Камбайн — на вуліцу!
Камбайн — на вуліцу!
31 сакавiка пасярод белага дня ва ўнiвермагу "Кастрычнiцкi" горада Магiлёва спрабавалi скрасцi кухонны камбайн. Здарэнне адбылося ў аддзеле па продажы бытавой тэхнiкi, якi належаў iндывiдуальнаму прадпрымальнiку. Мужчына бамжаватага выгляду папросту ўзяў з палiцы камбайн. Калi ён ужо выходзiў на вулiцу, адна з прадаўцоў унiвермага засумнявалася, цi сапраўды гэты чалавек набыў дарагую тэхнiку, падняла трывогу i выклiкала мiлiцыю. Нарад затрымаў 51-гадовага магiляўчанiна, якi раней быў асуджаны за крадзяжы. Распачата крымiнальная справа. Алена Казлова. Гандляваў сеткамi Пра спробу незаконнага продажу грамадзянiнам забароненых прыладаў рыбалоўства — сетак — паступiў сiгнал супрацоўнiкам Тураўскай мiжрайiнспекцыi. За гэтым заняткам iнспектарамi быў затрыманы iндывiдуальны прадпрымальнiк. У яго канфiскавана 33 сеткi агульнай даўжынёй 1,7 кiламетра. Па факце праводзiцца разбор. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 сакавiка пасярод белага дня ва ўнiвермагу "Кастрычнiцкi" горада Магiлёва спрабавалi скрасцi кухонны камбайн. Здарэнне адбылося ў аддзеле |
|