Выстава — у гонар класіка рускай лiтаратуры...
Выстава — у гонар класіка рускай лiтаратуры...
19 сакавiка ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi адкрылася кнiжная выстава, прысвечаная класiку рускай лiтаратуры Мiкалаю Васiльевiчу Гогалю. Як вядома, 2009 год быў абвешчаны ЮНЕСКА Годам Мiкалая Васiльевiча Гогаля. Сусветнае лiтаратуразнаўства адзначае ўплыў творчасцi рускага пiсьменнiка на лiтаратараў ХХ i ХХІ стагоддзяў. Гогалеўскiя лiтаратурныя шэдэўры перакладзены на дзясяткi моў свету. У экспазiцыi выставы, што адкрыецца ў Нацыянальнай бiблiятэцы, будуць прадэманстраваныя каля 500 выданняў, у тым лiку такiя рэдкiя, як кнiга з аўтографам самога пiсьменнiка, падарункавае выданне буйнога фармату аднаго з самых вядомых пецярбургскiх кнiгавыдаўцоў i кнiгагандляроў А.Ф. Маркса — iлюстраваная аповесць "Прыгоды Чычыкава, або Мёртвыя душы" (СПб, 1900 год) з партрэтам Гогаля, гравiраваным на сталi, 10 гелiягравюр i 355 iлюстрацый мастакоў Андрэева, Бажына, Казачынскага, Пiрагова i iншых, выданнi, якiя выйшлi яшчэ пры жыццi класiка. Азнаёмiцца з выставай можна будзе да 14 мая. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 сакавiка ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi адкрылася кнiжная выстава, прысвечаная класiку рускай лiтаратуры Мiкалаю Васiльевiчу Гогалю. Як вядома |
|