21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Азаранка — дзясятая ракетка свету

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Азаранка — дзясятая ракетка свету

Спорт-тайм

Азаранка — дзясятая ракетка свету

Беларуская тэнiсiстка Вiкторыя Азаранка, якая дайшла да паўфiналу на нядаўнiм турнiры ў амерыканскiм Індыян-Уэлсе, упершыню ў кар’еры прабiлася ў дзясятку наймацнейшых тэнiсiстак свету. У апублiкаваным 23 сакавiка новым рэйтынгу Жаночай тэнiснай асацыяцыi 19-гадовая беларуска заняла 10-ю пазiцыю, прычым як у адзiночным, так i ў парным разрадах. У Iндыян-Уэлсе Азаранка абыграла некалькi моцных тэнiсiстак, у тым лiку другую ракетку свету расiянку Дзiнару Сафiну, а саступiла ў паўфiнале толькi расiянцы Веры Званаровай, якая выйграла турнiр. У дуэце Званарова з Азаранкай (на фота) выйгралi турнiр, што дазволiла беларусцы падняцца ў парным рэйтынгу з 18-га на 10-е месца. Раней з беларусак у дзесятку сусветнай класiфiкацыi ўдавалася прабiцца толькi мiнчанцы Наталлi Зверавай, якая ў сярэдзiне 80-х гадоў дабiралася да 5-га радка.

Беларусы згуляюць у фiнальнай частцы чэмпiянату Еўропы

Зборная Беларусi па мiнi-футболе ўпершыню ў гiсторыi заваявала права выступiць у фiнальнай стадыi чэмпiянату Еўропы. У лiтоўскiм Каўнасе ў заключным матчы 4-й адборачнай групы беларусы абыгралi зборную Грузii з лiкам 2:0. У другiм паядынку заключнага гульнявога дня iтальянцы разграмiлi каманду Лiтвы — 6:0. Да гэтага падапечныя Валерыя Дасько абыгралi лiтоўцаў — 6:0 i саступiлi Iталii — 0:3. Першае месца заняла iтальянская дружына (9 ачкоў), наша каманда стала другой (6), у зборнай Грузii 3 балы, а гаспадары турнiру не набралi нiводнага ачка. Згодна з рэгламентам спаборнiцтваў, у фiнальны этап выйшлi пераможцы сямi квалiфiкацыйных квартэтаў, а таксама 4 лепшыя дружыны з тых, што занялi другiя месцы. З iншых груп у фiнал, акрамя каманд Iталii i Беларусi, прабiлiся зборныя Украiны, Iспанii, Чэхii, Бельгii, Партугалii, Азербайджана, Расii, Славенii, Сербii i Венгрыi. У студзенi 2010 года ў Венгрыi адбудзецца фiнальная частка чэмпiянату.

Самсонаў i Паўловiч другiя

У Брэмэне прайшоў адкрыты чэмпiянат Германii, у фiнальных матчах якога выступалi беларускiя спартсмены. Уладзiмiр Самоснаў саступiў немцу Цiма Болю (0:4), а Вiкторыя Паўловiч прайграла японцы Саякi Хiрано (1:4). У вынiку на рахунку беларусаў сярэбраныя медалi.

"Нёман" з "Шахцёрам", "Нафтан" з БАТЭ

БФФ правяла жараб’ёўку паўфiналу Кубка Беларусi. Па яе вынiках пары паўфiналiстаў выглядаюць наступным чынам: "Нёман" — "Шахцёр", "Нафтан" — БАТЭ. Першыя матчы адбудуцца 9 красавiка ў Гродне i Наваполацку, у адказ — 22 красавiка. На выхадных паўфiналiсты вызначылiся — салiгорская дружына ў гасцявым паўторным матчы ў Пiнску ўзяла верх над мiкашэвiцкiм "Гранiтам" — 3:0 (першая гульня завяршылася на карысць "Шахцёра 2:0). Барысаўчане ў гасцях сыгралi ў нiчыю з "Вiцебскам" (у першай сустрэчы БАТЭ мiнiмальна выйграла 1:0). Гродзенскi "Нёман" па суме дзвюх сустрэч абыграў МТЗ-РIПА, у другiм матчы гродзенцы не пакiнулi мiнчанам шансаў — 3:0.

У кроку ад подыўму

Дар’я Домрачава заняла 4-е месца ў нарвежскiм Тронхейме ў гонцы з масавым стартам на 12,5 км. На чатырох агнявых межах беларуска дапусцiла толькi адзiн промах, саступiўшы пераможцы — нарвежцы Торы Бергер — 4 секунды, уладальнiцам другога i трэцяга месцаў адпаведна немцы Сымоне Хаўсвальд i францужанцы Сандрын Байi 3 i 1,9 секунды.

"Юнасць" усё ж у фiнале

Мiнская "Юнацтва", перамогшы магiлёўскае "Хiмвалакно" з лiкам 3:2, выйграла напружаную пяцiматчавую паўфiнальную серыю i выйшла ў фiнал, дзе згуляе з "Гомелем". У папярэднiх паядынках двойчы перамагала "Юнацтва" (7:1 i 6:1) i два разы мацнейшым было "Хiмвалакно" — 3:2 (АТ) i 2:1 (АТ). "Гомелю", каб адолець у паўфiнальнай серыi да трох перамог хакеiстаў жлобiнскага "Металурга", хапiла ўсяго трох паядынкаў — 1:0, 3:0 i 4:2. Жлобiнскi "Металург" заняў трэцяе месца ў рэгулярным чэмпiянаце ўпершыню ў сваёй трохгадовай гiсторыi падняўся на подыум, атрымаўшы бронзавыя медалi. У фiнале "Юнацтва" i "Гомель" будуць змагацца да чатырох перамог. Матчы фiналу запланаваныя на 23, 24, 27, 28, 30 сакавiка, 1 i 3 красавiка.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская тэнiсiстка Вiкторыя Азаранка, якая дайшла да паўфiналу на нядаўнiм турнiры ў амерыканскiм Індыян-Уэлсе, упершыню ў кар’еры прабiлася ў дзяс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика