртацца, лепш па рэкамендацыi. Такiя работнiкi найперш выгадныя тым, што могуць узяцца за невялiкi аб’ём работ (укладка плiткi на "фартух" у кухнi, перанос некалькiх разетак). Праўда, i цэннiк тады можа быць большым, але гэта аб’ектыўны момант.

"Знiжкi пратрымаюцца з месяц"

Нарэшце, пра цэны на паслугi. Як паказала наша даследаванне, прасцей знайсцi "агульную мову" з тымi фiрмамi, якiя спецыялiзуюцца на некалькiх вiдах работ. Да прыкладу, адзiн IП, што займаецца ўкладкай ламiнату, лiнолеуму i дывановага пакрыцця абяцаў знiжку ў паўдолара за кожны ўкладзены на падлогу квадратны метр гэтых матэрыялаў. Расцэнкi ў вынiку склалi: на лiнолеум i дывановае пакрыццё — 2,5 долара, на ламiнат — 3,5 долара (пры сярэднiх цэнах па горадзе адпаведна 3 i 4 долары за "квадрат"). Прычым, з улiкам уладкавання плiнтусаў, вялiкiм выбарам матэрыялу i бясплатнай дастаўкай (пры значным аб’ёме работ). Быў намёк i на бясплатны дэмантаж патрэбнага ў выпадку неабходнасцi.

За перанос некалькiх дзясяткаў кропак электрыкi (разеткi, выключальнiкi) iншы "iпэшнiк" прасiў 5 долараў за адзiнку плюс па адным долары за задзелку кожнага метра штробаў. У прынцыпе, такiя цэны былi i некалькi гадоў таму. А вось за малы аб’ём работ, як i раней, таксама прасiлi большую суму. За перанос блока з дзвюх разетак яшчэ адзiн IП агучыў суму ў 40 долараў.

Мiнiмальны кошт на паклейку шпалераў зноў жа "адшукаў" у iндывiдуальнага прадпрымальнiка: 1,5 долара за квадратны метр, а з падрыхтоўкай (шпаклёўкай сценаў) — 4 долары. Праўда, была адна ўмова: шпалеры павiнны быць шчыльнымi i каштаваць не менш за 20—30 тысяч рублёў за трубку. Па iншай абвестцы ад прыватнага прадпрыемства агучылi расцэнку ў 2—3 долары за паклейку квадратнага метра (i дадалi, што цэны, у параўнаннi з дакрызiснымi часамi, знiжаны напалову), праўда, тут падрыхтоўка сцен (тынкоўка ў адзiн слой) каштавала 1—2 долары за той жа "квадрат". Да прыкладу, у ЖЭСе цэннiк на паклейку шпалераў на столь складаў 2724 рублi за квадратны метр, шчыльных шпалераў на сцены — 2934 рублi, простых — 2072 рублi, вiльгацеўстойлiвых — 5239 рублёў за "квадрат".

За шлiфоўку драўлянай падлогi (4—5 слаёў фарбы, шпаклёўка, грунтоўка з улiкам кошту матэрыялу, але без афарбоўкi) "iпэшнiк" браўся з разлiку 6,5 долара за квадратны метр. ПУП за тую ж працу прасiла 8 "баксаў" (калi тры разы лакам падлогу пакрыць — 11 долараў).

Работы па змыўцы столi, выраўноўваннi, грунтоўцы прыватнае прадпрыемства бралася выканаць за 15 долараў за "квадрат". ЖЭС за тынкоўку таго ж квадратнага метра прасiў 20725 рублёў.

Укладка керамiчнай плiткi ў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў каштавала ад 10 долараў за квадратны метр, у адным з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю — ад 12 тых жа у.е. за "квадрат".

* * *

Нягледзячы на тое, што многiя суразмоўцы прагназавалi ажыятажны попыт на рамонтныя паслугi ўжо праз месяц, вiдавочна, стопрацэнтнай упэўненасцi ў гэтым у iх няма. Месяц па цяперашнiх часах — даволi вялiкi тэрмiн, каб улiчыць усе магчымыя будучыя варыянты развiцця падзей. Так, рамонт час ад часу ў жыллi рабiць трэба абавязкова, i няхай у доларах кошт паслуг не змянiўся або нават крыху цяпер зменшыўся, аднак заробкi большасцi — у рублях — у лепшым выпадку застылi на месцы... Таму некаторыя прадстаўнiкi рамонтнага бiзнэсу напрыканцы размовы гаварылi: калi вы зацiкаўлены ў рамонце, але вызначыцца канчаткова гатовы пазней, спашлiцеся потым на нашу размову — цэннiк для вас будзе на ўзроўнi сённяшняга дня, лiчыце, што мы з вамi падпiсалi "пратакол аб памерах".

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi хто запланаваў на найблiжэйшы час рамонт ва ўласным жыллi, зараз найлепшы момант канчаткова вызначыцца з фронтам неабходных работ i, асаблiва не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика