Славянскі свет i выклiкi часу
Славянскі свет i выклiкi часу
Беларускае аддзяленне Мiжнароднай славянскай акадэмii навук, адукацыi, мастацтваў i культуры створана ў 1996 годзе. Сустаршынямi арганiзатарамi выступiлi Герой Сацыялiстычнай Працы, акадэмiк НАН Мiкалай Барысевiч i Герой Беларусi, акадэмiк НАН Мiхась Савiцкi. Сярод першых правадзейных членаў акадэмii былi народны артыст СССР, кампазiтар Анатоль Багатыроў, народны артыст СССР Мiкалай Яроменка, кiнарэжысёр Вiктар Тураў i iншыя. Славянскi свет цяпер — гэта 14 краiн, звыш 300 мiльёнаў насельнiцтва, цi не шостая частка тэрыторыi зямнога шара — прычым з выключна (фантастычна!) багатым, нiкому больш Богам не дадзеным, рэсурсам... Карацей кажучы, славяне — з наймагутнейшым патэнцыялам суперэтнас, якi здольны выжыць пры любых крызiсах, нават самых сур’ёзных катаклiзмах! Аднак пры ўмове, што будзе захавана адзiнства. На жаль, сёння гэтае адзiнства выклiкае трывогу. Негатыўныя працэсы ахапiлi геапалiтыку, сусветную эканомiку, а таксама культуру. Як згаданыя працэсы будуць развiвацца далей, якiя ў iх перспектывы? На гэтыя пытаннi паспрабавалi знайсцi адэкватны, канкрэтны адказ члены Беларускага аддзялення Мiжнароднай славянскай акадэмii на сваiм чарговым пасяджэннi. — Хацелася б адразу звярнуць увагу на тое, што гэтыя працэсы распачыналiся i вядуцца не дзеля нашых iнтарэсаў, — зазначыў у сваiм выступленнi доктар фiлалагiчных навук, прафесар, загадчык кафедры славянскiх лiтаратур БДУ Іван Чарота. — Яны не моўна-абстрактна "глабальныя", а татальныя, жорсткiя, бязлiтасныя. Прычым гэта наўрад цi хто зможа аспрэчыць, хоць у iх, вядома ж, камуфлiраваная прырода, падманна дэклараваныя мэты, спецыфiчныя спосабы дасягнення мэтаў. Тым не меней, ужо на гэты момант вiдавочны iх небяспечныя, шкодныя для нас i ўсяго славянства вынiкi. — А ў сувязi з гэтым, — падкрэслiў Iван Аляксеевiч, — немагчыма абмiнуць нашу вiну — маю на ўвазе перш за ўсё вiну iнтэлiгенцыi, гуманiтарыяў, — што самi не асэнсавалi належным чынам, i, адпаведна, не дапамаглi грамадству (свайму i ўсiх славянскiх краiн) усвядомiць, правiльна зразумець, чаму ўсе сферы нашага жыцця спакваля падпарадкоўваюцца глабалiзацыi. Нас мэтанакiравана, метадычна спакушалi "iнтэграцыяй у Еўропу", умоўнай "еўрапеiзацыяй", перспектывай стаць "агульначалавекамi" i, здаецца, спакусiлi. Так цi iнакш, а сярод моладзi цяпер ужо вызнавацца як славянiн-беларус амаль што непрыстойна. Куды прыстойней — быць еўрапейцам, насельнiкам "цэнтра Еўропы". I такiя настроi, на жаль, закранулi не толькi моладзь... Гэтую ж думку падтрымаў i доктар фiласофскiх навук Леў Крыштаповiч. Ён, у прыватнасцi, сказаў, што магчымасць далучэння да заходняй цывiлiзацыi становiцца своеасаблiвым "пернiкам", дзеля якога некаторыя кiраўнiкi краiн "перыферыi", не задумваючыся аб акалiчнасцях захавання сваёй культурна-цывiлiзацыйнай iдэнтычнасцi, iдуць на крокi, якiя ўшчамляюць iх незалежнасць i нацыянальныя iнтарэсы. Уплыў такой iдэалогii на постсавецкае грамадства ў сiлу яго дэзiнфармаванасцi, зазначалася на пасяджэннi акадэмii, аказваецца надзвычай негатыўным. Iдэйны хаос прадуцыруе яшчэ большую залежнасць постсавецкiх рэспублiк ад Захаду i арыентацыю на яго ва ўсiх сферах жыцця. У вынiку навязваецца памылковая аргументацыя, калi глабалiзацыя, выгадная толькi заходнiм краiнам, падаецца ў якасцi iмператыву развiцця ўсяго чалавецтва. Аднак практыка пераконвае, што спробы знайсцi адказы на старонках падручнiкаў па фiласофii, палiталогii i эканомiцы нiяк не стасуюцца з сучаснымi рэалiямi. У гэтай сувязi становiцца зразумелым, што сацыяльна-палiтычная трансфармацыя беларускага грамадства можа пазiтыўна адбывацца не на аснове шаблоннага пераймання заходнiх палiтычных i эканамiчных ведаў i вопыту, а пры ўлiку гiстарычнага, эканамiчнага, культурнага досведу i традыцый беларускага народа. Удзельнiкi пасяджэння зазначалi таксама, што гiстарычны шлях развiцця Беларусi праходзiў у рэчышчы нацыянальнага, культурнага, цывiлiзацыйнага адзiнства з Расiяй. Для беларускага i рускага народаў характэрныя моўная роднасць, адзiнства ладу жыцця, адна i тая ж сацыяльная сiстэма каштоўнасцяў, адны i тыя ж светапоглядныя i палiтычныя перакананнi, агульнасць гiстарычнага лёсу. У гэтым кантэксце, пагадзiлiся вучоныя, Саюзная дзяржава, якую iмкнуцца пабудаваць два братнiя славянскiя народы, не абмяжоўвае, не памяншае, а наадварот, пашырае, умацоўвае незалежнасць i суверэнiтэт нашай рэспублiкi. Такая спецыфiка гiстарычнага фармiравання беларускай дзяржаўнасцi. Вельмi важна, падкрэслiвалi многiя прамоўцы, каб ва ўмовах глабалiзацыi i татальнага крызiсу мы па-ранейшаму, як i нашы продкi, усведамлялi сваю беларускасць як славянскасць, даражылi славянскiм супольствам, падтрымлiвалi iдэю славянскай агульнасцi i ўзаемнасцi, шанавалi традыцыйныя каштоўнасцi... Карацей кажучы, паўнавартасна адчувалi рэальны стан роднага асяроддзя перад выклiкам часу, здольнасцi свайго народа i iншых славян успрымаць гэтыя выклiкi. Сёння як нiколi патрэбна кансалiдацыя на розных планах... Мiж тым, канстатавалi ўдзельнiкi пасяджэння, яе не вiдаць. Мы не ўключаемся непасрэдна ў палiтыку. Адпаведна, маем вельмi сцiплыя магчымасцi непасрэдна ўплываць на фармiраванне палiтычных курсаў той цi iншай дзяржавы, у тым лiку i сваёй. Аднак можам уплываць на iнтэлектуальны, маральны стан грамадства. А гэта значыць — на вызначэнне пазiтыўных фактараў iдэалогii. Не варта замахвацца на многае. Хопiць канкрэтнай "дзялянкi", якую Мiжнародная славянская акадэмiя даўно заняла. Дарэчы, у рэспублiцы iснуе каля дзясятка розных арганiзацый па назве "славянскiх", у тым лiку нiбыта "агульнаславянскiх". Але кожная з iх — сама па сабе. У гэтай сувязi прагучала канкрэтная прапанова: каб МСА калi не ўзяла на сябе каардынацыю, дык хоць бы iнiцыявала ўзаемадзеянне на iдэалагiчна-тэарэтычным узроўнi. На паседжаннi былi разгледжаны таксама арганiзацыйныя пытаннi. Новым старшынёй Беларускага аддзялення Мiжнароднай славянскай акадэмii абраны доктар фiлалагiчных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Сцяпан Сцяпанавiч Лаўшук. Акадэмiкамi МСА сталi народны мастак Беларусi Г.Г. Паплаўскi, доктар геаграфiчных навук, акадэмiк НАН У.Ф. Логiнаў, доктар гiстарычных навук, вядомы беларускi археолаг П.Ф. Лысенка, доктар фiлалагiчных навук, прафесар I.А. Чарота, доктар бiялагiчных навук, прафесар А.Т. Федарук, доктар фiлалагiчных навук, прафесар Т.I. Шамякiна. У члены-карэспандэнты прыняты кандыдат бiялагiчных навук I.М. Гарановiч, кандыдат фiзiка-матэматычных навук В.А. Лапiна i кандыдат фiласофскiх навук, пiсьменнiк З.К. Прыгодзiч. Змiтрок ВЕРАС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускае аддзяленне Мiжнароднай славянскай акадэмii навук, адукацыi, мастацтваў i культуры створана ў 1996 годзе. Сустаршынямi арганiзатарамi выступ
|
|