Казулін сустрэўся з віцэ‑прэм’ерам Чэхіі
18 марта 2009 Политика
Зміцер Панкавец, Наша Ніва 17 сакавіка былы палітвязень і кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін сустрэўся ў Празе з віцэ‑прэм’ерам Чэхіі па еўрапейскіх справах Аляксандрам Вондрам. Галоўнай тэмай размовы было пытанне запрашэння Лукашэнкі ў Прагу на майскі саміт кіраўнікоў дзяржаў. Казулін выказаў меркаванне, што запрашаць Лукашэнку ў Прагу немагчыма, бо ў Беларусі не зроблена ніякіх канкрэтных крокаў па дэмакратызацыі, якія маглі б кампенсаваць рэпрэсіі за апошнія 15 гадоў кіравання. Па словах Казуліна, такую пазіцыю займаюць 90% прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху. Віце‑прэм’ер Чэхіі сказаў, што ў 2009 годзе адзначаюцца 20‑ыя ўгодкі аксамітнай рэвалюцыі, а 7 траўня, у дзень саміту, будзе роўна дзесяць гадоў з моманту знікнення Юрыя Захаранкі. Таму ў такіх умовах прыезд Лукашэнкі ў Прагу абазначаў бы выйгрыш дыктатуры над дэмакратыяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 марта 2009 Политика Зміцер Панкавец, Наша Ніва 17 сакавіка былы палітвязень і кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін сустрэўся ў Празе з віцэ‑прэм’ерам Чэхіі па еўрапейскіх справах Аляксандрам Вондрам. |
|