Ніколі не позна стаць журналістам
31 марта 2009 Общество
Радио TUT.BY У гасцях у Радыё TUT.BY дэкан Факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Ганна Басава Усю размову слухайце тут
Раскажыце, калі ласка, аб першай праграме перападрыхтоўкі на базе вышэйшай адукацыі, якую прадастаўляе Інстытут журналістыкі. Упершыню ў вялікай колькасці людзей, якія маюць вышэйшую адукацыю, ёсць магчымасць атрымаць яшчэ адну кваліфікацыю і дыплом аб перападрыхтоўцы. Гэта дыплом устаноўленага дзяржаўнага ўзору; адзінае, чым ён адрозніваецца, - колерам: калі звычайны дыплом сіняга колеру, то гэты дыплом зялёнага колеру. Па ўмовах праграмы даецца спецыяльнасць “Сродкі масавай інфармацыі” с прысваеннем кваліфікацыі “Журналіст”. Тэрмін навучання - 20 месяцаў, ці, як гавораць, два гады, на платнай аснове. Форма навучання - завочная. І людзі, якія маюць няпрофільную вышэйшую адукацыю, маюць магчымасць набыць яшчэ адну. Адпаведна ўстаноўленаму дзяржаўнаму парадку падаецца заява, накіраванне рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (калі ёсць) ці арганізацыі, копія дыплома аб вышэйшай адукацыі і іншыя ўстаноўленыя дакументы. Адметна, што на перепадрыхтоўку таксама маюць магчымасць падаваць дакументы не толькі людзі, якія маюць няпрофільную вышэйшую адукацыю, але і студэнты двух апошніх гадоў дзённай формы навучання, а таксама магістранты. Тэрмін прыёма дакументаў на перападрыхтоўку абвешчаны да 1 красавіка, але мы гэты тэрмін працягваем да 2 красавіка, каб не прыйшлося да дня жартаў - будзем сур’ёзнымі. Залічэнне будзе праходзіць 3 красавіка. Канешне, яшчэ неабходна прайсці сумоўе. Бясспрэчна, калі людзі працуюць у СМІ, то ў іх ужо ёсць стаж працы, публікацыі, творчыя і працоўныя набыткі - з імі мы сумоўе праводзім у больш вольнай форме. Але фізічныя асобы, не звязаныя са СМІ, якіх мы таксама запрашаем да сябе, абавязкова павінны прайсці сумоўе. Да якіх пытанняў трэба рыхтавацца ў межах гэтага сумоўя? Найперш - гэта матывацыя: чаму чалавек выбірае менавіта гэты профіль, што прывяло яго да журналістыкі. Калі людзі ўжо працуюць у СМІ, то і гаварыць з імі шмат не прыходзіцца - яны маюць вопыт, талент, адразу бачна харызму. А вось да фізічных асоб першае пытанне - матывацыя. Але ў нас і на дзённую, і на завочную форму навучання, на акадэмічны факультэт ужо другі год запар будзе прафесіна-педагагічнае сумоўе. Усё кола пытанняў, блізкае да сумоўя, размешчана на сайце БДУ і на сайце Інстытута журналістыкі. А каго вы ні ў якім выпадку не залічыце на праграму перападрыхтоўкі? Ці могуць быць такія выпадкі? Медыцынская даведка - гэта паказчык усяго. Калі ў чалавека ўсё нармальна са здароўем, з яго псіхікай, калі чалавек ведае сваю матывацыю, дзеля чаго ён ідзе, то абсалютна зразумела, што тут не будзе праблем. Я не магу сказаць на сёння, каго б мы не залічылі. А калекцыянераў дыпломаў прымеце? Дарэчы, ёсць і такія. Адзін чалавек вёў па тэлефоне са мной такую размову. Ён грамадзянін Украіны, ужо мае ва Украіне два ці тры дыпломы, зараз атрымаў від на жыхарства ў Беларусі на год. Гэты чалавек займаецца ў БНТУ і, пакуль ён тут, жадае паралельна набыць яшчэ адзін дыплом. Матывація тут, канешне, ужо іншая, але чаму не. Якога характара падрыхтоўку забяспечыць гэта праграма і па якіх прадметах будуць вучыць? Такія праграмы звычайна прадугледжваюць не менш за 1000 гадзін навучання, і яны патрабуюць адпаведных блокаў. Такіх блокаў тры: гуманітарныя і сацыяльна-эканамічныя дысцыпліны, агульнанавуковыя і агульнапрафесійныя дысцыпліны і дысцыпліны спецыяльнасці. Акрамя таго, дадаткова прапануюцца факультатыўныя дысцыпліны. Можна назваць гісторыю журналістыкі, тэорыю камунікацыі, прававое рэгуляванне СМІ, прафесійную этыку, літаратурнае рэдагаванне і іншыя прадметы. Сярод факультатываў можна адзначыць аператарскае майстэрства, рэжысуру тэлебачання і іншыя. Ці прадугледжвае гэтая праграма напісанне дыпломнай працы, яе абарону, так, як гэта прадугледжвае праграма атрымання звычайнай вышэйшай адукацыі? Бясспрэчна. Абавязкова слухачы здаюць дзяржаўны экзамен, які ўключае асноўныя дысцыпліны, і праходзіць абарона дыпломнай працы. Хто будзе весці выкладанне прадметаў? Па-першае, выкладчыкі Інстытута журналістыкі і высокакваліфікаваныя спецыялісты сродкаў масавай інфармацыі. Без прафесіяналаў у сваёй справе наш інстытут і факультэт не зможа развівацца, адукацыя патрабуе як тэарэтычных ведаў, так і практычнага напаўнення. А ці будзе практыка? Перападрыхтоўка не прадугледжвае практыкі. Найперш перападрыхтоўка прадназначана для тых спецыялістаў, якія працуюць у СМІ, і набор мы абвяшчаем у першую чаргу для іх. Але тыя, хто не працуе ў СМІ - фізічныя асобы - маюць магчымасць павысіць сваю кваліфікацыю на дадатковых факультатывах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 марта 2009 Общество Радио TUT.BY У гасцях у Радыё TUT.BY дэкан Факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Ганна БасаваУсю размову слухайце тут Раскажыце, калі ласка, аб першай праграме перападрыхтоўкі на базе вышэйшай адукацыі, якую прадастаўляе Інстытут...
|
|