Заробкі ўнiз — пенсiя на месцы
Заробкі ўнiз — пенсiя на месцы
Час i памер наступнага павышэння працоўных пенсiй сёлета будуць вызначацца з улiкам магчымасцяў эканомiкi. Аб гэтым паведамiла намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва. Згодна з заканадаўствам, пераразлiк працоўных пенсiй павiнен рабiцца ў выпадку росту сярэдняй па краiне зарплаты на 15 % адносна квартала папярэдняга павышэння. Пакуль гэты "парог" не перавышаны. І больш за тое: апошнiм часам у краiне адзначаецца знiжэнне паказчыкаў заробкаў. Разам з тым намеснiк мiнiстра падкрэслiла: прынамсi адно павышэнне працоўных пенсiй сёлета абавязкова будзе. Адначасова, зазначыла Валянцiна Каралёва, пакуль у краiне не прапрацоўваецца пытанне павелiчэння дапамогi па беспрацоўi. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Час i памер наступнага павышэння працоўных пенсiй сёлета будуць вызначацца з улiкам магчымасцяў эканомiкi. Аб гэтым паведамiла намеснiк мiнiстра працы |
|