Дзяржава цэнiць ролю Беларускай праваслаўнай царквы ў захаваннi верацярпiмасцi ў грамадстве
Дзяржава цэнiць ролю Беларускай праваслаўнай царквы ў захаваннi верацярпiмасцi ў грамадстве
Дзяржава цэнiць ролю Беларускай праваслаўнай царквы ў падтрыманнi верацярпiмасцi, мiру i згоды памiж людзьмi розных рэлiгiйных перакананняў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамi Сiнода Беларускай праваслаўнай царквы. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што высокi аўтарытэт i рознабаковая канструктыўная дзейнасць Беларускай праваслаўнай царквы заўсёды выступалi як важны фактар захавання стабiльнасцi на беларускай зямлi. Этапнай падзеяй у развiццi дзяржаўна-царкоўных адносiнаў Прэзiдэнт Беларусi назваў мiнулагоднюю сустрэчу ў Мiнску з Патрыярхам Маскоўскiм i ўсяе Русi Аляксiем ІI у днi святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русi. "Мы заўсёды будзем памятаць яго як добразычлiвага i самага дастойнага сябра i настаўнiка, чые мудрасць i аўтарытэт служылi нам надзейнай духоўнай апорай", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што добрыя адносiны, якiя склалiся з кiраўнiцтвам Рускай праваслаўнай царквы, яшчэ больш умацуюцца ў гады служэння нядаўна выбранага Патрыярха Маскоўкага i ўсяе Русi Кiрыла. На думку Прэзiдэнта, для гэтага ёсць усе ўмовы. Кiраўнiк дзяржавы акцэнтаваў увагу на вялiкiх заслугах Беларускай праваслаўнай царквы ва ўмацаваннi маральных устояў, адраджэннi духоўнасцi, захаваннi гiстарычных традыцый народа. Царква не адгароджваецца ад рэалiй сённяшняга жыцця людзей, узнiмае актуальныя сацыяльныя пытаннi. Аляксандр Лукашэнка асаблiва адзначыў, што за мiнулы год сумесна з БПЦ удалося вырашыць цэлы шэраг важных праблем. У прыватнасцi, прыняты комплекс мераў па прадухiленнi распаўсюджвання псеўдарэлiгiйных i акультных iдэй i вучэнняў. Дзякуючы iнiцыятыве царквы пры дзейснай падтрымцы дзяржавы адраджаецца шэраг праваслаўных святынь, будуюцца новыя храмы. У краiне ўзводзiцца храм-помнiк у гонар Усiх Святых, якi, на думку Прэзiдэнта, стане агульнанацыянальным здабыткам i мемарыялам. У сувязi з гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў краiне не павiнна быць недабудаваных аб’ектаў. Закрануўшы цяперашнiя няпростыя эканамiчныя ўмовы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў абсалютнае супадзенне пазiцый з царквой наконт крызiсу. Як лiчыць Аляксандр Лукашэнка, у яго аснове ляжыць не эканомiка i фiнансы, а свядомасць, маральнасць усяго свету. "Гэта больш псiхалагiчны, маральны крызiс, чым эканамiчны i фiнансавы", — сказаў беларускi лiдар. Дзяржава i царква павiнны больш актыўна ўзаемадзейнiчаць у пытаннях умацавання сямейных каштоўнасцяў, захавання i прымнажэння духоўнай i гiстарычнай спадчыны беларускага народа. Аляксандр Лукашэнка глыбока перакананы, што стваральны патэнцыял царквы далёка не вычарпаны. "Мы чакаем большай актыўнасцi ў рабоце з сацыяльна неабароненымi грамадзянамi. З людзьмi, якiя iмкнуцца пераадолець шкодныя прывычкi, з тымi, хто ўчынiў правапарушэннi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Гэты год у Беларусi аб’яўлены Годам роднай зямлi, i, на думку Прэзiдэнта, неацэнную ролю ў навядзеннi парадку на зямлi можа адыграць царква. "Яго галоўная мэта — падкрэслiць нашу непарыўную сувязь з Айчынай, з тым каласальным багаццем, якое стагоддзямi стваралася продкамi i за якое цяпер мы ў адказе, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Велiзарны вопыт праваслаўя, накоплены на працягу многiх стагоддзяў, мае несумненную каштоўнасць для сучаснасцi. Вопыт натхнення людзей, далучэння iх да стваральнай дзейнасцi". Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў год 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў асаблiвую значнасць набываюць сацыяльныя праграмы Беларускага экзархата, накiраваныя на адраджэнне традыцый мiласэрнасцi i дабрачыннасцi. Прэзiдэнт Беларусi падтрымаў iдэю выдаваць кандыдатам i дактарам багаслоўя дыпломы дзяржаўнага ўзору. "Я не зусiм разумею, чаму мы не можам вырашыць гэта пытанне, зрабiўшы аднолькавымi гэтыя дыпломы, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — У нас у свецкай адукацыi сёння развялося столькi лiпавых кандыдатаў, многiя з якiх, хутчэй за ўсё, не дацягваюць да ўзроўню багасловаў, якiя абараняюць свае дысертацыi". Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным, каб Вышэйшая атэстацыйная камiсiя (ВАК) выпрацавала сiстэму ацэнкi багаслоўскiх дысертацый. "Калi ў ВАКу няма адпаведных спецыялiстаў, каб ацэньваць гэтыя работы — давайце запросiм туды адпаведных экспертаў, у тым лiку, магчыма, з Расii i iншых краiн", — адзначыў Прэзiдэнт. Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Леанiд Гуляка далажыў кiраўнiку дзяржавы, што Мiнiстэрства працы Беларусi вырашыла пытанне з даплатамi выкладчыкам, якiя маюць багаслоўскую адукацыю. "Сёння размова iдзе толькi аб тым, што Мiнiстэрства адукацыi не выдае кандыдатам i дактарам багаслоўя дыпломы дзяржаўнага ўзору, спасылаючыя на тое, што працэдуры прысваення вучоных ступеняў i званняў у духоўных i свецкiх ВНУ розныя", — праiнфармаваў ён. Прэзiдэнт Беларусi лiчыць мэтазгодным аднавiць вяшчанне перадачы "Слова пастыра" ў эфiрных сетках беларускага тэлебачання. "Упэўнены, што такая праграма прынясе толькi грамадскую карысць, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Таму аднаўленне яе трансляцыi цалкам лагiчнае, улiчваючы, што гэта задаволiць патрэбы пэўнай часткi нашага грамадства". Тэлеперадачу "Слова пастыра", якая выходзiць у эфiры расiйскага тэлебачання, вядзе Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Кiрыл. Беларуская праваслаўная царква заклiкае ўвесцi дзейснае прававое рэгуляванне iнтэрнэту. Аб гэтым заявiў Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi. Мiтрапалiт Фiларэт лiчыць, што ў Беларусi можа быць карысны вопыт iншых краiн, у прыватнасцi Кiтая, дзе на заканадаўчым узроўнi ўведзена адказнасць тых, хто прадастаўляе доступ у Сусветную сетку. Беларуская праваслаўная царква лiчыць неабходным уключыць у школьныя падручнiкi па базавых дысцыплiнах духоўна-маральны кампанент. З такой iнiцыятывай да кiраўнiка дзяржавы звярнуўся Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi. На думку Мiтрапалiта Фiларэта, у карэкцiроўцы маюць патрэбу падручнiкi па такiх прадметах гуманiтарнага цыкла, як беларуская i руская мовы i лiтаратуры, гiсторыя, выяўленчае мастацтва. Паводле яго слоў, на працягу дзесяцiгоддзяў з творчасцi вялiкiх пiсьменнiкаў, паэтаў, кампазiтараў, мастакоў скрупулёзна адбiралася пераважна сацыяльна-палiтычная iнфармацыя, а духоўнаму боку ўдзялялася недастаткова ўвагi. Ён таксама дадаў, што царква ў вырашэннi гэтага пытання гатова прыняць самы дзейсны ўдзел. Мiтрапалiт Фiларэт падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за падтрымку выказанай на мiнулай сустрэчы з Сiнодам iдэi стварэння грамадскага савета па маральнасцi з удзелам выдатных дзеячаў мастацтва, навукi. Прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы папрасiў аказаць дзейсную падтрымку ў рэалiзацыi яшчэ аднаго праекта — выпуску факсiмiльнага выдання Слуцкага Евангелля. Паводле слоў Фiларэта, па значнасцi гэту святыню беларускага народа можна параўнаць з Крыжам прападобнай Ефрасiннi Полацкай. У 1581 годзе гэта Евангелле ўласнаручна перапiсаў князь Юрый Алелька. Выпуск факсiмiльнага выдання даў бы магчымасць зрабiць яго тэкст даступным як даследчыкам, так i шырокаму колу людзей, якiя цiкавяцца гiсторыяй i духоўнай культурай. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржава цэнiць ролю Беларускай праваслаўнай царквы ў падтрыманнi верацярпiмасцi, мiру i згоды памiж людзьмi розных рэлiгiйных перакананняў. Аб гэтым |
|