Палатно
Палатно
У сутарэннях Палаца мастацтваў набыў маленькае, трыццаць на сорак сантыметраў, палатно. Яно льняное, нацягнутае на акуратны драўляны падрамнiк. Яно ўсё яшчэ запакавана ў полiэтылен. Яно стаiць у студыi на палiцы i чакае. Яно чакае, калi я знiму з яго мутнаватую плеўку. Знiму плёнку, i палатно пачне дыхаць паветрам студыi, каб прывыкнуць да яго i пачаць чакаць вугалю ды фарбаў. Цяпер усё значна прасцей з палотнамi, цяпер можна пайсцi i набыць сабе палатно, падрыхтаванае да працы. Раней даводзiлася самому рабiць падрамнiк, самому нацягваць палатно i самому ж грунтаваць яго. О, як пах сталярны клей! Менавiта на сталярным клеi я рабiў грунт. Клей варыўся на нiзенькай электраплiтцы i пах. Ён пах вялiкiмi жывёламi, пах быкамi. Падгарэлы сталярны клей пахне сiнкрэтызмам. Я сумую па гэтым цэльным паху. Цяпер мае палотны пахнуць толькi iльном. Для майго жывапiсу дастаткова раслiннага iльнянога водару. Такi водар здатны супрацьстаяць сiнтэтычнаму i камбiнатарычнаму свету танных цацак. Люблю лён, бо ён мяне натхняе. Ён мяне радуе. Мяне моцна радуе маленькае, сорак на трыццаць, палатно. Чалавек-штатыў i танцыУ маёй сям’i шмат фотаапаратаў. Тата здымаў сваю бедную вёску, цесць фатаграфаваў балет i гарадскiя панарамы, жонка здымае прыгажуноў i прыгажунь, брат фатаграфуе добрыя рэчы i добрых знаёмых, дачка фiксуе камераю вясёлае i тэмпераментнае жыццё спартоўцаў i артыстаў. Так што я наглядзеўся на танцы з фотаапаратам побач з сабою i вакол сябе. Мне здавалася — пра фатографаў i фотатэхнiку я ведаю ўсё i нават крыху больш, чым мне трэба ведаць. Так мне падавалася, пакуль я не пабачыў Чалавека-штатыва на плошчы Перамогi. У яго была камера з вялiзным аб’ектывам, ён здымаў асветлены пражэктарамi абелiск i казаў памагатаму, якi трымаў ягоны фотакуфар: "Сядзець дома на свята? Не ўтыкае! На свята трэба выходзiць на вулiцу i здымаць. Фатаграфаванне ў час свята мне ўтыкае. Жыццё павiнна ўтыкаць!" Нават голас у Чалавека-штатыва быў механiчны i халодны. Цяпер я ведаю, што пра фотамастацтва я нiчога не ведаю, бо назiранне за Чалавекам-штатывам прывяло мяне да адкрыцця: недзе ж ёсць i Чалавек-аб’ектыў з Чалавекам-успышкаю. Адламаны палецЖудаснае пачуццё выклiкае добра апрануты манекен з выламаным пальцам. Скульптура ўжо нiбы i не сапраўдная i не мастацкая скульптура, калi ў яе нешта не абабiта, не падрапана, не зашмуляна i не зашаравана. З манекенам усё дакладна наадварот. Ён мусiбыць i гладкi, i чысты, i цэлы, не раўняючы, нiбыта дзiця. Манекен i шкадуеш, як тое дзiця, i перажываеш за яго, i спачуваеш. Скульптура — рэч дарослая, на ёй павiнна адбiвацца доўгае i няпростае жыццё. Манекен мусiць ззяць. Якi адламаны палец? Схаваць як мага хутчэй... Калi яны яго не хаваюць, тады я сыходжу да iншых, новых, светлых манекенаў, у якiх жыццё наперадзе. Хiрасiга i дожджНа гравюрах японца Хiрасiгi ўсё нiбыта выштукавана з бамбуку, нават дождж у яго бамбукавы. Цукерка ў чужой руцэДапамажы хворым дзецям! Падары кнiгi ў дзiцячы дом! Купi сiротам цацкi i цукеркi!.. Заклiкi, просьбы, прапановы... Нiбыта ўсё правiльна, нiбыта ўсё гуманна i чалавечна. Толькi я сваiх дзяцей вучыў iншаму, вучыў так, як вучылi ў свой час мяне дзед i бабы: "Нiколi не загаворвай з чужым чалавекам! Нiколi нiчога не бяры з чужой рукi! Хай ён табе нават шакаладную цукерку прапануе — не бяры!" Можа ты падумаў, што я выступаю супраць дапамогi сляпым, глухiм i хворым? Не! Прынiжаным i пакрыўджаным трэба дапамагаць, але дапамога тая павiнна рабiцца спакойна i цiха, без ляманту ў сродках масавай iнфармацыi, без шоу, а найлепшы варыянт — падтрымай нябогаў ананiмна. Чаму так? Публiчна i голасна трэба падтрымлiваць прыгожых i разумных, таленавiтых i дужых, яны вартыя менавiта публiчнай падтрымкi. Такiх лягчэй палюбiць, калi ты яшчэ здатны некага палюбiць i падтрымаць, акрамя сябе. Ладзiмiр i стос чыстай адзежыДзед Ладзiмiр памёр седзячы. Сабраўся пераапрануцца ў чыстае сподняе i прылегчы. Не паспеў. Прысеў на ложак i сканаў. У чыстае, што ляжала стосам на ложку, яго пераапранулi iншыя людзi. Апошнiя два гады дзед жыў адзiн. Суседзi ранiцаю пабачылi, што сцежка да дзедавага калодзежа замецена снегам, глянулi ў акно. Пад запаленай лямпачкаю дзед, схiлiўшы голаў, сядзеў на ложку, нiбыта спаў. Суседзi пагрукалi ў шыбу, гукнулi: "Ладзiмiр!" Яго ўжо не было сярод жывых. Усе мае блiзкiя сваякi памiралi лежачы, а дзед Ладзiмiр — седзячы. Ён нядоўга чакаў сваю смерць, яна з’явiлася ў хаце раптоўна. Стаiцызм дзеда Ладзiмiра заўсёды служыў для мяне прыкладам. Аўгустын i спадзевыБольш за паўтары тысячы гадоў таму Аўрэлiй Аўгустын паспадзяваўся, што адзiнай прыкметаю высакароднасцi хутка стане веданне лiтаратуры. Спадзяюся i я. Адам ГЛОБУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сутарэннях Палаца мастацтваў набыў маленькае, трыццаць на сорак сантыметраў, палатно. Яно льняное, нацягнутае на акуратны драўляны падрамнiк. Яно ўс |
|