21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як купчыха дом купiла

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэты дом, што размешчаны па вулiцы Iнтэрнацыянальнай у Бабруйску, лiчыцца архiтэктурным помнiкам, i на яго абавязкова звяртаюць увагу. Ды i як iнакш, такая адметная архiтэктура, вытанчанасць ва ўсiм знешнiм выглядзе.

Дык якая ж гiсторыя дома? Пачыналася яна недзе ў Прыбалтыцы. Аднойчы бабруйская купчыха першай гiльдыi Пае-Брайне Кацняльсон, будучы па камерцыйных справах у тых мясцiнах, паклала вока на гэты асабняк. Ну i загарэлася жаданнем мець яго ў сябе. Доўга, як дайшлi звесткi, з гаспадарамi не таргавалася. Заплацiла, яшчэ i з гакам. А што ёй, купчысе, якая займалася продажам лесу i мела ў пачатку мiнулага стагоддзя гадавы абарот два мiльёны рублёў. А тады за рубель цi два можна было набыць карову, вось i параўнайце! Так што праз колькi часу асабняк, якi дастаўлялi аж на некалькiх дзесятках фур­манак, быў у горадзе на Бярэ­зiне. Месца пад яго купчыха выбрала не ў цэнтры гора­да, а воддаль. Жыла ў iм з сям’ёй i даволi вялiкай прыслугай. Плошча — больш як два дзе­сяткi пакояў, на ўсiх хапала. Канешне, самыя раскошныя з iх займалi гаспадары, астат­нiя — чэлядзь. Часта прымалi гасцей, высокiх чыноў. Асабняк быў адным з самых значных у горадзе, па iм меркавалi i аб дастатку гаспадароў.

Тут варта сказаць, што купчыха Кацняльсон была добра вядома не толькi ў Расiйскай iмперыi, але i далёка за яе межамi, у Германii, Англii i iн­шых краiнах, з якiмi вяла гандаль. Яна вызначалася вя­лi­­кiм спрытам, уменнем. Была ва ўсiх адносiнах адукаваная. Нядзiва, што яе сын Нiсон з’яўляўся доктарам фiласофii, дэпутатам расiй­скай Думы. Нейкi час узначальваў дырэктарат яўрэйскага кала­нiяль­нага банка, якi быў зарэгiстраваны ў Лондане i займаўся зборам сродкаў на выкуп зямель у  Па­лесцiне для стварэння там яўрэйскай дзяр­жавы. Перад самай рэвалюцыяй купчыха пераехала да сына ў Пецярбург, пакi­нуўшы горад на Бярэзiне.

Ну а дом здала ў арэнду палiцэйскай управе. У паслярэвалюцыйны i больш познi час у iм размяшчалiся райвыканкам, iншыя ўпраўленчыя арганiзацыi. Так цi iнакш, але ён падтрымлiваўся ў добрым стане. I што цiкава, уцалеў у час вайны, хаця баi тут вялiся жорсткiя i горад быў моцна разбураны.

З 1946 года ў асабняку размяшчаецца раённая бiблiя­тэка. Месца зручнае, зараз — цэнтр горада. Шмат бывае чытачоў. Кнiжны фонд складае каля 70 тысяч экземпляраў. Памяшканне неаднойчы рамантавалася. Вось i перад «Дажынкамi-2006» яго падна­вiлi, але захавалi ў першародным стане.

Я часта бываю ў бiблiятэцы. Вось так iдзеш гулкiм калi­дорам, узбiраешся па скрыпучай лесвiцы на другi паверх i, здаецца, адчуваеш дыханне стагоддзяў. Не прамiнаю зазiрнуць i ў дапаможнае памяшканне, якое будавалася яшчэ пры Кацняльсон. Зараз тут размяшчаецца майстэрня вядомага майстра керамiчнай справы, адзначанага прэмiяй «За духоўнае адраджэнне», Юрыя Боўды. Абменьвалiся з iм думкамi наконт мiнулага i сучаснага знакамiтага будынка.

Гiсторыя асабняка — неад’емная частка гiсторыi горада. I добра, што яна захоўваецца, прыемна было чытаць у кнiзе «Помнiкi гiсторыi Бела­русi» радкi пра згаданае збудаванне, дзе падкрэслiваецца яго архiтэктурная прыналежнасць — стыль мадэрн. Хай набягаюць адно на другое стагоддзi, змешваюцца стылi, нагадваюць пра багатую гiсторыю горада на Бярэзiне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты дом, што размешчаны па вулiцы Iнтэрнацыянальнай у Бабруйску, лiчыцца архiтэктурным помнiкам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика