Адкрыццё дачнага сезону
Адкрыццё дачнага сезону
Невядомы падпалiў невялiкi садовы дашчаны дом з шыферным дахам у вёсцы Шутаўка Гомельскага раёна. Садовае таварыства "Малочнiк", да якога адносiцца i пацярпелая дача, не мела аховы. Вечарам буднага дня людзi заўважылi адкрытае полымя i выклiкалi пажарных, але позна: тушыць ужо не было чаго. Дом згарэў цалкам. Зараз вядзецца следства. Ірына АСТАШКЕВIЧ. "Дабегалiся" ад iнспектараўНа мелiярацыйным канале паблiзу вёскi Альшаны Столiнскага раёна былi затрыманы двое грамадзян, якiя здабывалi рыбу сеткамi. Аднак напачатку парушальнiкi спрабавалi збегчы, кiнуўшы ўлоў i забароненыя прылады рыбалоўства. Была пагоня, выклiкалiся мiлiцыянеры з давыд-гарадоцкага аддзялення. Сярод канфiскаванага ў браканьераў улову былi, у прыватнасцi, 8 шчупакоў i 11 ракаў, лоўля якiх зараз забаронена. За гэта парушальнiкам яшчэ давядзецца адказваць (не выключана — па крымiнальным артыкуле), а пакуль за непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы пры выкананнi яны прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi — штрафу ў памеры 700 тысяч рублёў кожнаму. Сяргей РАСОЛЬКА. НазапасiўНечаканая ўдача чакала мiлiцыянераў i памежнiкаў, калi яны зазiрнулi ў гараж жыхара Маларыты. Там хапiла б тавару, каб запоўнiць палiцы цэлай крамы. У гаражы без дакументаў знаходзiлася адзенне (44 баулы), абутак (2 баулы), 44 скрынкi з аўтамабiльнымi лiхтарамi... Усяго набралася прадукцыi на 115 млн. рублёў. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невядомы падпалiў невялiкi садовы дашчаны дом з шыферным дахам у вёсцы Шутаўка Гомельскага раёна. Садовае таварыства "Малочнiк", да якога |
|