Снегапады і замаразкi ўначы. Пацяплее толькi ў выхадныя
Снегапады і замаразкi ўначы. Пацяплее толькi ў выхадныя
На гэтым тыднi ў Беларусi чакаецца вельмi няўстойлiвае надвор’е, таму што ў аўторак на тэрыторыю краiны завiтае цыклон з боку Балтыi, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. У аўторак i сераду на большай частцы краiны чакаецца снег i мокры снег, у ноч на сераду па Гомельскай i Магiлёўскай абласцях снег моцны, на асобных участках дарог галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ў сераду 1—7 марозу, удзень у аўторак ад мiнус 1 да плюс 5, у сераду — мiнус 2—плюс 3 градусы. У чацвер—пятнiцу атмасферны цiск стане крыху павялiчвацца, i ўдзень будзе ўжо больш сонечна. У чацвер месцамi, а ў пятнiцу па паўднёвым захадзе зноў чакаецца невялiкi мокры снег. Тэмпература паветра ў чацвер уначы мiнус 2—8 градусаў, пры праясненнях — да 12 марозу, удзень — ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў. У пятнiцу ўначы чакаецца 3—10 марозу, па паўночным усходзе — да мiнус 13 градусаў, удзень — ад мiнус 1 да плюс 5 градусаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у выхадныя характар надвор’я iстотна зменiцца, i да нас стане паступаць цёплае i вiльготнае паветра з боку поўдня Еўропы. Тады ападкi чакаюцца ўжо ў выглядзе дажджу. У асобных раёнах туман, уначы i ранiцай месцамi на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ў суботу ад мiнус 5 да плюс 1 градуса, у нядзелю — ад мiнус 2 да плюс 3 градусаў, удзень у выхадныя 2—8 цяпла, па поўднi ў нядзелю — да плюс 10 градусаў. Сяргей КУРКАЧ. Украiнцы ўсёй вёскай спрабавалi "ўламаць" беларускiх памежнiкаў Украiнцы спрабавалi ўгаварыць двух пагранiчнiкаў у Столiнскiм раёне, каб тыя дазволiлi незаконна вывезцi з Беларусi дровы. Пра гэта расказаў начальнiк прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Беларусi Аляксандр Цiшчанка. Кур’ёзная сiтуацыя адбылася днём 21 сакавiка на тэрыторыi Палескага лясгаса, дзе пры ачыстцы мясцовасцi былi высечаны дрэвы i нарыхтаваны дровы. З украiнскага боку невядомы спрабаваў дамовiцца з памежным нарадам аб вывазе дроў. Беларускiя памежнiкi не пайшлi на здзелку з сумленнем i правасуддзем i адмовiлi. Але мужчына стаў камусьцi тэлефанаваць i ўжо праз некалькi хвiлiн уздоўж мяжы з боку Украiны стаялi каля 30 чалавек, спрабуючы псiхалагiчна нацiснуць на памежнiкаў. "Угаворшчыкi", як мяркуецца, з’яўляюцца жыхарамi вёскi Дроздынь Ратноўскага раёна. Тым не менш угаворы трох дзясяткаў украiнцаў не мелi жаданага эфекту, i iм давялося рэцiравацца. Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА. Маршрутка наехала на вазок з дзiцем У Мiнску на вулiцы Шаранговiча маршрутка наехала на дзiцячы вазок, у якiм знаходзiўся аднагадовы хлопчык. Як паведамiў iнспектар аддзела па прапагандзе i агiтацыi ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама Юрый Карнiевiч, вадзiцель 1961 года нараджэння, кiруючы маршрутным мiкрааўтобусам "Селар-3234", на вулiцы Шаранговiча ўчынiў наезд на вазок з дзiцем. Мама з дзiцячым вазком, у якiм знаходзiўся аднагадовы хлопчык, пераходзiла дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Дзiця з чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступенi шпiталiзаванае. Усяго за мiнулыя выхадныя ў Мiнску зарэгiстравана 101 дарожна-транспартнае здарэнне. Затрымана 47 вадзiцеляў, якiя кiравалi транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. За перавышэнне хуткасцi прыцягнутыя да адказнасцi 398 вадзiцеляў. Андрэй ШМЫГIН, "Мiнск—Навiны". Бабруйск упрыгожаць графiцi Бабруйскiя ўлады абвясцiлi конкурс эскiзаў у жанры графiцi. Iнiцыятарам конкурсу выступiў аддзел па справах моладзi Бабруйскага гарвыканкама, мэта яго — прыцягненне маладых людзей да творчасцi i добраўпарадкавання горада. Удзел у конкурсе могуць браць удзел усе, каму ад 14 да 31 года. Эскiзы прымаюцца да 3 красавiка. Iх тэмамi павiнны стаць любоў да роднага Бабруйска, моладзь i здаровы лады жыцця, краiна i сям’я, а таксама ў шырокiм сэнсе душа i свет маладых мастакоў. Па вынiках конкурсу адбудзецца выстава. Пераможцы атрымаюць прызы. У аддзеле моладзi таксама заявiлi, што лепшыя праекты маладых графiцiстаў праз узгадненне з гарадскiмi службамi будуць увасоблены ў маштабе ў прамысловых зонах i "шэрых месцах" Бабруйска. Iлона Iванова. Недзiцячыя забавы У нядзелю 22 сакавiка ў Магiлёўскую гарадскую бальнiцу з кантузiяй вока звярнуўся i быў шпiталiзаваны 9-класнiк адной з магiлёўскiх школ. Ён паведамiў, што ў лесапасадцы выпрабоўваў самаробны выбуховы пакет, але зрабiў гэта неасцярожна. У той жа дзень у Бабруйску ў рэанiмацыю дзiцячай бальнiцы з вострым атручэннем трапiла 2-гадовая дзяўчынка. Яна засталася без дагляду бацькоў, знайшла i з’ела розныя таблеткi. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi ў Беларусi чакаецца вельмi няўстойлiвае надвор’е, таму што ў аўторак на тэрыторыю краiны завiтае цыклон з боку Балтыi, паведамiў рэдакц |
|