Дэкан Віцебскага ўніверсітэта скончыў жыццё самагубствам
27 марта 2009 Общество
Westki.info Мікалай Ягоравіч Бальшакоў, былы глыбачанін (выпускнік СШ №1 г. Глыбокае), які да апошняга часу працаваў дэканам матэматычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, пакончыў жыццё самагубствам. Аб гэтым паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебску" са спасылкай на анамінага супрацоўніка ВГУ. Як мяркуе крыніца "Народных навінаў Віцебску", прычынай самагубства стала апавяшчэнне кіраўніцтва ВГУ аб тым, што з дэканамі, чый век перавышае пенсійны, кантракт на наступны тэрмін падоўжаны не будзе. Сярод пяці дэканаў, трапіўшых пад "узроставую гільяціну", апынуўся і М. Я. Бальшакоў. Пасаду дэкана матэматычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта Мікалай Ягоравіч Бальшакоў нязменна займаў з 1974 г. Ён быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, Віцебскага аблвыканкама, іншымі граматамі абласнога і рэспубліканскага значэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 марта 2009 Общество Westki.info Мікалай Ягоравіч Бальшакоў, былы глыбачанін (выпускнік СШ №1 г. Глыбокае), які да апошняга часу працаваў дэканам матэматычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, пакончыў жыццё самагубствам.
|
|