За атрыманы газ Беларусь разлічылася поўнасцю
За атрыманы газ Беларусь разлічылася поўнасцю
Гэты год у параўнаннi з мiнулым будзе больш цяжкiм, выказаў меркаванне на прэс-канферэнцыi ў Мiнску старшыня праўлення Белгазпрамбанка Вiктар Бабарыка, каментуючы наступствы сусветнага крызiсу. Разам з тым, банкiр адзначыў i наступнае: " Тое, што мы назiраем у эканомiках суседнiх краiн, у першую чаргу ў Расii, сведчыць — самы час прыходзiць да стабiлiзацыi. Гэта не значыць, што 2009 год будзе тым годам, калi эканомiка будзе расцi i развiвацца ўверх, але тое, што гэты год, згодна з аптымiстычным сцэнарыем, будзе самым цяжкiм годам, — дакладна. У наступным годзе так цяжка ўжо не будзе". А вось каментуючы iнфармацыю наконт аплаты нашай краiнай паставак "блакiтнага палiва" расiйскаму боку за першыя два месяцы гэтага года, намеснiк праўлення расiйскага ААТ "Газпрам" Андрэй Круглоў развянчаў мiфы пра нейкую запазычанасць Беларусi за энерганосьбiты. У прыватнасцi, ён падкрэслiў, што Беларусь за студзень-люты поўнасцю разлiчылася за атрыманы газ. "Іншага, — заўважыў ён, — мы i не чакалi". Што ж датычыцца найбольш таямнiчага на сёння пытання, а менавiта — колькi наша краiна плацiць за спажыты расiйскi газ? — генеральны дырэктар ААТ "Белтрансгаз" Уладзiмiр Маёраў заявiў: "Маюць рацыю тыя, хто кажа, што цана ў 2009 годзе будзе меншай за 160 долараў за 1 тысячу кубiчных метраў газу, але гэта паняцце сярэднеарыфметычнай цаны". Мiж iншым, у прыватнай гутарцы журналiстаў з адказнымi асобамi расiйскага боку не выключалася i тое, што цана газу для нашай краны можа быць некалькi меншай за згаданую лiчбу ў 160 долараў. Дарэчы, паводле прагнозаў экспертаў, на працягу сёлетняга года цана на газ будзе знiжацца, калi не адбудзецца нейкiх хiстанняў у бок росту цэнаў на нафту. Iншае пытанне, якiмi грашыма будзе весцiся разлiк. Як узгадаў Уладзiмiр Маёраў, летась каля 70 % разлiкаў праводзiлася расiйскiмi рублямi. Хоць у кантракце замацаваная магчымасць разлiкаў як у доларах, так i ў еўра i расiйскiх рублях. Тым не менш, Беларусь гатовая разлiчвацца на 100 працэнтаў за спажыты газ расiйскiмi рублямi. Паводле слоў Уладзiмiра Маёрава, гэта з’яўляецца перспектыўным з улiкам атрымання нашай краiнай расiйскiх крэдытаў i вядзення перамоў аб выкарыстаннi расiйскай валюты ў якасцi рэгiянальнай валюты. Да таго ж, як вынiкае са слоў намеснiка дырэктара Газпрама Андрэя Круглова, расiйскi бок вельмi зацiкаўлены ў пашырэннi разлiкаў з выкарыстаннем iх нацыянальнай валюты. У сваю чаргу Уладзiмiр Маёраў адзначыў, што нашай краiнай вядзецца праца па актывiзацыi экспарту. У тым лiку i з Газпрамам наконт пастаўкi яму неабходнай айчыннай тэхнiкi. Праз актывiзацыю экспарту, на яго думку, ёсць магчымасць атрымаць валюту, каб разлiчыцца з Газпрамам. Канстатуючы паспяховыя вынiкi леташняй працы Белгазпрамбанка, Андрэй Круглоў абверг чуткi наконт перамоў, што вядуцца аб набыццi Газпрамам кантрольнага пакета акцый Белтрансгаза. У прыватнасцi, ён паведамiў, што ў адпаведнасцi з падпiсаным пагадненнем доля Газпрама павiнна быць павялiчаная да 50 %. Iншыя змяненнi ў гэтае пагадненне пакуль не прадугледжваюцца. "Мы дзейнiчаем, — заўважыў ён, — згодна з дамоўленасцямi". З iншага боку, паводле яго слоў, калi сiтуацыя ў Беларусi, Расii i свеце зменiцца, то бакi гатовыя абмеркаваць раней дасягнутыя дамоўленасцi. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты год у параўнаннi з мiнулым будзе больш цяжкiм, выказаў меркаванне на прэс-канферэнцыi ў Мiнску старшыня праўлення Белгазпрамбанка Вiктар Бабарыка |
|