Гадзіна пiк
Гадзіна пiк
Вобразна, нават афарыстычна, перададзена сутнасць нашага часу, iмклiвага, мiтуслiвага, супярэчлiвага, у песнi "Гадзiна пiк" Уладзiмiра Мазго i Якава Навуменкi. І цягнiк успрымаецца сiмвалiчна: выступае мастацкiм увасабленнем долi — той прыроднай наканаванасцi, якую мы мусiм спазнаць i творча выявiць. Але з-за неўпарадкаванасцi руху, вiхурнасцi ў грамадзе i долi не прабiцца да нас... З часу стварэння песнi рэчаiснасць стала яшчэ больш дынамiчнай, напружанай, зменлiвай. Таму песня актуальна гучыць i на бяседзе, i ў юнацкiм асяродку. Як кампазiтар Якаў Навуменка актыўна супрацоўнiчае з беларускiмi паэтамi. Ён паклаў на музыку шмат вершаў А. Бадака, А. Зэкава, У. Мазго, А. Фiялкоўскай i iншых i гэтыя песнi ўключыў у свой рэпертуар. Верш Уладзiмiра Мазго Музыка Якава Навуменкi Няўмольны час, iмклiвы час Хвалюе нас, бунтуе нас. Цi ён бяжыць, цi ён ляцiць, А не суняць, а не спынiць. Я так спяшаў i не паспеў, У свой вагон у час не сеў. Спазнiўся я — пайшоў цягнiк. Вiною — ты, гадзiна пiк... Прыпеў: Гадзiна пiк, гадзiна пiк. Спяшаю я на свой цягнiк, Пакуль цягнiк з вачэй не знiк. Вiною — ты, гадзiна пiк!.. А час надзей, а час падзей — То дабрадзей, то лiхадзей. I кола дзён як нi круцi — Спазнiцца можаш у жыццi. I мары дзён, i сны начэй — Усё хутчэй, усё хутчэй. I разабрацца цяжка мне: Наяве гэта цi то ў сне?.. Прыпеў. Нясе матор, вязе матор, А там — наперадзе — затор. I, не мiргаючы, ва ўпор Глядзiць чырвоны святлафор. Цягнiк спазнiўся. Я паспеў I ў вагон патрэбны сеў, Заняўшы месца ля вакна, Адкуль гадзiна пiк вiдна. Прыпеў. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вобразна, нават афарыстычна, перададзена сутнасць нашага часу, iмклiвага, мiтуслiвага, супярэчлiвага, у песнi "Гадзiна пiк" Уладзiмiра Мазго
|
|