Беларускiя авiятары паедуць на чэмпiянат па запуску папяровых самалётаў
Беларускiя авiятары паедуць на чэмпiянат па запуску папяровых самалётаў
Нацыянальны фiнал па канструяваннi i запуску папяровых самалёцiкаў Red Bull Paper Wings прайшоў 15 сакавiка ў Мiнску. У iм узялi ўдзел пераможцы адборачных турнiраў, якiя прайшлi ў некалькiх сталiчных ВНУ. Удзельнiкi спаборнiчалi ў трох катэгорыях: найбольшая дыстанцыя, самы працяглы час палёту i аэрабацiка. У першых дзвюх катэгорыях самалёты павiнны быць зроблены з аднаго аркуша паперы фармату А4 шчыльнасцю 80 г/м2 (звычайны офiсны фармат). Аркуш можна толькi складваць, яго нельга разразаць, разрываць, склейваць. У катэгорыi "аэрабацiка" канструктыўных абмежаванняў практычна не iснуе. Удзельнiкi могуць выкарыстоўваць аркушы паперы любога памеру, прымяняць разрэзы, склейкi, любыя дапаможныя матэрыялы. Мадэлi можна вырабiць загадзя i прынесцi з сабой. Пераможцы Нацыянальнага фiналу паедуць прадстаўнiкамi нашай краiны на мiжнародныя спаборнiцтвы ў Аўстрыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны фiнал па канструяваннi i запуску папяровых самалёцiкаў Red Bull Paper Wings прайшоў 15 сакавiка ў Мiнску. У iм узялi ўдзел пераможцы адбор
|
|