Медыцынскі форум пройдзе пад дахам Футбольнага манежа
Медыцынскі форум пройдзе пад дахам Футбольнага манежа
З 24 па 27 сакавiка ў Мiнску пройдзе найбуйнейшы медыцынскi форум — ХVІ Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "Ахова здароўя Беларусi-2009". У сувязi з ростам колькасцi яе ўдзельнiкаў i якаснай iх падрыхтоўкi, упершыню пад экспазiцыю выставы будзе задзейнiчана новая пляцоўка — Футбольны манеж (праспект Пераможцаў 20/2). Плануецца, што ў гэтым годзе ўдзел у выставе возьмуць 350 прадпрыемстваў i арганiзацый з 16 краiн свету. Фармацэўтычныя прэпараты, бiялагiчныя дабаўкi, фiтатэрапiя, медыцынская тэхнiка i iнструментарый, спартыўная медыцына, оптыка i афтальмалогiя, эстэтычная медыцына, пластычная хiрургiя, лячэбная касметыка, медыцына надзвычайных сiтуацый, санаторна-курортнае лячэнне, iнфармацыйныя тэхналогii ў медыцыне — вось далёка не поўны пералiк тэматычных раздзелаў выставы. Вельмi насычанай абяцае быць i праграма мiжнародных i рэспублiканскiх канферэнцый, семiнараў i прэзентацый, якiя па традыцыi праводзяцца ў рамках выставы. Сёлета студэнты i навучэнцы профiльных медыцынскiх навучальных устаноў змогуць наведаць выставу бясплатна. Для гэтага iм дастаткова будзе толькi паказаць свой студэнцкi бiлет. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 24 па 27 сакавiка ў Мiнску пройдзе найбуйнейшы медыцынскi форум — ХVІ Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "Ахова здароўя Беларусi-2009".
|
|