ЗАЛАТАЯ ЛІТАРА прымае заяўкі
ЗАЛАТАЯ ЛІТАРА прымае заяўкі
Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь праводзiць V Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ "Залатая Лiтара" па вынiках 2008 года, асноўнымi мэтамi якога з’яўляецца ўсямернае садзейнiчанне развiццю айчынных друкаваных СМI, павышэнне прафесiйнага ўзроўню журналiстаў i iншых работнiкаў, занятых у працэсе вытворчасцi i распаўсюджвання друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi. Конкурс праводзiцца па 24 намiнацыях, у тым лiку 17 — для рэдакцый рэспублiканскiх, рэгiянальных i шматтыражных перыядычных выданняў, iнфармацыйных агенцтваў; 4 — персанальныя намiнацыi для розных катэгорый работнiкаў рэдакцый. Па рашэннi аргкамiтэта ўведзены намiнацыi "Лепшы творчы праект года рэспублiканскiх СМI" i "Лепшы творчы праект года рэгiянальных СМI". Таксама заснаваны 3 спецыяльныя намiнацыi: "Распаўсюджванне друку", "Партнёрства" i "Дэбют". У першых дзвюх — пераможцамi вызначаюцца структуры, якiя адыгрываюць важную ролю ў выпуску i распаўсюджваннi друкаванай прадукцыi, развiццi iнфармацыйнай прасторы краiны. У намiнацыi "Дэбют" адзначаецца найбольш значнае перыядычнае выданне, якое ўпершыню выйшла ў свет у мiнулым годзе. Да ўдзелу запрашаюцца друкаваныя сродкi масавай iнфармацыi, iнфармацыйныя агенцтвы, зарэгiстраваныя ў Рэспублiцы Беларусь, распаўсюджвальнiкi друку, а таксама прыватныя асобы (па прадстаўленнi друкаванага СМI або iнфармацыйнага агенцтва). Заяўкi на ўдзел прымаюцца да 15 красавiка 2009 года. З умовамi ўдзелу ў конкурсе можна пазнаёмiцца на сайце Мiнiнфарма mininfоrm.gоv.bу. Вынiкi V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI "Залатая Лiтара" будуць абвешчаны на ўрачыстай цырымонii 5 мая 2009 года — у першы дзень работы ХIII Мiжнароднай спецыялiзаванай выставы "СМI ў Беларусi".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь праводзiць V Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ "Залатая Лiтара" па вынiках 2008 года, асноўнымi |
|