Аляксандр Лукашэнка: Бюджэтныя сродкi ў сучасных умовах павiнны накiроўвацца толькi на першачарговыя
Аляксандр Лукашэнка: Бюджэтныя сродкi ў сучасных умовах павiнны накiроўвацца толькi на першачарговыя праекты
Бюджэтныя сродкi ў сучасных умовах павiнны накiроўвацца толькi на першачарговыя праекты. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях фармiравання i выкарыстання сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: iнавацыйных, рэспублiканскiх дарожнага фонду i фонду аховы прыроды. "Хачу падкрэслiць: тое, што планавалася больш як паўгода таму, i тыя падыходы, якiя закладвалiся ў адносна спакойны час, у сучасных умовах ужо не прыдатныя. Мы павiнны дакладна бачыць прыярытэты, тое галоўнае, што прынясе найбольшую карысць краiне. Трэба працаваць строга па важнейшых напрамках, укладваючы сродкi туды, ад чаго мы можам атрымаць найбольшую аддачу. Вельмi важна мець дакладныя прыярытэты, не разменьвацца па дробязях, скарачаць непершачарговыя расходы", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка заявiў, што не можа падпiсаць унесеныя ўрадам праекты нарматыўных прававых актаў аб фармiраваннi i выкарыстаннi сродкаў мэтавых бюджэтных фондаў, паколькi яны не ўлiчваюць кардынальнага змянення сiтуацыi ў эканомiцы. "Урад, здаецца, працуе як учора, а можа пазаўчора, заплюшчваючы вочы на працэсы, што адбываюцца ў свеце i закранулi нашу краiну, па iнерцыi застаючыся ў рэалiях сярэдзiны мiнулага стагоддзя", — сказаў беларускi лiдар. Паводле яго слоў, у прадстаўленых дакументах немалыя сродкi мэтавых бюджэтных фондаў размеркаваны памiж рознымi ведамствамi i незлiчонымi праграмамi без улiку iх важнасцi для краiны. "Я не ведаю, куды пойдуць гэтыя мiльярды, i не ведаю, цi ведаеце вы, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Вы iх парэзалi, як учора, "напiлавалi" кожнаму, маўляў, расходуй, а мы потым праверым, правiльна ты гэта робiш цi не". Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў, каб бюджэтныя сродкi iшлi на канкрэтныя праекты. Паколькi яны не ўлiчваюць кардынальнага змянення сiтуацыi ў эканомiцы. "Урад, здаецца, працуе як учора, а можа пазаўчора, заплюшчваючы вочы на працэсы, што адбываюцца ў свеце i закранулi нашу краiну, па iнерцыi застаючыся ў рэалiях сярэдзiны мiнулага стагоддзя", — сказаў беларускi лiдар. Паводле яго слоў, у прадстаўленых дакументах немалыя сродкi мэтавых бюджэтных фондаў размеркаваны памiж рознымi ведамствамi i незлiчонымi праграмамi без улiку iх важнасцi для краiны. "Я не ведаю, куды пойдуць гэтыя мiльярды, i не ведаю, цi ведаеце вы, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Вы iх парэзалi, як учора, "напiлавалi" кожнаму, маўляў, расходуй, а мы потым праверым, правiльна ты гэта робiш цi не". Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў, каб бюджэтныя сродкi iшлi на канкрэтныя праекты.Прэзiдэнт лiчыць, што ўжо сёння неабходна думаць пра будучае. "Крызiсы прыходзяць i адыходзяць, а мэты, якiя перад дзяржавай пастаўлены народам, застаюцца. Сёння патрэбны зачын для будучага рыўка. На дасягненнi гэтага i трэба сканцэнтраваць iснуючыя рэсурсы", — сказаў ён. "Кожны рубель, якi прадугледжваецца расходаваць з бюджэту, трэба разглядаць пад мiкраскопам. Адсекчы ўсё другараднае, малазначнае. Дасканала прааналiзаваць, зможам мы абысцiся без гэтых затрат цi не, — адзначыў беларускi лiдар. — Цяпер нiяк нельга распыляцца, раскiдаць грошы направа i налева, каб не застацца нi з чым". У той жа час, як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, работа па скарачэннi расходаў, эканомii матэрыяльных рэсурсаў i фiнансавых сродкаў павiнна весцiся пастаянна. "Гэта не разавая кампанiя!" — дадаў ён. У краiне, нават у няпростых умовах, не плануецца згортваць сацыяльныя праграмы. "Прынцыповым застаецца тое, што наша краiна — дзяржава для народа, сацыяльныя праграмы i абавязацельствы, узятыя нашай дзяржавай на сябе ў адносiнах да людзей, застаюцца непарушнымi. Але i людзi павiнны разумець, якой цаной гэта дастаецца. Нашы сённяшнiя магчымасцi абмежаваны, таму трэба выкарыстоўваць рацыянальна, з максiмальнай аддачай, кожны рубель", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ва ўмовах сусветнага крызiсу неабходна самая строгая дысцыплiна працы i высокая якасць прадукцыi. "Якасць прадукцыi — гэта пытанне нумар адзiн сёння. Яна павiнна быць не горшая за заходнюю. Інакш мы не выберамся з крызiсу i не зможам прадаць сваю прадукцыю. Нi адзiн трактар, сеялка, веялка не могуць быць набыты без грунтоўных выпрабаванняў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Якасць прадукцыi — гэта пытанне нумар адзiн сёння. Яна павiнна быць не горшая за заходнюю. Інакш мы не выберамся з крызiсу i не зможам прадаць сваю прадукцыю. Нi адзiн трактар, сеялка, веялка не могуць быць набыты без грунтоўных выпрабаванняў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павышэння дысцыплiны працы на кожным рабочым месцы. "Хто не выконвае вытворчае заданне кiраўнiка, павiнен быць на вулiцы. Гэта датычыцца любога працуючага чалавека", — адзначыў ён, дадаўшы, што патрабаванне, у першую чаргу, будзе з губернатараў. Прэзiдэнт звярнуў таксама ўвагу на тое, што ў Год роднай зямлi "краiна павiнна быць вычышчана, прыведзены ў парадак кожны куток, кожны кавалачак зямлi". Ён таксама дадаў, што ў блiжэйшы час мае намер асабiста праiнспектаваць, як выконваецца гэта патрабаванне. Вяртаючыся да пытання расходавання бюджэтных сродкаў, кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў сваё галоўнае патрабаванне: грошы павiнны iсцi толькi пад канкрэтныя праекты. "Той, хто прэтэндуе сёння на бюджэтныя грошы, павiнен прыйсцi да вас з планам па iх расходаваннi, — сказаў ён, звяртаючыся да ўрада. — А вы павiнны яшчэ зэканомiць". Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў, што за кожным фондам будзе замацаваны канкрэтны чалавек, якi будзе сачыць за тым, як расходуюцца бюджэтныя сродкi. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка: Бюджэтныя сродкi ў сучасных умовах павiнны накiроўвацца толькi на першачарговыя Бюджэтныя сродкi ў сучасных умовах павiнны накiроўвацца толькi на першачарговыя праекты. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нар |
|