ГАЗПРАМ назваў кошт на газ для Украіны ў другiм квартале
ГАЗПРАМ назваў кошт на газ для Украіны ў другiм квартале
Закупны кошт на расiйскi газ для Украiны ў другiм квартале 2009 года складзе 280 долараў за тысячу кубаметраў. Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi праўлення "Газпрама" Валерый Голубеў. У першым квартале Расiя прадавала газ украiнскаму боку па 360 долараў за тысячу кубаметраў. Sрiеgеl: камiсiя ЕС прызнала, што Саакашвiлi быў iнiцыятарам вайны з РасiяйКамiсiя ЕС, вывучыўшы акалiчнасцi i ход ваеннага канфлiкту з Расiяй у жнiўнi мiнулага года, прыйшла да высновы, што менавiта прэзiдэнт Грузii Мiхаiл Саакашвiлi iнiцыяваў баявыя дзеяннi. Як чакаецца, даклад камiсii, у якую ўвайшлi дыпламаты, вайскоўцы, гiсторыкi i юрысты-мiжнароднiкi, будзе апублiкаваны ў пачатку лета. Як пiша штотыднёвiк Sрiеgеl, камiсiя прааналiзавала перш за ўсё выступленне 7 жнiўня 2008 года на нацыянальным ТБ генерала Мамукi Курашвiлi, камандзiра дыслакаваных у Паўднёвай Асецii грузiнскiх мiратворцаў. Тады Курашвiлi заявiў, што Грузiя прыняла рашэнне аб "узнаўленнi канстытуцыйнага парадку ў рэгiёне". Паводле звестак Sрiеgеl, камiсiя лiчыць тэлевiзiйнае выступленне генерала Курашвiлi прынцыповым. Прааналiзаваўшы выказваннi генерала, камiсiя прыйшла да высновы, што Саакашвiлi не адбiваў "расiйскую агрэсiю", як ён сцвярджае i як вырашыла парламенцкая камiсiя Грузii, а планаваў правядзенне баявых дзеянняў. Камiсiя прызнае i факт, пацверджаны заходнiмi назiральнiкамi, што ўжо ранiцай 7 жнiўня на мяжу з Паўднёвай Асецiяй было сцягнута 12 тыс. грузiнскiх салдатаў i 75 танкаў. Зрабiць гэта хутка было немагчыма, такiм чынам, гэтыя дзеяннi ўяўляюцца спланаванай акцыяй. Удзельнiкам самiту G20 у Лондане прапануюць "антыкрызiснае" менюУдзельнiкаў самiту "вялiкай дваццаткi", якi мае адбыцца 2 красавiка ў Лондане, дзе будуць абмяркоўвацца шляхi барацьбы з сусветным фiнансавым крызiсам, падчас дзелавога абеду чакае "антыкрызiснае меню". У яго ўвойдуць простыя стравы брытанскай кухнi, прыгатаваныя з недарагiх прадуктаў, паведамляе Sundау Timеs. Як адзначае выданне, тым самым брытанскiя арганiзатары сустрэчы на найвышэйшым узроўнi жадаюць пазбегнуць паўтору сiтуацыi, падобнай на тую, што ўзнiкла падчас леташняга самiту "вялiкай васьмёркi" ў Японii. Удзельнiкам сустрэчы, якiя ў лiку iншых тэм абмяркоўвалi праблему недахопу прадуктаў харчавання ў свеце, тады быў пададзены абед, якi складаўся з 18 вытанчаных страў: вэнджаны ласось, iкра марскога вожыка, суп з валасатага краба, пуарэ з малочнага баранчыка, лавандавы мёд, а таксама японская ялавiчына "вагю" пад чарку сакэ або куфель бургундскага. Па звестках Sundау Timеs, для падрыхтоўкi дзелавога банкета на самiце "дваццаткi" брытанскi прэм’ер Гордан Браўн запрасiў маладога, але ўжо даволi папулярнага шэф-кухара Джэмi Олiвера (якога ведае i беларускi глядач па праграмах аднаго з каналаў). Гэты кулiнар вядомы ў Брытанii як прапагандыст смачнай, але недарагой i простай у прыгатаваннi ежы ў духу нацыянальнай кухнi. Меню банкета павiнна адлюстроўваць сiтуацыю, калi большасць краiн свету хвалююць эканамiчныя цяжкасцi, таму Олiвер будзе рыхтаваць з простых прадуктаў, пазбягаючы дарагiх, вытанчаных iнгрэдыентаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закупны кошт на расiйскi газ для Украiны ў другiм квартале 2009 года складзе 280 долараў за тысячу кубаметраў. Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi п |
|