У Полацку ўручылі "Глінянага Вялеса"
22 марта 2009 Культура
Еўрапейскае радыё для Беларусі Літаратурную прэмію “Гліняны Вялес” за найлепшую кнігу мінулага года атрымаў пісьменнік Барыс Пятровіч. Цырымонія ўганаравання прайшла 21 сакавіка ў Полацку ў Музеі беларускага кнігадрукавання, паведамляе Радыё "Свабода". Барыс Пятровіч атрымаў літаратурную прэмію за кнігу кароткіх празаічных мініяцюраў і вершаў “Жыць не страшна”. Пасля ўручэння керамічнага “Глінянага Вялеса” лаўрэата павіншавалі ягоныя сябры вядомыя пісьменнікі Ўладзімір Арлоў, Алесь Пашкевіч, Сяржук Сыс. А завяршылася імпрэза паэтычным марафонам, бо адбывалася яна ў Міжнародны дзень паэзіі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 марта 2009 Культура Еўрапейскае радыё для Беларусі Літаратурную прэмію “Гліняны Вялес” за найлепшую кнігу мінулага года атрымаў пісьменнік Барыс Пятровіч. |
|