На смачны кусок знойдзецца... раток
На смачны кусок знойдзецца... раток
"Загарэлася" ўсё з барахла: яшчэ ў савецкi час дзве знаёмыя кабеты ў Польшчу з’ездзiлi i адтуль навезлi та-а-ко-га... Како Шанэль адпачывае! А жонка майго знаёмага ад зайздрасцi аж вусны грызе. Пабегла да мацi паплакацца, на лёс паскардзiцца, а тая вазьмi ды i суцеш: у цябе ж, маўляў, у Польшчы таксама радня ёсць — мая стрыечная сястра там жыла. Цяпер, праўда, памерла, але ж дзецi, вiдаць, засталiся? Карацей, напiсалi яны туды, i ад адной з далёкiх сваячак атрымалi адказ-запрашэнне! Так што мары збывалiся — яны таксама ехалi за мяжу... Калi верыць Івану, падарожжа тое iм удалося. Але ж былi i накладкi. Скажам, сустрэлi iх, прывезлi дамоў, пасадзiлi за стол. Госць чарыцу iхнюю ў руках пакруцiў i паставiў, жонцы кажа — з такой i камар не ўп’ецца... Гаспадар (дармо што па-нашаму "нiц не разуме") чаркi памяняў — людскiя прынёс. I закусь на стале не наша была — канапкi нейкiя: танюткiя лустачкi хлеба, зверху толькi крышачку маслам памазаныя i скрылiчкам каўбаскi прыкрытыя. Зноў Iван наш скрывiўся. Зноў гаспадар зразумеў — прынёс бохан хлеба, бляшанку нейкую на стол паставiў, сказаў: "Флякi"... "Смачнэго". Яно i сапраўды на смак усё нядрэнна было. Адно — не зразумела, што гэта? "Пакруцiў" наш мужык свой "ендзык" i выдаў: — Прошэ пана, а цо ест тэн флякi? — Крову веш? — спытаў гаспадар. — Карову? — здзiвiўся Iван. — Дык у мяне ж iх дзве! — I млеко веш? — Ды тры лiтры ў дзень выпiваю! — А веш, сконт чловек млеко выцiска? — Вы-ым-я-а?! — цi не ўсе галосныя перапеў наш цiкаўны i адчуў, як у роце ў яго... яно стала расцi. Аднак, гэта першая рэакцыя была, а пасля Iван зразумеў — тут iншая краiна, iншыя i стравы. А выйсце адно — альбо не есцi таго, што не ведаеш, альбо, з’еўшы, ужо не пытацца. А. Лiпень, Iўеўскi раён Трэба крычаць. I плакаць...Некалi, магчыма, я буду ўспамiнаць гэтыя гады, як найлепшыя, бо ў нейкiх трох кiламетрах на поўдзень ад мяне жыве мая дачка з зяцем i маленькай унучкай, у трох кiламетрах на поўнач — мая матуля. У буднi мы пастаянна тэлефануем адна адной, пастаянна ў нечым выручаем, а ў выхадныя, на святы любiм проста збiрацца разам i тады... Гэта ўжо як правiла — дачка заўсёды знойдзе за што пасварыцца на ўнучку, я — зазначыць, што некалi такой жа "шкодай" была яна, а мама — што i я... таксама не лепшай. Карацей, усе мы ў маленстве выкiдвалi нейкiх конiкаў. Адзiн эпiзод. Гадоў у сем-восем мама завезла мяне ў вёску, каб я там папiла сырадою, пакупалася ў рэчцы, паела ягад, падыхала чыстым паветрам — як зараз кажуць — аздаравiлася. Для гэтага там усе ўмовы былi — рэчка, карова, града трускалак, лес... I дзед, якi пастаянна загадваў нешта рабiць, — то яму двор падмяцi, то карову папасi, то грады папалi, то курэй паганяй... У той дзень яму заманiлася нейкае бярвенца папiлаваць. Падняў ён яго на козлы, прылажыў левую руку там, дзе трэба адрэзаць, наставiў вялiкую двухручную пiлу. Я ўжо ведала, як яе трэба цягаць, але ж мне не да гэтага было: я глядзела на вулiцу, дзе гулялi дзецi. Ну, пiла i саскочыла... Ды дзеду па левай... Да крывi. А правай ён за дубец ды па мне... Не сказаць каб дужа балюча было, але ж крыўдна! Я заплакала i пабегла ў глыб двара, дзе жылi трусы — вушастыя, гладкiя. Iм я вырашыла расказаць сваё гора — залезла ў клетку, аднаго злавiла, абняла i не заўважыла, як... заснула. А дамоў у гэты час прыйшла бабуля, i першае ж яе пытанне было "дзе дзiця?". Дзед расказаў. Пра ўсё, у тым лiку i пра тое, што з гадзiну ўжо, як мой след прастыў... Пра дзiцячыя самагубствы тады нiхто нiчога не чуў, але бабуля спужалася: хвiлiн праз пяць уся вёска ўжо была "на вушах": мяне шукалi ля рэчкi, па хатах, па гародах, кустах... Марна — нiдзе не было. Бабуля на чым свет стаiць лаяла дзеда! Ад гэтага крыку я прачнулася. Але ж з клеткi вырашыла не вылазiць, бо думала, што дастанецца i мне... А потым, адсварыўшыся, бабуля заплакала — горка, адчайна. I так мне яе стала шкада, што я вылезла. Я — знайшлася! З таго часу дзед (светлай памяцi... I нiзкi паклон яму!) па-ранейшаму прывучаў мяне да работы. Але ўжо не дубцом. А бабуля проста шкадавала. Можа, так i павiнна быць у сапраўднай вялiкай сям’i? Людмiла Вага, г. Вiцебск "I каб хвосцiк круцiўся!"Мая мацi ўсё жыццё пражыла ў вёсцы, толькi пад старасць перабралася ў наш гарадок — блiжэй да дзяцей. Але звычак сваiх не пакiнула: з кожнай пенсii стала адкладваць нейкую капейку, каб увесну купiць парасят. Маўляў, за лета i восень яны падгадуюцца — свежына свая будзе. I вось тая вясна надышла, i зяць ёй узяўся паспрыяць: у пакупцы. — Ты ж толькi глядзi, — павучала яго матуля, — браць трэба белых, каб прыгожая скурка на сале была, браць трэба з аднаго гнязда, каб яны мiж сабою не грызлiся, браць трэба вясёлых, рухавых, i каб хвосцiк круцiўся, браць трэба, каб на скуры, крый Бог, каросты не было, браць трэба (неўпрыкмет!) прыгаршчы саломы з воза, каб вялiся... Зяць стамiўся ўсё гэта слухаць. — Не зломак, — сказаў, — неяк выберу. А вы ж глядзiце, каб замочка была! Назаўтра прыцемкам мы завялi свой МТЗ-80 i паехалi на базар. Аббегалi там усё! Купiлi. Парачку... Завязалi кожнага ў асобны мяшок, закiнулi на прычэп, едзем, нават, лiчы, прыехалi ўжо, азiраюся назад — i душа ў пяты: адно парася з мяшка вылезла i на кучы смецця (напярэдаднi мы двор ачышчалi i не выкiнулi), як на пастаменце стаiць. Муж спынiўся, удваiх залезлi на прычэп, каб злавiць яго, усадзiць у мяшок, а яно... на зямлю — i ходу! Што далей было, трэба было бачыць: парася пабегла ўздоўж бетоннага плоту, муж за iм, я следам. З-за павароту яшчэ матацыклiст нейкi выскачыў. Я яму крычу: "Памажы!". Думала, ён наперад забяжыць. А ён на тарахцелцы сваёй рашыў... заехаць. Ад чаго парася яшчэ больш спужалася, вушкi злажыла i — куляй. I плот, як на грэх, канчаецца. А за iм — палiгон. На наша шчасце, перад iм невялiкая ямка была. Парася ў яе... Муж на яго... Сабою накрыў. Злавiлi! Прывезлi дамоў, пусцiлi ў хлеў (маме сказалi, каб глядзець не iшла пакуль), завiталi ў хату "стрэс зняць". Пасядзелi там крыху — i ходу. Праз колькi там часу — званок. Мама з плачам: — Дзеткi, куды ж вы глядзелi? Хворае парася вам падсунулi: i спiнка абадраная, i хвосцiк не круцiцца, i, мусiць, краснуха ў яго — нейкае чырвона-сiняе ўсё... А вы такiя грошы ўляпiлi! Лепш бы я сама, пехам на базар пайшла, лепш бы на спiне прыцягнула... Мы з мужам вiнавата маўчалi, чакалi, што будзе далей. А далей — кабанчык аддыхаўся, адляжаўся, сiнякi прайшлi. I на Каляды ў цешчы зяць еў свежыну: усё было, як мама i хацела. Т. Дуброўская, г. Мар’iна Горка Сiла... смехуЗ будучым мужам мы пазнаёмiлiся на бульбе. Я тады вучылася на трэцiм курсе педагагiчнага, ён... У першы ж вечар ён запрасiў мяне танцаваць — адзiн раз, потым — другi, трэцi. "Хоць трактарыст, але твой!" — сталi смяяцца з мяне дзяўчаты. Я ж нiчога смешнага ў гэтым не бачыла — хлопец як хлопец, трактарыст дык трактарыст. Адзiнае, што непакоiла — ён маўчаў увесь час... Але сяброўкi мае i тут знайшлiся, сказалi, што ён альбо бяззубы, альбо трох словаў звязаць не можа. Але ж на трэцi вечар мы неяк разгаварылiся, i высветлiлася, што завуць яго Слава, Мiраслаў, што скончыў ён... полiтэхнiчны iнстытут, жыве i працуе ў Мiнску, што гэты калгас — iх падшэфны, i ён тут сапраўды кiруе трактарам. Вось так, на зайздрасць дзяўчатам, пачалося наша сяброўства, наш раман. Развiваўся ён досыць iмклiва. На каталiцкiя Каляды, якiя ў нас тады "нiхто не адзначаў" Слававы бацькi запрасiлi мяне ў госцi. Я разумела, што гэта такое: спецыяльна пашыла сукенку, напякла ў iнтэрнаце рагалiкаў, зрабiла прычоску. I ад гэтага яшчэ больш хвалявалася. Але прынялi мяне вельмi цёпла, як сваю, як родную. Назаўтра ж па тэлефоне я расказала пра гэта маме, i мы разам вырашылi, што на нашы Каляды Славу можна запрасiць да нас. Чаго гэта каштавала, уявiць цяжка, але да нашага прыезду мае бацькi (маме тады 55 было, тату на 12 больш... Я ў iх позняя...) пераклеiлi ўсе шпалеры, купiлi (дасталi недзе!) круглы стол i канапу з крэсламi, на падлогу пасцялiлi дыван ("каб па-гарадскому было"), а ўжо што стаяла на стале... Мы нешта елi, пiлi, размаўлялi. Усё было проста цудоўна, а потым Слава выйшаў з-за стала, каб уключыць музыку, i я ўвачавiдкi ўбачыла, што настрой у бацькi рэзка сапсаваўся: ён пацямнеў тварам i проста "выпаў" з агульнай размовы — здавалася, нiкога не бачыў, нiчога не чуў. Устаў, пайшоў у сенцы курыць. Я выйшла следам. Пытаюся: — Тата, нешта не так? Што з табою? А ён, бачу, ледзьве не плача. Кажа: — Дачушка, ты ж у мяне разумнiца... Можа не позна яшчэ? Можа ты за яго не пойдзеш? — Чаму?! — пытаюся. — Ды на нас з мацi, — кажа, — надзея малая — старыя мы, мала чым вам дапаможам. А ён хлопец, можа, i не благi, але ж надта бедны. — З чаго ты ўзяў, тата?! Звычайны ён! — Не, дочка, ты вочкi разуй, ты паглядзi — у яго ж праз шкарпэткi пяты блiшчаць... Вярнулася я ў хату. Слава ля этажэркi стаiць — у шкарпэтках (трэба ж разувацца, калi дыван на падлозе?)... У дзiравых. Я вочы вылупiла, гляджу, а ён бесклапотна так усмiхаецца, пытае ў мяне, калi маёй рукi лепш папрасiць — сёння цi заўтра? Ну, у мяне i сарвалася (за бацьку дужа ж крыўдна было!): — На святое нiколi!.. Ты што, едучы сюды, не мог цэлыя шкарпэткi надзець?! Такiм разгубленым Славу я нiколi не бачыла: твар яго запалаў, вусны i рукi затрэслiся. На ногi зiрнуў, кажа: — Ды гэта ж новыя! Першы раз надзеў!.. На iх яшчэ паперка зранку была. Ты мне не верыш? Я — паверыла i залiлася смехам. Да яго, хоць i не адразу, далучыўся Слава, да нас — мама i нарэшце — бацька. Што датычыцца шкарпэтак, то iх, вiдаць, (мы разам рашылi), альбо выпусцiлi з нейкiм бракам, альбо захоўвалi абы як — не ўяўляючы, колькi дроў магло б наламацца з-за такой драбязы, калi б... Калi б не чароўная сiла смеху. У той жа год, вясною мы згулялi вяселле, у нас нарадзiлася двое сыноў, якiм бацька заўсёды, з задавальненнем расказвае гiсторыю свайго сватаўства. Што яшчэ мо цiкава, з той самай пары ён нiколi не купляе адну пару шкарпэтак, абавязкова — дзве. I квiток пакiдае, каб, калi што, можна было выставiць прэтэнзii. Наталля М. г. Мiнск Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Загарэлася" ўсё з барахла: яшчэ ў савецкi час дзве знаёмыя кабеты ў Польшчу з’ездзiлi i адтуль навезлi та-а-ко-га... Како Шанэль адпачывае!
|
|