Вясна ідзе! І раздае кароны
Вясна ідзе! І раздае кароны
Прыгожае жыццё
Мiнскi гарадскi фiнал ХVIII мiжнароднага мiжвузаўскага конкурсу грацыi i артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна 2009" пачаўся ўчора. Пройдзе ён на працягу трох дзён, 17—19 сакавiка, у сталiчным клубе "Арыён" i збярэ 36 дзяўчат — студэнтак ВНУ Мiнска. Пераможцы гарадскога этапу стануць удзельнiцамi рэспублiканскага фiналу конкурсу "Каралева Вясна 2009". Штодня ў гарадскiм фiнале "Каралевы Вясны 2009" паказваюць сябе i свае таленты па 12 дзяўчат з розных ВНУ, прычым, падкрэслiвае мастацкi кiраўнiк праекта Мiкалай Сушкоў, адметнасць конкурсу ў тым, што галоўны крытэрый адбору — не знешнiя даныя дзяўчат (хоць без дэфiле таксама не абыдзецца), а ўменне падаць сябе, прадэманстраваць iнтэлектуальныя i творчыя здольнасцi, веданне этыкету, пачуццё гумару, уменне кантактаваць з аўдыторыяй. Тым больш, у гэтым канкурсанткам арганiзатары гатовыя дапамагчы i ў тэхнiчным сэнсе — неабходнай апаратурай, i ў творчым — рэжысёрам-пастаноўшчыкам гарадскога фiналу сёлета выступае дырэктар мадэльнага агенцтва Наталля Макей. А пасля конкурснай часткi ўдзельнiц i iх групы падтрымкi, як i ўвогуле ўсiх гледачоў, чакае забаўляльная праграма з дыскатэкай. — Колькi чалавек з гарадскога фiналу трапiць у рэспублiканскi этап? — удакладняем у прадзюсара праекта Уладзiслава Грамовiча. — Жорсткага цэнзу на гэты конт няма. Мы ўжо цяпер бачым некаторых удзельнiц, якiя сваёй прыгажосцю, талентамi i абаяннем могуць годна паказаць нашу краiну на мiжнародным узроўнi. Колькасць пераможцаў вызначыцца калегiяльным рашэннем журы, у склад якога ўвайшлi прадстаўнiкi мадэльнага бiзнэсу i iндустрыi моды ўвогуле, папулярныя беларускiя артысты, прадстаўнiкi творчай iнтэлiгенцыi. Рэспублiканскi тур конкурсу прызначаны на 28 сакавiка, а 21 красавiка ў Палацы прафсаюзаў пройдзе мiжнародны фiнал, дзе i назавуць iмя "Каралевы Вясны" 2009 года. Апошнiя тры гады, мiж iншым, галоўны тытул даставаўся беларускам. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскi гарадскi фiнал ХVIII мiжнароднага мiжвузаўскага конкурсу грацыi i артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна 2009" пачаўся ўчора. Пройд
|
|