Братэрскія сувязi расiян i беларусаў утвараюць надзейную аснову для iнтэграцыйнага супрацоўнiцтва
Братэрскія сувязi расiян i беларусаў утвараюць надзейную аснову для iнтэграцыйнага супрацоўнiцтва
Братэрскiя сувязi расiян i беларусаў, адзiныя культурныя традыцыi i духоўныя каштоўнасцi ўтвараюць надзейную аснову для пашырэння iнтэграцыйнага супрацоўнiцтва. Аб гэтым гаворыцца ў прывiтаннi Прэзiдэнта Расii Дзмiтрыя Мядзведзева ўдзельнiкам урачыстага сходу, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусi i Расii, паведамiлi ў Пастаянным камiтэце Саюзнай дзяржавы. "На працягу многiх стагоддзяў нашы народы былi i застаюцца добрымi суседзямi, якiя жывуць у мiры, дружбе i згодзе, — гаворыцца ў пасланнi. — Мы даражым традыцыямi цеснага супрацоўнiцтва i ўзаемадапамогi, якiя былi пранесены праз гады i выпрабаваннi. Адзiн з самых яскравых прыкладаў — гадавiна вызвалення савецкiмi салдатамi i партызанамi беларускай зямлi ад фашысцкiх захопнiкаў, што адзначаецца ў гэтым годзе. Шэсцьдзесят пяць гадоў таму нашы народы плячо ў плячо змагалiся за свабоду Беларусi, паказаўшы свету нягаснучыя прыклады гераiзму i самаадданасцi". Дзмiтрый Мядзведзеў падкрэслiў, што добрасуседскiя адносiны памiж Беларуссю i Расiяй даюць магчымасць плённа развiваць палiтычныя, эканамiчныя, гандлёвыя i iнвестыцыйныя сувязi, эфектыўна ўзаемадзейнiчаць у мiжнародных справах. Ён пажадаў удзельнiкам урачыстага сходу, усiм грамадзянам дзвюх краiн моцнага здароўя, дабрабыту i поспехаў у стваральнай працы на карысць Беларусi i Расii. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Братэрскiя сувязi расiян i беларусаў, адзiныя культурныя традыцыi i духоўныя каштоўнасцi ўтвараюць надзейную аснову для пашырэння iнтэграцыйнага супра |
|