Рабаўнiк затрыманы
Рабаўнiк затрыманы
"Я цябе знішчу!"
Такiя вось пагрозы час ад часу сыплюцца памiж людзьмi, якiя раней кахалiся-мiлавалiся цi проста з’яўляюцца сваякамi. Напрыклад, у Мазыры адзiн мужчына 56-гадовага ўзросту накiнуў сваёй сужыцельцы вяроўку на шыю i пагражаў задушыць. А "прымак", якому споўнiлася трыццаць гадоў, з вёскi Лапацiна, якi нiдзе не працаваў, пагражаў сыну сваёй сужыцелькi смерцю за тое, што хлопец з’яўляецца "шкодным элементам". Некалькi разоў лупцаваў сваю сястру нiдзе непрацуючы i раней асуджаны 23-гадовы мазыранiн. Калi ж ён заявiў ёй, што загонiць у труну, тая звярнулася ў мiлiцыю. Гэтак жа зрабiла i жыхарка адной з вёсак Жлобiнскага раёна ў дачыненнi да свайго мужа. Па ўсiх гэтых пагрозах узбуджаны крымiнальныя справы. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. Рабаўнiк затрыманыУ гарадскiм пасёлку Касцюкоўка, што побач з Гомелем, да 68-гадовай грамадзянкi ў дом зайшоў невядомы грамадзянiн. Падставай для размовы з жанчынай стаў магчымы продаж бульбы. Але ж гутарка закончылася зусiм iншым чынам. Мужчына гвалтам забраў 100 тысяч беларускiх рублёў i знiк. Праз два днi яго асоба была вызначана, а сам 29-гадовы жыхар гэтага ж населенага пункта затрыманы. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Хаваўся тры гадыУ Баранавiчах затрымалi грамадзянiна Украiны, якi ў 2006 годзе забiў чалавека ў Сумскай вобласцi. Затрыманы тры гады пражываў у знаёмай i спакойна рамантаваў аўтамашыны на СТА. Пашпарта ў яго не было, i мужчына выдаваў сябе за расiянiна. Па адбiтках пальцаў было вызначана, што затрыманы знаходзiцца ў мiжнародным вышуку. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадскiм пасёлку Касцюкоўка, што побач з Гомелем, да 68-гадовай грамадзянкi ў дом зайшоў невядомы грамадзянiн. Падставай для размовы з жанчынай ста |
|