21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Валера Руселік. ПРАБЕЛ. Расейскай літаратуры няма

26.08.2009 15:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Валера Руселік. Мэдыяактывіст. Сябра суполкі літаратараў-паўстанцаў «Бункер». Прынамсі ў Беларусі. Прынамсі сёньня. Затое тут ёсьць літаратура беларуская. Багатая на імёны, традыцыі, творы. Празь пераклады пазнаная і прызнаная ў самых розных куточках плянэты. Усімі. Аднойчы й назаўсёды.

Расейская ж літаратура ёсьць у Расеі. У Беларусі яе няма. Дакладна. Тое, што маецца на ўвазе пад «расейскай літаратурай» тут, збольшага, — вынік жыцьцядзейнасьці мясцовых крэолаў.

Крэолы — бы дзеці малыя. Калі баяцца чагосьці вялікага й мацнейшага за іх, яны заплюшчваюць вочы й хуценька-хуценька мармычуць сабе пад нос: «Цябе няма, ты не існуеш — і я цябе не баюся! Беларусаў няма! Беларускай Незалежнасьці няма! Беларускай мовы няма! Беларускай літаратуры няма!.. Не баюся, не баюся, не баюся...». І ўсё адно баяцца. Гэта ж і сапраўды страшна, калі баісься тых, каго не існуе! Прывіды, дэманы, чэрці, беларускія пісьменьнікі — жах!

Мясцовыя крэолы жывуць у няіснай краіне — Белоруссии. У краіне адвечнага адмаўленьня рэчаіснасьці, скажэньня фактаў, адмаўленьня ўласных каранёў, продкаў, сваёй жа нацыянальнай годнасьці. У краіне ўрыўкаў з учорашніх газэт і падручнікаў па чужой ідэалёгіі. У краіне, якую нават нельга пазначыць ува ўласным пашпарце. Ужо ў не-Беларусі, але яшчэ не ў Расеі. Таму, дарэчы, і самасьцьверджаньне жыхароў гэтае краіны адбываецца, галоўным чынам, праз адмаўленьне ўсяго «чужога» — беларускага.

Крэолы традыцыйна вызначаюцца слабой адукаванасьцю — нават пры наяўнасьці дыплёмаў і пасьведчаньняў удзельніка якіх-небудзь сэмінараў. З тых трох-пяцёх пісьменьнікаў няіснай для іх беларускай літаратуры яны абавязкова зробяць памылку. Незалежна ад таго, у якой мове яны пішуць. Зрэшты, усе памятаюць выказваньне аднаго мясцовага «літаратуразнаўцы», таксама крэола, узгадаванага на паэзіі вядомага беларускага празаіка, пра тое, што па-беларуску анічога высокага выказаць нельга. А калі вышыняў не сягнуць, то якой халеры трымацца граматыкі, так? Лёгіка жалезабэтонная.

Каб не баяцца кагосьці моцнага, трэба абавязкова знайсьці некага яшчэ мацнейшага. І абавязкова вельмі блізкага, роднага — каб усе дакладна спужаліся. Гэткага старэйшага брата, якім палохаюць і ў двары, і ў садку, і ў школе. А яшчэ з-за сьпіны старэйшага брата гэтак і карціць малому й самому пнуць саслабелага «суперніка»! Таму замест працы над разьвязаньнем актуальных праблем у беларушчыне, чуем адно кпіны ды абразы, цьверджаньні пра няіснасьць альбо другаснасьць апошняе ды прапановы пераходзіць канчаткова ў мову расейскую.

Адвечны пошук большага й мацнейшага за нібыта няіснае выпрацаваў у крэолаў сапраўдную любоў да статыстыкі. Лічбамі гэтыя таварышы шуруюць огого!

— Колькі графаманаў сярод няісных беларускіх пісьменьнікаў? — Ну ясны перац, 99%!

— А хоць нехта з тых небаракаў напісаў што-небудзь вартае? — Ну, можа які адзін і напісаў, але ня больш!

Крыніца ж гэтай дзівоснай статыстыкі, на жаль, ніколі не пазначаецца. Крэолы шчыра вераць ува ўласныя прыдуманыя бздуры і шчыра зьдзіўляюцца недаверу іншых. Ды абураюцца ў адказ на просьбы прадставіць хоць нейкія доказы. Гэтыя бздуры — як рэлігія: вера не патрабуе доказаў. Гэткі культ бздураў, з фанатыкамі якога бессэнсоўна спрачацца, нешта ім даводзіць.

Крэольскія літаратары, якіх няма ў падручніках ані па беларускай, ані па расейскай літаратуры, гэтак ніколі ў тыя падручнікі й ня трапяць. Занадта шмат яны надаюць увагі форме, забываючы пра зьмест. Зьесьці ж нясмачную цукерку можна толькі аднойчы, памыліўшыся — хай сабе і ў самай прыгожай абгортцы. Посьпех беларускіх літаратараў, на думку крэолаў, найперш — у пераходзе ў расейскую мову, а зусім не ў напісаньні моцных зьмястоўна твораў. Нясмачная цукерка.

Безумоўна, у беларускай літаратуры (зрэшты, як і ўва ўсёй беларускай культуры) ёсьць свае праблемы. Аднак, як вядома, усялякая хвароба вымагае ад тых, хто хоча дапамагчы, не адмаўленьня існаваньня ўласна хворага (няма чалавека — няма праблемы), але слушнага дыягназу. На жаль, сёньня сярод іншых пунктаў у гэткім дыягназе мы, беларусы, маем адзначыць і крэольства. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика