21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыллёвая чарга пачала скарачацца

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыллёвая чарга пачала скарачацца

Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Горваль.

Нагадаю, што да апошняга часу колькасць жыллёвых чаргавiкоў штогод павялiчвалася прыкладна на 70—80 тысяч. Так, у пачатку 2007 года на жыллёвым улiку стаяла 623 тысячы сем’яў i грамадзян, у 2008 годзе — 717 тысяч, а на 1 студзеня сёлета — 701 тысяча чалавек. Такiм чынам, знiжэнне колькасцi асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў за мiнулы год склала 2,4 працэнта.

Вiдавочна, што пакуль гаворка iдзе пра невялiкiя памеры гэтага знiжэння, аднак сам факт скарачэння жыллёвай чаргi сведчыць пра станоўчую тэндэнцыю ў сферы жыллёвага будаўнiцтва. Паводле меркаванняў Аляксандра Горваля, скарачэнне кватэрнай чаргi адбылося дзякуючы павелiчэнню аб’ёмаў жыллёвага будаўнiцтва. Калi ў 2007 годзе ў краiне было пабудавана 4,7 млн квадратных метраў жылля, то летась у эксплуатацыю было здадзена 5,15 млн жыллёвых квадратаў. Такiм чынам, сёлета ўпершыню за апошнiя гады колькасць пабудаванага жылля пачала спрыяць рэальнаму паляпшэнню жыллёвых умоў насельнiцтва Беларусi.

Спецыялiст мiнiстэрства адзначыў, што скарачэнне жыллёвай чаргi назiраецца на фоне захавання сацыяльнай накiраванасцi жыллёвай палiтыкi дзяржавы, калi пастаянна пашыраецца кола асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў.

Сёлета на тэндэнцыю па скарачэннi жыллёвай чаргi будзе працаваць i Указ кiраўнiка дзяржавы № 131 ад 17 сакавiка 2009 года, якi прадугледжвае выдзяленне арганiзацыям забудоўшчыкаў iльготных крэдытаў на будаўнiцтва жылых памяшканняў да заключэння крэдытных дагавораў з членамi арганiзацый забудоўшчыкаў з наступным пераафармленнем выдадзеных iльготных крэдытаў на грамадзян. Аляксандр Горваль упэўнены, што гэты ўказ дазволiць iстотна скарацiць тэрмiны будаўнiцтва жылля менавiта для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў.

Сёлета ў краiне неабходна пабудаваць 6 млн квадратных метраў жылля. Для гэтага iстотна павялiчваюцца аб’ёмы крэдытных рэсурсаў пад жыллёвае будаўнiцтва ў памеры да 3,8 трлн рублёў, дзе толькi доля льготных крэдытаў складае 3,5 трлн рублёў.

Усе гэтыя фактары, на думку суразмоўцы, павiнны паспрыяць далейшай дынамiцы па скарачэннi жыллёвай чаргi ў нашай краiне.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Горвал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика