Ведаць усё немагчыма
Ведаць усё немагчыма
Тэлесеткi
Але той, хто ведае больш за iншых, выйграе ва ўсiх сэнсах Мабыць, менавiта гэтым прынцыпам, вынесеным у загаловак, тлумачыцца папулярнасць разнастайных iнтэлектуальных забаў — красвордаў, судоку, вiктарын, настольных гульняў накшталт "Эрудыт", калектыўных "Што? Дзе? Калi?" або "Хто хоча стаць мiльянерам?". Бо, у адрозненне ад iншых гульняў — "забойцаў часу" — гэтыя спалучаюць цiкавае з карысным, трэнiруюць i развiваюць хуткасць рэакцыi, кемлiвасць, памяць, агульную эрудыцыю... Так што сеткавай iнтэлектуальнай гульнi "StartUp!", якая ўжо некалькi месяцаў iдзе адначасова ў прасторах iнтэрнэт i ў прамым эфiры тэлеканала "Сталiчнае тэлебачанне", быў проста наканаваны поспех. — Гэта першая ў Беларусi тэлевiзiйная iнтэрактыўная iнтэрнэт-гульня, — папраўляе мяне прадзюсар праекта Юлiя Дубоўская. — І, што самае адметнае, гэта не калька папулярнага фармату, а ўласная распрацоўка, прыдумана цалкам беларусамi. Распрацоўшчыкам выступiла "Фабрыка iнфармацыйных тэхналогiй". — Чаму ўвогуле ўзнiкла iдэя аб’яднаць iнтэрнэт-гульню i тэлебачанне? Прамы эфiр — рэч непрадказальная, iнтэрнэт у Беларусi таксама не самы надзейны... — Мы з самага пачатку рэалiзоўвалi iнтэрнэт-праекты, звязаныя пэўным чынам з вiдэатрансляцыямi, таму i хацелi, каб у гульнi можна было i паўдзельнiчаць самому, i паглядзець, як гэта робяць iншыя, — тлумачыць тэхнiчны дырэктар гульнi Аляксей Забярэжны. — Пасля першых пiлотных выпускаў прааналiзавалi водгукi — карыстальнiкам спадабалася. Тады i вырашылi: а навошта абмяжоўваць праект? Iнтэрнэт-суполка — вельмi актыўная, але ў сiлу шэрагу прычын даволi абмежаваная па колькасцi, тэлебачанне ж ахоплiвае значна большую аўдыторыю, ды ўвогуле такi сiмбiёз нам падаўся цiкавым. Што датычыцца тэхнiчных цяжкасцяў у спалучэннi прамога эфiру i iнтэрнэту — хацелася паспрабаваць свае тэхнiчныя магчымасцi, пацвердзiць, што мы можам гэта зрабiць. На старт... Для таго, каб далучыцца да лiку гульцоў, сцвярджаюць распрацоўшчыкi, патрэбны толькi iнтэрнэт. Заходзiш на сайт http://www.startup.itv.by, загружаеш праграму, праходзiш рэгiстрацыю — i... Не, яшчэ не ўсё. Каб паўдзельнiчаць у гульнi, трэба ўвайсцi ў яе за 15 хвiлiн да пачатку трансляцыi. — Да любой гульнi ўдзельнiкi маюць як мiнiмум дзве прэтэнзii — тэхнiчнае забеспячэнне i змест самой гульнi. Калi гаварыць пра першае — многiя скардзяцца, што колькасць гульцоў абмежаваная прапускной здольнасцю сервера... А.З.: Па праўдзе, такая праблема прысутнiчае, бо першыя выпрабаваннi праходзiлi з маленькай колькасцю ўдзельнiкаў — 20, 30 чалавек. А з выхадам на тэлеэкран колькасць ахвотных вырасла ў разы, i высветлiлася, што тэхнiчны рубеж сервера — 500 гульцоў адначасова. Але гэта пытанне вырашаецца, думаю, у найблiжэйшыя 3-4 месяцы зможам павялiчыць прапускную здольнасць у некалькi разоў. Што да сервера, ён знаходзiцца ў самым сэрцы сеткавых камунiкацый Беларусi — цэнтры апрацоўкi звестак РУП "Белтэлекам". Па праўдзе, такая праблема прысутнiчае, бо першыя выпрабаваннi праходзiлi з маленькай колькасцю ўдзельнiкаў — 20, 30 чалавек. А з выхадам на тэлеэкран колькасць ахвотных вырасла ў разы, i высветлiлася, што тэхнiчны рубеж сервера — 500 гульцоў адначасова. Але гэта пытанне вырашаецца, думаю, у найблiжэйшыя 3-4 месяцы зможам павялiчыць прапускную здольнасць у некалькi разоў. Што да сервера, ён знаходзiцца ў самым сэрцы сеткавых камунiкацый Беларусi — цэнтры апрацоўкi звестак РУП "Белтэлекам".— А пытанні, якiя задаюцца ў гульнi? Хто i як iх падбiрае, правярае на дакладнасць? Ю.Д.: Усе рэдактары, якiя працуюць у праграме, i ўсе аўтары пытанняў абавязкова даюць спасылку на крынiцу, адкуль узятыя пытанне i адказ. I мы нiколi не ставiм у гульню пытанне, дасланае карыстальнiкамi, пакуль яно не пройдзе праверку. Тым больш, што пытаннi бываюць абсалютна розныя — смешныя, дурныя, вельмi простыя, занадта складаныя. З агульнай колькасцi выбiраем найбольш цiкавыя i размяшчаем iх па прынцыпе "ад простага да складанага". Стараемся сачыць, каб аднолькавыя пытаннi не дублiравалiся — калi такое калi-небудзь было, прыносiм гульцам прабачэннi i абяцаем, што падобнае не паўторыцца! Усе рэдактары, якiя працуюць у праграме, i ўсе аўтары пытанняў абавязкова даюць спасылку на крынiцу, адкуль узятыя пытанне i адказ. I мы нiколi не ставiм у гульню пытанне, дасланае карыстальнiкамi, пакуль яно не пройдзе праверку. Тым больш, што пытаннi бываюць абсалютна розныя — смешныя, дурныя, вельмi простыя, занадта складаныя. З агульнай колькасцi выбiраем найбольш цiкавыя i размяшчаем iх па прынцыпе "ад простага да складанага". Стараемся сачыць, каб аднолькавыя пытаннi не дублiравалiся — калi такое калi-небудзь было, прыносiм гульцам прабачэннi i абяцаем, што падобнае не паўторыцца!— Цi плануецца змяшчаць на сайце гульнi пытаннi i адказы, якiя ўжо гучалi ў эфiры, пазначаць крынiцы iнфармацыi — у якасцi трэнiроўкi i праверкi памяцi для гульцоў? А.З.: Калi б да нас звярнулiся з гэтай прапановай крыху раней, мы паспелi б ужо на яе адрэагаваць. Iдэя мне падабаецца, i тэхнiчных праблем з гэтым няма. Калi б да нас звярнулiся з гэтай прапановай крыху раней, мы паспелi б ужо на яе адрэагаваць. Iдэя мне падабаецца, i тэхнiчных праблем з гэтым няма.Зарабiць уласным розумам — Даведаўшыся, куды я iду, практычна ўсе калегi перапытвалi — у чым падвох, дзе i колькi трэба плацiць, каб паўдзельнiчаць у гульнi? Ю.Д.: Вось i нам усе пастаянна задаюць гэта пытанне. (Уздыхае.) Ды не трэба плацiць, i няма падвоху. Вось вы яго адчуваеце? I я не адчуваю. У гульнi ўсё празрыста. Вось i нам усе пастаянна задаюць гэта пытанне. (Уздыхае.) Ды не трэба плацiць, i няма падвоху. Вось вы яго адчуваеце? I я не адчуваю. У гульнi ўсё празрыста.— I як, да прыкладу, фармiруецца прызавы фонд? Ю.Д.: Гэта абсалютна не сакрэт. Правы на гульню на пэўны час набыў тэлеканал СТБ. Паводле правiлаў, тэлеканал — уладальнiк правоў i забяспечвае прызавы фонд. На сёння гэта 500 тысяч беларускiх рублёў. Гэта абсалютна не сакрэт. Правы на гульню на пэўны час набыў тэлеканал СТБ. Паводле правiлаў, тэлеканал — уладальнiк правоў i забяспечвае прызавы фонд. На сёння гэта 500 тысяч беларускiх рублёў.— Не вельмi вялiкiя, але ўсё ж грошы. А там, дзе ёсць магчымасць атрымаць грошы, у многiх з’яўляецца жаданне схiтраваць — запрасiць у "кансультанты" чалавека з энцыклапедычнымi ведамi, або падмануць праграму... А.З.: Падбiраючы пытаннi, мы адкiдваем празмерна простыя цi празмерна складаныя, арыентуемся на нейкi сярэднi ўзровень. Зразумела, што некаторыя людзi гэты парог перасягаюць, i iстотна, таму верагоднасць выйгрышу ў iх вялiкая. Але мы разглядаем праграму не як сродак заробку, а як шоу, гульню, у якой можа ўдзельнiчаць кожны. Падбiраючы пытаннi, мы адкiдваем празмерна простыя цi празмерна складаныя, арыентуемся на нейкi сярэднi ўзровень. Зразумела, што некаторыя людзi гэты парог перасягаюць, i iстотна, таму верагоднасць выйгрышу ў iх вялiкая. Але мы разглядаем праграму не як сродак заробку, а як шоу, гульню, у якой можа ўдзельнiчаць кожны.Ю.Д.: Таму, напрыклад, пасля першага прэцэдэнту, калi адзiн i той жа чалавек выйграў некалькi разоў, мы ўвялi абмежаванне, па якiм пераможца не можа ўдзельнiчаць у наступных гульнях цягам 90 дзён. Таму, напрыклад, пасля першага прэцэдэнту, калi адзiн i той жа чалавек выйграў некалькi разоў, мы ўвялi абмежаванне, па якiм пераможца не можа ўдзельнiчаць у наступных гульнях цягам 90 дзён.А.З.: Магчыма, некаторыя i маюць жаданне падмануць сiстэму — але карыстальнiкi бачаць толькi вяршыню айсберга, насамрэч праграма збiрае вельмi многа спадарожнай iнфармацыi пра кожнага ўдзельнiка... Таму злоўжываць — я не рэкамендаваў бы, краiна ў нас невялiкая, выявiць парушальнiка не так складана, як многiя лiчаць. Магчыма, некаторыя i маюць жаданне падмануць сiстэму — але карыстальнiкi бачаць толькi вяршыню айсберга, насамрэч праграма збiрае вельмi многа спадарожнай iнфармацыi пра кожнага ўдзельнiка... Таму злоўжываць — я не рэкамендаваў бы, краiна ў нас невялiкая, выявiць парушальнiка не так складана, як многiя лiчаць.Ад простага — да складанага — Няма спакусы "падгледзець" iншыя iнтэлектуальныя гульнi, якiя iдуць у тым лiку ў беларускiм эфiры, што-небудзь запазычыць? Ю.Д.: Натуральна, веласiпед вынайшлi даўным-даўно, i мы не прэтэндуем на права першаадкрывальнiка, мы ездзiм на той мадыфiкацыi, на якой зручна i цiкава. Усе тэлевiзiйныя гульнi ў пэўным сэнсе перасякаюцца: ёсць гульня з пытаннямi i адказамi, ёсць пэўная колькасць гульцоў, ёсць мэта — прыз. Але ва ўсiх розны фармат, розныя правiлы, i гледачы самi выбiраюць, што для iх цiкавейшае. Так што мы прыпадабняцца да кагосьцi не збiраемся. Натуральна, веласiпед вынайшлi даўным-даўно, i мы не прэтэндуем на права першаадкрывальнiка, мы ездзiм на той мадыфiкацыi, на якой зручна i цiкава. Усе тэлевiзiйныя гульнi ў пэўным сэнсе перасякаюцца: ёсць гульня з пытаннямi i адказамi, ёсць пэўная колькасць гульцоў, ёсць мэта — прыз. Але ва ўсiх розны фармат, розныя правiлы, i гледачы самi выбiраюць, што для iх цiкавейшае. Так што мы прыпадабняцца да кагосьцi не збiраемся.— Адна з адметнасцяў "StartUp!" — два зменныя вядучыя i наяўнасць госця ў студыi. Якiм чынам выбiраеце, каго запрасiць у госцi? Бо часам складаецца ўражанне, што чалавек не зусiм разумее, куды трапiў. Ю.Д.: Безумоўна, мы рэкамендуем паглядзець гульню, пазнаёмiцца з правiламi — але, на жаль, чым больш вядомы чалавек, тым менш у яго вольнага часу, i таму многiя сапраўды толькi на эфiры даведваюцца, куды трапiлi. Але многiя прыходзяць падрыхтаванымi, расказваюць цiкавыя навiны са свайго жыцця i для пераможцы прыносяць нейкi падарунак. Безумоўна, мы рэкамендуем паглядзець гульню, пазнаёмiцца з правiламi — але, на жаль, чым больш вядомы чалавек, тым менш у яго вольнага часу, i таму многiя сапраўды толькi на эфiры даведваюцца, куды трапiлi. Але многiя прыходзяць падрыхтаванымi, расказваюць цiкавыя навiны са свайго жыцця i для пераможцы прыносяць нейкi падарунак.А.З.: У госцi мы запрашаем не проста папулярных, а найперш цiкавых людзей — артыстаў, музыкантаў, пiсьменнiкаў. У госцi мы запрашаем не проста папулярных, а найперш цiкавых людзей — артыстаў, музыкантаў, пiсьменнiкаў.Ю.Д.: Сэнс запрашэння — каб чалавек не быў статыстам i "галавой-прамоўцай", але праявiў сябе, раскрыўся па-новаму, а гледачы даведалiся аб iм больш. Сэнс запрашэння — каб чалавек не быў статыстам i "галавой-прамоўцай", але праявiў сябе, раскрыўся па-новаму, а гледачы даведалiся аб iм больш.— Цi ведаеце вы, хто сядзiць з таго боку экранаў i манiтораў, колькi ўдзельнiкаў i гледачоў аб’ядноўвае гульня? А.З.: Колькасць гледачоў дакладна вызначыць цяжка, наконт удзельнiкаў магу сказаць з большай пэўнасцю: на сёння на сайце гульнi зарэгiстравана каля 4800 чалавек. Пераважна гэта Мiнск i сталiчная вобласць, што зразумела — тут больш актыўных карыстальнiкаў iнтэрнэту. Што да ўзросту гульцоў — тут мы былi крыху здзiўленыя, бо спачатку разлiчвалi на аўдыторыю 13-гадовых i старэйшых, потым, калi зайшла гаворка пра атрыманне прыза (а гэта падача пашпарта), мiнiмальны ўзрост павысiўся да 16 гадоў, а ў вынiку сталася так, што большасць актыўных гульцоў — ва ўзросце ад 20—25 гадоў i старэйшыя. Колькасць гледачоў дакладна вызначыць цяжка, наконт удзельнiкаў магу сказаць з большай пэўнасцю: на сёння на сайце гульнi зарэгiстравана каля 4800 чалавек. Пераважна гэта Мiнск i сталiчная вобласць, што зразумела — тут больш актыўных карыстальнiкаў iнтэрнэту. Што да ўзросту гульцоў — тут мы былi крыху здзiўленыя, бо спачатку разлiчвалi на аўдыторыю 13-гадовых i старэйшых, потым, калi зайшла гаворка пра атрыманне прыза (а гэта падача пашпарта), мiнiмальны ўзрост павысiўся да 16 гадоў, а ў вынiку сталася так, што большасць актыўных гульцоў — ва ўзросце ад 20—25 гадоў i старэйшыя.Ю.Д.: Некалькi разоў выйграваў адзiн i той жа чалавек, мы вырашылi нарэшце запрасiць яго ў студыю, пазнаёмiцца i паглядзець, што за ён. Прыйшоў дзядзька гадоў 50, на выгляд — тыповы iнтэлектуал, iнжынер па прафесii, сказаў: "Так, я — эрудыт, мне гэта цiкава". А была i зусiм маладая дзяўчына, якая выйграла ва ўсiх асноўных турах i спецтуры... Некалькi разоў выйграваў адзiн i той жа чалавек, мы вырашылi нарэшце запрасiць яго ў студыю, пазнаёмiцца i паглядзець, што за ён. Прыйшоў дзядзька гадоў 50, на выгляд — тыповы iнтэлектуал, iнжынер па прафесii, сказаў: "Так, я — эрудыт, мне гэта цiкава". А была i зусiм маладая дзяўчына, якая выйграла ва ўсiх асноўных турах i спецтуры...— Калi гульня запатрабаваная i цiкавая не толькi для моладзi, чаму ў эфiры яна стаiць так позна, амаль уначы? Ю.Д.: Мы вельмi хацелi б перайсцi ў прайм-тайм, бо многiя людзi сапраўды проста не могуць дачакацца праграмы, а тым, хто гуляе, потым цяжка заснуць — усё ж усплёск адрэналiну, эмоцыi ад выйгрышу цi пройгрышу на апошнiм пытаннi... Але гэта пытанне будзе вырашаць тэлеканал, цяпер вядзём з iм перамовы. Абмяркоўваем стварэнне вялiкага штотыднёвага шоу па нядзелях — хацелася б павялiчыць i час гульнi, i колькасць удзельнiкаў i гасцей. Увогуле, плануем развiвацца, пераходзiць на больш высокi ўзровень, якi мы бачым на расiйскiм тэлебачаннi — але на нашай глебе. Мы вельмi хацелi б перайсцi ў прайм-тайм, бо многiя людзi сапраўды проста не могуць дачакацца праграмы, а тым, хто гуляе, потым цяжка заснуць — усё ж усплёск адрэналiну, эмоцыi ад выйгрышу цi пройгрышу на апошнiм пытаннi... Але гэта пытанне будзе вырашаць тэлеканал, цяпер вядзём з iм перамовы. Абмяркоўваем стварэнне вялiкага штотыднёвага шоу па нядзелях — хацелася б павялiчыць i час гульнi, i колькасць удзельнiкаў i гасцей. Увогуле, плануем развiвацца, пераходзiць на больш высокi ўзровень, якi мы бачым на расiйскiм тэлебачаннi — але на нашай глебе.Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але той, хто ведае больш за iншых, выйграе ва ўсiх сэнсах Мабыць, менавiта гэтым прынцыпам, вынесеным у загаловак, тлумачыцца папулярнасць разнастайн
|
|